Чарапіца ВалерыЙ Мікалаевіч

Нарадзіўся 1 студзеня 1945 года на станцыі Жудзілава Унецкага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сям’і рабочага. Яго бацька Мікалай Іванавіч працаваў паравозным машаністам, маці Валянціна Іванаўна — хатняй гаспадыняй. Станцыя Жудзілава сталася «малой Радзімай» прафесара В.М.Чарапіцы ў выніку гістарычных абставін. Тут жылі закінутыя бежанствам з часоў першай сусветнай вайны ягоныя родныя і сваякі, якія былі выхадцамі з Гродзеншчыны. Менавіта з Гродзеншчыны (вёска Масціха ў ваколіцах Беластока) і (вёска Грандзічы ў ваколіцах Гродна) пайшла ў свет беларуская працавітая дынастыя чыгуначнікаў з «будаўнічым» прозвішчам Чарапіцы. Дзяцінства і юнацтва Валерыя Мікалаевіча прайшло ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці, куды яго бацька быў пераведзены на працу ў 1946 годзе. Читать далее…

Чэпікаў Віктар Цімафеевіч

Нарадзіўся 7 студзеня 1950 года ў вёсцы Чабатовічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Гомельскі універсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «Біялогія». Працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі Баршчэўскай і Жмураўскай школ, сакратаром камітэта камсамола Рэчыцкага зааветтэхнікума, інстыруктарам Рэчыцкага райкама ЛКСМБ, дырэктарам Равена-Слабадской сярэдняй школы. У 1980-1983 гадах – аспірант кафедры педагогікі і псіхалогіі Гомельскага універсітэта. Пасля заканчэння аспірантуры – асістэнт кафедры (1984-1986). У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Предупреждение и преодоление групповой замкнутости в процессе развития воспитательного коллектива».

Читать далее…

Швед Вячаслаў Вітальевіч

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1956 года ў горадзе Гродна ў сям’і рабочых. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 6 г.Гродна. Працаваў чарцёжнікам у праектным інстытуце «Гіпрахіммантаж” (1973-1974). Сістэматычную вышэйшую гістарычную адукацыю набываў на гістарычным факультэце Беларускага універсітэта, які закончыў у 1979 годзе. Працаваў настаўнікам Гардзішчанскай сярэдняй школы на Брэстчыне (1979-1982). Завочна скончыў аспірантуру і ў 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развіццё гандлю ў перыяд крызіса феадалізму

Читать далее…

Нарадзіўся ў г.Кіеве ў 1915 годзе. У пяцігадовым узросце пераехаў з бацькамі ў Балгарыю. Сярэднюю адукацыю набываў у Рускай гімназіі г.Сафіі. У 1937 годзе скончыў матэматычны факультэт Сафійскага універсітэта. Выкладаў (1938-1944) матэматыку і рускую мову ў гімназіі г.Світчава і мужчынскай гімназіі г.Плоўдзіва (1944-1946). Адначасова выкладаў рускую мову на курсах балгара-савецкага таварыства. Выдаў (у суаўтарстве) дапаможнік па рускай мове.

У 1946-1955 гадах працаваў выкладчыкам рускай мовы ў Ваенным вучылішчы імя Васіла Леўскі. Выдаў (у суаўтарстве) «Граматыку рускай мовы для ваенных навучальных установаў» (1953) і «Кнігу для чытання» (1954). Закончыў аддзяленне рускай філалогіі Сафійскага універсітэта (1953).

Читать далее…

Яроцкі Анатолій Іванавіч

Прафесар А.І.Яроцкі прыйшоў ва універсітэт у сталым узросце з назапашаным вопытам навуковай і педагагічнай дзейнасці.

Нарадзіўся 10 ліпеня 1915 года ў вёсцы Вакарына Ішымскага раёна Цюменскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе 2-ой ступені г.Ішыма ў 1930 годзе. Вышэйшую педагагічную адукацыю набываў у Інстытуце фізічнай культуры імя П.Ф.Лесгафта, медыцынскую – у першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І.П.Паўлава.

Працаваў асістэнтам кафедры фізіялогіі Інстытута фізічнай культуры імя П.Ф.Лесгафта (1937-1939). У 1939-1940 гадах у Чырвонай Арміі. Удзельнік вайны з Фінляндыяй. Па прычыне ранення звольнены ў запас. Выкладаў фізіялогію (1940-1942) у Інстытуце фізічнай культуры імя П.Ф.Лесгафта.

У 1942 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне на Ленінградскім, Паўднёва-Заходнім і 3-ім Украінскім франтах. Узнагароджаны ордэнам «Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені», трыма ордэнамі «Чырвонай Зоркі», васемнаццацю медалямі. Ваенную службу скончыў у званні «палкоўніка», намесніка начальніка кафедры біялагічных дысцыплін Чырванасцяжнага Ваеннага інстытута фізічнай культуры і спорта імя У.І.Леніна. У 1952 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Вучонае званне прафесара па кафедры фізіялогіі прысвоена ў 1953 годзе.

З 1961 па 1980 год прафесар А.І.Яроцкі працаваў у Узбекскім інстытуце фізічнай культуры: прафесар кафедры фізіялогіі (1961-1962), прарэктар па вучэбнай і навуковай працы (1962-1965), прарэктар па навуковай працы (1965-1969), кіраўнік праблемнай лабараторыі (1971-1972), загадчыкам кафедры фізіялогіі (1972-1980). Апублікаваў больш за 200 навуковых прац па агульнай фізіялогіі чалавека, фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці, фізіялогіі спорту, спартыўнай медыцыне, касмічнай біялогіі і медыцыне.

30 студзеня 1981 года абраны па конкурсе на пасаду прафесара кафедры фізічнага выхавання універсітэта. Да выканання абавязкаў прафесара кафедры прыступіў 1 красавіка.

На кафедры фізічнага выхавання і кафедрах факультэта фізічнай культуры (тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спорту, спартыўных гульняў) прафесар А.І.Яроцкі працаваў (у апошнія гады на 0,5 стаўкі) 25 гадоў. Звольнены з універсітэта 25 жніўня 2005 года па ўзгодненнію бакоў у 90-гадовым узросце. За гэты час апублікаваў каля 100 нвуковых і метадычных прац, у ліку якіх манаграфіі «Эмоцыі чалавека і сучаснасць» (у суаўт.), «Падрыхтоўка гандбалістаў» (у суаўт.), «Тэніс» (у суаўт.).

Читать далее…

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы