МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”
ПАШПАРТ МУЗЕЯ
Назва музея: Музей гісторыі развіцця установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.
Профіль музея: Комплексны. Гісторыя ўстановы вышэйшай адукацыі.
Дата заснавання музея: 01.09.2004 г.
На падставе якого распаражэння адкрыты музей: Музей гісторыі развіцця ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” створаны на падставе пастановы рэктарата ад 09.12.2002 г. і загада рэктара ад 28 верасня 2004 г. № 678.
Назва дзяржаўнага музея (установы дадатковай адукацыі), якія аказваюць метадычную дапамогу: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”; установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”.
Поўны адрас музея, тэлефон: Рэспубліка Беларусь, горад Гродна, вуліца Ажэшкі, 22, аўдыторыя 214. Тэлефон: (+375152) 60-46-50
Агульная плошча музейных памяшканняў складае: 187,4 м².
з іх: экспазіцыйная плошча – 171,9 м²; пад захавання фондаў – 15,5 м ².
Экспазіцыя “Гісторыя развіцця ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” (вул. Ажэшкі. 22, аўд.214).
Тэмы:
- У адзінай беларускай дзяржаве;
- Гродзенскі настаўніцкі інстытут. 1940-1941 гг.;
- Гады вайны і выпрабаванняў. 1941-1944 гг.;
- Гродзенскі педагагічны інстытут. 1944 г.;
- Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. 1944-1978 гг.;
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. 1978-2000-я гг.;
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сёння;
- Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
- Універсітэт без межаў;
- Навука. Яны былі першымі;
- Навука ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце сёння;
- Спартыўная слава ўніверсітэта;
- Нашы дасягненні ў спорце;
- Студэнцкія атрады;
- Грамадскае жыццё;
- Студэнцкія ініцыятывы, праекты і конкурсы.
Экспазіцыя “Ад гімназіі да ўніверсітэта” (вул. Ажэшкі, 22);
Экспазіцыі, вынесеныя ў хол і калідор 2-га паверха галоўнага корпуса (вул. Ажэшкі, 22):
- Галерэя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;
- Галерэя прафесараў;
- Галерэя кіраўнікоў унвіерсітэта;
- Галерэя UNIVERSUM
- Экспазіція, прысвечаная Янку Купалу;
- “Дык чакай нас, родная дзяржава”;
- “І пад светлым іменем Купалы нам прэстыж навукі падымаць”
- “Там стаіць пад іменем Купалы храм навукі – універсітэт”;
- “Ганаровыя прафесары”;
- “Галерэя спартыўнай славы”;
- “Міжнародныя сувязі”;
- Геральдыка.
Экспазіцыі, вынесеныя ў хол і калідор 3-га паверха галоўнага корпуса (вул. Ажэшкі, 22):
- Падарункі Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы ад замежных устаноў адукацыі і дэлегацый (6 шкляных вітрын);
- Мастацтва ў падарунак (карціны і габелены да 80-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы)
Фонды:
- Рэчавыя крыніцы;
- Пісьмовыя крыніцы: дакументы, копіі дакументаў, перапіска, кнігі, перыёдыка;
- Выяўленчыя крыніцы: творы жывапісу, графікі, скульптуры; чарцяжы, планы, карты;
- Фотакрыніцы: фотаздымкі, фотаальбомы, негатывы, дыяпазітывы;
- Фанатычныя крыніцы: аўдыякасеты;
- Відэакрыніцы: відэакасеты, DVD – дыскі, кінаплёнка.
Пашпарт створаны (абноўлены): 28.02.2025 г.