Меляшэвіч Аляксей Уладзіміравіч
Нарадзіўся 1 красавіка 1932 года ў вёсцы Нарутовічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1951 годзе скончыў Сялецкую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1957 годзе. Уся лячэбная, навуковая і педагагічная дзейнасць звязана выключна з горадам Гродна. Працаваў урачом хуткай дапамогі, хірургам-анколагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, у 1962-1976 гадах – хірургам гарадской бальніцы № 1. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Местная гипотермия в терапии островоспалительных заболеваний пальцев и кисти”. Званне дацэнта па кафедры факультэцкай хірургіі прысвоена ў 1990 годзе. З 1972 года ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы: старшы выкладчык, а затым дацэнт на курсе грамадзянскай абароны і медыцынскай падрыхтоўкі. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Профилактика и лечение гнойно-восполительных осложнений микротравм кисти”. Званне прафесара па кафедры асноў медыцынскіх ведаў і ахове здароўя дзяцей прысвоена ў 1991 годзе. У гэтым самым годзе быў абраны загадчыкам кафедры асноў медыцынскіх ведаў. Аўтар больш за 100 навуковых прац. Асноўнымі кіурункамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца прафілактыка і лячэнне гнойна-запаленчых захворванняў кісці. На аснове асабістай канцэпцыі патагенэзу гнойна-запаленчых ускладненняў мікратраўмаў кісці распрацаваны спосабы іх прафілактыкі і лячэння, у прыватнасці: – спосаб санагенезу мікратраўмаў шляхам іх акраплення растворам ёд-хлорэтылу (СССР, вынах. № 1122324, 1979); – метад пралангіраванай мясцовай гіпатэрміі для дячэння сярознаінфільтраванайй фазы панарыцыя і флегмоны кісці; – арыгінальны спосаб хірургічнага лячэння глыбокай параніхіі; – методыка хірургічнага лячэння падскурнага і коснага панарыцыя дыстальнай фалангі з хірургічным доступам праз пазногцевае ложа (СССР, вынах. № 1187802, 1985); – методыка дольчатага высячэння інфіцыраванай клятчаткі пасля ўскрыцця панарыцыя і флегмоны кісці з вызначэннем аптымальных межаў яе выразання; – прапанаваныя і ўпершыню выкарыстаныя ў практыцы лячэння панарыцыя, абсцэсаў, флегмоны кісці нітачная дрынажы; – гемастаз пры пашкоджванні парэнхіматозных органаў (селязёнкі, нырак, печані). Памёр 1 снежня 2007 года. |
Мінюк Сцяпан Андрэевіч
Імя прафесара С.А.Мінюка назаўсёды ўвайшло ў гісторыю беларускай матэматыкі і культуры. Нарадзіўся С.А.Мінюк 25 лютага 1948 года ў вёсцы Крывіца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ??? школе, якую закончыў у 1964 годзе. Сістэматычную матэматычную адукацыю на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Па рашэнню Савета матэматычнага факультэта працягваў вучобу ў аспірантуры кафедры прыкладной матэматыкі, якую датэрмінова закончыў у 1971 годзе. Кандыдацкую дысертацыю «Исследование полной достижимости динамических систем с запаздыванием» абараніў у красавіку 1972 года. У 1971-1976 гадах працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры аптымальнага кіравання. Вучонае званне дацэнта прысвоена у 1976 годзе. У гэтым жа годзе, у сувязі з тым што навуковыя інтарэсы С.А.Мінюка былі звязаны з функцыянальнымі праблемамі тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, пераводзіцца на пасаду дацэнта кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў. Падчас працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце С.А.Мінюк апублікаваў больш за 20 навуковых прац, у якіх былі прадстаўлены арыгінальныя рашэнні шэрагу пытанняў якаснай тэорыі нявызначаных дыферэнцыянальна-рознасных ураўненняў. З верасня 1978 года С.А.Мінюк працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Узначальваў кафедру матэматычнага аналіза, у 1979-1999 гадах кафедру дыферэнцыяльных ураўненняў, а з 1999 года кафедру дыферэнцыяльных ураўненняў і аптымальнага кіравання. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Исследование некоторых задач управления и наблюдения динамических систем». Праз год атрымаў вучонае званне прафесара па кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў. Навуковыя інтарэсы прафесара С.А.Мінюка былі звязаны з вывучэннем і рашэннем задач аптымальнага кіравання, назіральнасці, фільтрацыі, ідэнтыфікацыі і іншых структурных асаблівасцей шырокага класу дынамічных сістэм. У гэтай галіне матэматыкі атрыманы вынікі, якія па праву паставілі яго імя ў шэраг выбітных нацыянальных матэматыкаў канца ХХ – пачатку ХІХ стагоддзяў. – Для лінейных стацыянарных сістэм нейтральнага тыпа атрыманы параметрычны крытэрый абарачальннасці па становішчы і крытэрый поўнай ідэнтыфіцыруемасці. Вырашана задача заспакаення лінейнай аўтаномнай сістэмы нейтральнага тыпу другога парадку рэгулятарам выраджэння. – Для лінейных аўтаномных дыфференцыяльна-рознасных сістэм даследавана сувязь задач функцыянальнай дасягальнасці і поўнай кіравальнасці праз асаблівасць функцыянальнай паўнаты. – Вызначана дваіснасць задач поўнай кіравальнасці і канструктыўнай ідэнтыфіцыруемасці для сістэм са спазненнем; распрацаваны алгарытм пабудовы бесперапыннай узнаўляючай аперацыі ў задачы поўнай ідэнтыфікацыі лінейных стацыянарных сістэм са спазненнем. – Пабудаваны алгарытм рашэння задачы аптымальнай фільтрацыі лінейных стахастычных сістэм са спазненнем пры вядомай інфармацыі аб пачатковым знаходжанні аб’екта назірання, а таксама задачы, дзе інфармацыя аб пачатковым знаходжанні аб’екта няпоўная або адсутнічае ўвогуле. Прафесар С.А.Мінюк аўтар больш за 60 грунтоўных навуковых прац па тэорыі аптымальнага кіравання. Пераважная большасць з іх апублікавана ў самых прэстыжных навуковых выданнях СССР і Беларусі: часопісах «Дыфферэнцыяльныя ураўненні», «ДАН СССР», «Тэорыя кіравання», «ДАН БССР», «Даклады НАН Беларусі», «Весці НАН Беларусі». Прафесарская дзейнасць С.А.Мінюка пераканаўча пацвярджае важнейшую заканамернасць універсітэцкага жыцця: арганізацыя эфектыўнага навучальнага працэсу ва універсітэце немагчыма без сістэматычных навуковых даследаванняў. Ён пастаянна чытаў лекцыі па важнейшых матэматычных курсах «Дыфферэнцыяльныя ўраўненні», «Варыяцыйнае вылічэнне і метады аптымізацыі», «Матэматычная тэорыя кіравання». У лекцыях амаль не ўжываў знешніх эфектаў. Ды ў гэтым не было патрэбы, паколькі лекцыі прафесара С.А.Мінюка змястоўна ўключалі найноўшыя дасягненні сусветнай матэматычнай навукі і асабіста лектара. Прафесар С.А.Мінюк аўтар 20 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для студэнтаў фізіка-матэматычных, эканамічных і інжынерных спецыяльнасцей, у ліку якіх падручнікі «Ураўненні і метады матэматычнай фізікі» (у суаўт.), «Высшая математика» (у суаўт.), «Дыферэнцыяльныя ўраўненні» (у суаўт.), «Высшая математика для экономистов» (у суаўт.), «Математика для инженеров», у 2-х тамах (у суаўт.); навучальных дапаможнікаў «Дыферэнцыяльныя ўраўненні: прыклады і задачы» (у суаўт.), «Дифференциальные уравнения и экономические модели» (у суаўт.). Важна адзначыць, што прафесар С.А.Мінюк быў адным з першых у Рэспубліцы Беларусь, хто стварыў падручнікі і навучальныя дапаможнікі па матэматычных дысцыплінах на беларускай мове. Ягоны ўнёсак у развіццё беларускай культуры не падлягае сумневу. Шматгадовую плённую навуковую і педагагічную дзейнасць прафесара С.А.Мінюка высока цанілі калегі, матэматычная супольнасць, кіраўніцтва краіны. У 2002 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ён узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны. У апошнія гады жыцця прафесар С.А.Мінюк цяжка хварэў. Аднак і ў гэтых няспрыяльых умовах напружана працаваў. Дастаткова глянуць на спіс ягоных навуковых прац, каб пераканацца ў гэтым. Нястала прафесара С.А.Мінюка 2 сакавіка 2008 года. Пахаваны ў Гродна. |
Прафесар С.П.Мусіенка знаны спецыяліст у галіне польскай літаратуры і культуры ў Рэспубліцы Беларусь і Польшчы. Як універсітэцкі прафесар і чалавек Святлана Піліпаўна вызначаецца напорыстасцю ў рэалізацыі навуковых і навучальных праектаў, якія яна лічыць важнымі і неабходнымі для культурнага развіцця Гродзенскага рэгіёна і краіны. Нарадзілася 30 жніўня 1936 года ў горадзе Краснаармейску Данецкай вобласці (Украіна). У 1949 годзе закончыла няпоўную сярэднюю школу. Навучалася ў Арцемаўскім кераміка-механічным тэхнікуме (1948-1953). Працавала на Чалябінскім металургічным заводзе (1953-1958). Закончыла філалагічны (аддзяленне рускай мовы і літаратуры) факультэт Беларускага універсітэта ў 1963 годзе. Працавала настаўніцай рускай мовы ў Турынскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Навучалася ў аспірантуры кафедры замежных літаратур Беларускага універсітэта па спецыяльнасці «Літаратура сацыялістычных краін» (1964-1967). У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1967 года: старшы выкладчык кафедры літаратуры (1967-1974), дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры (1974-1986). Кандыдацкую дысертацыю «Жанрово-стилевые искания в современной польской прозе (конца 50-х — середины 60-х гг.)» абараніла ў 1971 годзе. Вучонае званне дацэнта па кафедры рускай і замежнай літаратуры прысвоена ў 1975 годзе. У 1986-1988 гадах старшы навуковы супрацоўнік універсітэта. Дацэнт кафедры рускай і замежнай літаратуры (1988-1989). З 1989 года загадчыца кафедры польскай і славянскай філалогіі, а з 1990 года і па сёння – загадчыца кафедры польскай філалогіі. Доктарскую дысертацыю «Реалистический роман в польской литературе 20-х-30-х гг.» абараніла ў 1994 годзе. Вучонае званне прафесара прысвоена таксама ў 1994 годзе. У 1989 годзе Святлана Піліпаўна стварыла першую ў краіне кафедру польскай філалогіі, арганізавала пры ёй музей польскай пісьменніцы Зофіі Налкоўскай, якая жыла ў міжваенны час у Гродна і з глыбокай праўдзівасцю і лірызмам пісала пра наш горад. Пераважная большасць экспанатаў музея набыта за асабістыя сродкі. Дарэчы таксама сказаць, што універсітэцкай бібліятэцы яна падаравала дзве тысячы кніг. |
Прафесар А.М.Нечухрын істотна паўплываў на арганізацыю навуковых даследаванняў і навучальнага працэса на гістарычным факультэце і ва універсітэце. Аднак галоўным у яго дзейнасці з’яўляецца стварэнне кафедры ўсеагульнай гісторыі як навуковай і навучальнай структуры універсітэцкага тыпу. Нарадзіўся 30 верасня 1952 года ў горадзе Томску. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 2 г.Томска. У 1974 годзе закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Томскага універсітэту і быў накіраваны ў аспірантуру кафедры старажытнага свету і сярэдніх вякоў. Педагагічную працу пачынаў асістэнтам кафедры філасофіі Томскага медыцынскага інстытута (1977-1978). У 1978-1979 гадах працаваў асістэнтам кафедры старажытнага свету і сярэдніх вякоў Томскага універсітэта. Тут абараніў (1979) кандыдацкую дысертацыю «Проблема соотношения истории и современности в русской лиеральной историографии». З верасня 1979 года ў Гродзенскім універсітэце: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі. Вучонае званне дацэнта па кафедры ўсеагульнай гісторыі прысвоена ў 1983 годзе. З 1984 года загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, старшы навуковы супрацоўнік універсітэта (1989-1991), прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі (з 1994). У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Смена парагидм в российской историографии всеобщей истории (80-е годы ХІХ века – 1917 год)». Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1995 годзе. У 2001-2006 гадах прафесар А.М.Нечухрын узначальваў гістарычны факультэт універсітэта. З 2006-2008 гады – першы практар універсітэта. З 2008 года загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі. Як дэкан прафесар А.М.Нечухрын садзейнічаў адкрыццю на факультэце спецыяльнасцей «Сацыялогія» і «Гісторыка-архівазнаўства». Ён быў ініцыятарам стварэння кафедры археалогіі і этналогіі. Прафесар А.М.Нечухрын садзейнічаў станаўленню і развіццю ва універсітэце накірункаў навуковых даследаванняў «Метадалогія гісторыі» і «Гістарыяграфія ўсеагульнай гісторыі». Асабіста ён ажыццяўляе ўключэнне вынікаў даследаванняў па гэтай праблематыцы ў навучальны працэс. Ім распрацаваны фундаментальныя курсы «Метадалогія гісторыі», «Філасофія гістрыі», «Гісторыя ўсеагульнай гісторыі» і спецкурс «Развіццё гістарычнай думкі ў Еўропе ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў». |
Нарадзіўся 3 лютага 1963 года у горадзе Алма-Ата Казахскай БССР. Сын прафесара В.М.Нікіцевіча. Сярэднюю адукацыю набываў у школах Алма-аты і Гродна, куда у 1979 годзе пераехаў з бацькамі. У 1985 годзе закончыў з адзнакай філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Руская мовы і літаратура». Пяць гадоў працаваў дырэктарам і выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Цытавічскай няпоўнай сярэдняй школы З 1990 года выкладае ва універсітэце. У гэтым годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Деривационное поле деятельности в русском языке». Вучонае званне дацэнта па кафедры рускай мовы атрымаў у 1994 годзе. Доктарскую дысертацію «Русский глагол в номинативной системе языка» абараніў у 2005 годзе. Праз тры гады атрымаў вучонае званне прафесара па спецыльнасці «Мовазнаўства». З 2008 года А.В.Нікіцевіч загадвае кафедрай рускай мовы. Дынамічнаму станаўленню прафесара А.В.Нікіцевіча як сур’ёзнага навукоўца і універсітэцкага выкладчыка паспрыяла сямейнае выхаванне і тая атмасфера інтэлектуальнасці, якая панавала ў сям’і прафесара В.М.Нікіцевіча. Разам з тым, усё гэта паставіла прафесара А.В.Нікіцевіча перад неабходнасцю адпавядаць высокім крытэрыям ягонага бацькі. Калегі, якія ведалі прафесара В.М.Нікіцевіча і зараз працуюць з Аляксеем Васільевічам, з задавальненнем адзначаюць, што ён паспяхова спраўляецца з гэтай «нялёгкай» ношай. Сёння А.В.Нікіцевіч прызнаны эксперт у галіне славянскага мовазнаўства. Ён аўтар больш за 100 навуковых прац, у ліку якіх манаграфія «Русский глагол в составе номинативных рядов» і сааўтар двух падручнікаў «Русский язык. Синтаксис», «Русский язык. Фонетика. Словообразование». З 1998 года Аляксей Васільевіч пастаянны сябра камісіі па славянскаму словаўтварэнню пры Міжнародным камітэце славістаў, удзельнік 13 (Любляна, 2003) і 14 (Охрыт, Македонія, 2008) з’ездаў славістаў. З 1999 года ўдзельнічае ў працы пастаяннай камісіі па славянскаму словаўтварэнню (Інсбрук, 1999; Катавіцы, 2000; Вітэнберг, 2001; Мінск, 2003, 2006; Братыслава, 2004; Берлін, 2005; Сафія, 2007). Актыўна працуе ў беларускім камітэце славістаў. Прафесар А.В.Нікіцевіч таленавіты універсітэцкі выкладчык. На філалагічным факультэце ён стала чытае асноўныя лінгвістычныя курсы «Современный русский язык», «История лингвистических учений», «Актуальные проблемы семантики», распрацаваў унікальныя спецыльныя курсы «Теория деривационной грамматики», «Актуальные проблемы словообразовательной структуры слова». |