Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Чарапіца ВалерыЙ Мікалаевіч

Чарапіца ВалерыЙ Мікалаевіч

30 января 2013

Чарапіца ВалерыЙ Мікалаевіч

Нарадзіўся 1 студзеня 1945 года на станцыі Жудзілава Унецкага раёна Бранскай вобласці (Расія) у сям’і рабочага. Яго бацька Мікалай Іванавіч працаваў паравозным машаністам, маці Валянціна Іванаўна — хатняй гаспадыняй. Станцыя Жудзілава сталася «малой Радзімай» прафесара В.М.Чарапіцы ў выніку гістарычных абставін. Тут жылі закінутыя бежанствам з часоў першай сусветнай вайны ягоныя родныя і сваякі, якія былі выхадцамі з Гродзеншчыны. Менавіта з Гродзеншчыны (вёска Масціха ў ваколіцах Беластока) і (вёска Грандзічы ў ваколіцах Гродна) пайшла ў свет беларуская працавітая дынастыя чыгуначнікаў з «будаўнічым» прозвішчам Чарапіцы. Дзяцінства і юнацтва Валерыя Мікалаевіча прайшло ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці, куды яго бацька быў пераведзены на працу ў 1946 годзе.

Сярэднюю адукацыю В.М.Чарапіца атрымаў у школе № 3 г.Ліды, якую скончыў у 1963 годзе. Сістэматычную гістарычную адукацыю набываў на гістарычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, дзе навучаўся ў 1963-1970-х гадах з перапынкам, абумоўленым абавязковай у той час трохгадовай службай у шэрагах Савецкай Арміі.

У верасні 1970 г. В.М.Чарапіца прызначаецца, а пазней абіраецца па конкурсе на пасаду выкладчыка кафедры гісторыіі СССР і БССР. З 1972 г. працу выкладчыка сумяшчае з навучаннем у завочнай аспірантуры. На пачатку 1979 г. абараняе кандыдацкую дысертацыю «Революционные связи Беларуси и Польши в 70-80-х годах ХІХ в.». З першых гадоў працы В.М.Чарапіца выявіў сябе таленавітым выкладчыкам. Ён распрацоўвае і чытае на гістарычным факультэце курсы гісторыі СССР, археалогіі СССР, гісторыі рускай і савецкай культуры, гістарыяграфіі гісторыі СССР, спецкурс «Революционные связи народов России и Польши в 1915-1917 гг.».

У 1979 г. абіраецца на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, атрымоўвае вучонае званне дацэнта па кафедры гісторыі СССР і БССР..

В.М.Чарапіца ўзначальваў гістарычны факультэт універсітэта на працягу 16 гадоў. Менавіта ён стаяў ля вытокаў арганізацыі універсітэцкай гістарычнай адукацыі на Гродзеншчыне. У гэты час на факультэце склаліся традыцыі навучальна-выхаваўчага працэсу і навуковых даследаванняў, на якія вельмі істотна паўплывала яго навуковая і педагагічная дзейнасць. Як педагог В.М.Чарапіца вельмі асцярожна адносіцца да інавацый у педагогіцы вышэйшай школы. Магчыма пад уплывам сваіх настаўнікаў прафесараў Б.М.Фіха і Я.Н.Мараша Валеры Мікалаевіч лічыць, што галоўнымі кампанентамі падрыхтоўкі гісторыка з універсітэцкай адукацыяй з’яўляюцца сістэматычныя лекцыі выкладчыкаў і навукова-даследчая работа студэнтаў. Толькі такі звяз можа выпрацаваць у будучых гісторыкаў сістэмнасць у працы і крытычнасць мыслення.

У 1991 годзе В.М.Чарапіцу прысвоена вучонае званне прафесара. З 1995 г. ён працуе прафесарам кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў, а з 1996 г. і па сёння — загадчыкам гэтай кафедры.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у ліку якіх 18 манаграфій. Сярод самых значных манаграфій неабходна выдзеліць «Zwiazki rewolucionistow I Polski w latach 70-80-ch [1] XIX wieku», «Истоки. Очерки из истории русско-белорусско-польских революционных и культурных связей XIX — начала ХХ веков», «Польское национальное движение в Белоруссии (последняя треть XIX века): Факты, события, комментарии», «Деятели русской культуры XIX — начала ХХ веков и Гродненщина», «Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества», «Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине. Часть 1, 2», «Не потерять связующую нить: История Гродненщины XIX — ХХ ст. в событиях и лицах», «Город-крепость Гродно в годы Первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности», «Счастье жить для других: Западнобелорусские последователи религиозно-философского учения Л.Н.Толстого. 1921-1939 гг.», «Звенья цепи единой: большие и малые события в истории Гродненщины XIX — ХХ ст.», а таксама каля сотні артыкулаў у энцыклапедычных выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы.

У навуковай творчасці прафесара В.М.Чапрапіцы, магчыма, у большай ступені, чым у іншых гісторыкаў выявіўся фундаментальны прынцып, характэрны для Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ва ўсе часы яго існавання, згодна з якім неабходна даследаваць, прапагандаваць не толькі агульныя заканамернасці гісторыі, але і іх унікальнае выяўленне на ўзроўні рэгіёнаў. На гэтым грунце і склаліся асноўныя накірункі навуковых інтарэсаў прафесара В.М.Чарапіцы. Гэта грамадска-палітычныя і культурныя сувязі Беларусі, Расіі і Польшчы, узаемаўплывы культур суседніх народаў, гісторыя праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне, гісторыя горада Гродна і Гродзеншчыны.

Значную ўвагу прафесар В.М.Чарапіца надае публікацыі дакументаў па гісторыі нашага краю. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены два важныя як для навуковых пошукаў, так і для падрыхтоўкі выкладчыкаў гісторыі, зборнікаў дакументаў: «Гродненская губерния в законодательных актах Российской империи (1801-1913)» і «Гродненская область в документах и материалах (1994-1995)».

За апошнія гады В.М.Чарапіца адкрыў імёны дзясяткаў грамадска-палітычных, царкоўных і культурных дзячоў Гродзеншчыны. Прычым аб іх дзейнасці ён піша аб’ектыўна і разам з тым з асабістым замілаваннем. Калі чытаеш гістарычныя працы В.М.Чарапіцы, прысвечаныя дзеячам культуры нашага краю, то ўзнікае ўражанне, што яны блізкія сябры аўтара. Падмурак гэтага ўражання – тая зацікаўленасць, з якой аўтар радуецца іх поспехам і смуткуе з нагоды няўдач. Магчыма, гэтая акалічнасць прыцягвае да гістарычных прац прафесара В.М.Чарапіцы шырокага чытача.

Як чалавек, педагог і навуковец Валеры Мікалаевіч істотна вылучаецца сярод калег сціпласцю. У яго характары дамінуе істотная для беларускага менталітэту рыса: рабі сваю справу без непатрэбнага шуму і трэску. Ён не любіць шырокіх, гучных прэзентацый сваіх дасягненняў.

Грунтоўная падрыхтоўка ў галіне айчыннай гісторыі і культуры, як і ў гісторыі культуры суседзяў Беларусі, сфармавала В.М.Чарапіцу як вельмі цікавага суразмоўцу. Нават кароткая размова з ім дае цікавую інфармацыю, інтэлектуальнае і маральнае задавальненне.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і ордэнам Францыска Скарыны (2009).

 

 

Асноўныя публікацыі:

Zwiazki rewolucionistow I Polski w latach 70-80-ch [1] XIX wieku. – Warczawa: PWN,1985.

Истоки. Очерки из истории русско-белорусско-польских революционных и культурных связей XIX – начала ХХ веков. – Гродно: ГрГУ, 1991.

Белорусские земли в планах декабристов и членов польского «Патриотического общества». – Беларуская думка. – 1991. – № 11.

О судьбе стихотворного послания Адама Мицкевича «К русским братьям» / Декабристские чтения. – Киев: КГУ, 1991.

Принеманскими тропами «Овода». – Беларуская думка. – 1992. – № 1.

Плыні навуковасці. Што такое гістарычная культура. – Беларуская думка. – 1993. – № 6.

Историческая культура: теория и практика // Историческое познание: традиции и новации. – Ижевск, 1993.

К родословной А.Богданова / Богдановские чтения. – Гродно: ГрГУ, 1994.

Са скарбніцы кніжных паліц. Нарысы пра аўтографы даследчыкаў гісторыі Беларусі ў канцы ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў. – Мн.: Бел НДЦ ДААС, 1994.

К биографии И.Л.Солоневича. – Русский вестник. – 1995. – № 48-50.

Нациаональные меньшинства и национальный вопрос. – Беларуская думка. – 1996. – № 2.

Преодоление времени: исторические очерки и миниатюры. – Мн.: БелНИИДАД, 1996.

Русские культурно-просветительные общества в западной Белоруссии (1932-1939 гг.) / Славянские народы и их культура в современном мире. – Гомель: ГГУ, 1996.

Імёны вядомыя і невядомыя: Ягор Ягоравіч Замыслоўскі. – Беларускі гістарычны часопіс. – 1996. – № 2.

Польское национальное движение в Белоруссии (последняя треть ХІХ века): Факты, события, комментарии. – Гродно: ГрГУ, 1996.

Беларуска-літоўскія вытокі акторскага майстэрства В.І.Качалава (1875-1948). – Весці АНМ (Брэст). – 1997. – № 1.

Деятели русской культуры ХІХ – начала ХХ веков и Гродненщина. – Гродно: ГрГУ, 1997.

Михаил Осипович Коялович. История жизни и творчества. – Гродно: ГрГУ, 1998.

Русская культура на западнобелорусских землях в 1921-1939 гг. / Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі: гісторыя і сучаснасць. – Гродна: ГрДУ, 1998.

Гродненская губерния 1812 года в жизни и творчестве русских писателей / Отечественная война 1812 года. Источники. Памятники. Проблемы. – Бородино, 1998.

Историческая доминанта на переломных этапах развития общества / Субъективные притязания в развитии общества переходного типа. – Гродно: ГрГУ, 1998.

«Дай нам руку в непогоду…» / А.С.Пушкин и Беларусь. – Мн.: Белорусская наука, 1999.

Правда Столыпина. – Саратов: Соотечественник, 1999 (в соавт.).

Гродненский Св. Рождесво-Богородичный женский монастырь. – Москва, 1999 (в соавт.).

Пушкин и Гродненщина. – Веснік ГрДУ. – Серыя 1. – 1999. – № 3.

Жизнь и творчество в зарубежье (1939-1999) деятелей польской культуры – уроженцев Гродненщины / Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе. – Гродно: ГрГУ, 2000.

Царкоўнае краязнаўства: вопыт, праблемы, перспектывы / Православие и школа на рубеже тысячелетий. – Мн.: НМ Центр, 2000.

Истоки. Белорусские страницы жизни метрополита Санкт-Петербургского и Ладожского Иоанна (Снычева). – Русский вестник. – 2000. – № 41-42.

П.А.Столыпин о нуждах сельского хозяйства Гродненской губернии / Исследовано в России. – М., 2001. – № 24.

Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине. Часть І. – Гродно: ГрГУ, 2000.

Гродненский Православный Некрополь (с древнейших времен до начала ХХ века). – Гродно: ГрГУ, 2001.

Как спасали от неманских вод Коложу. – Неман. – 2003. – № 3.

Не потерять связующую нить: История Гродненщины ХІХ-ХХ ст. в событиях и лицах. – Гродно: ГрГУ, 2003.

Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине. Часть ІІ. – Гродно: ГрГУ, 2005.

История и повседневность в жизни агента пяти разведок Эдуарда Розенбаума. – Гродно: ГрГУ, 2005.

Істория одной дуэли (К родословной выходцев из Ирландии гродненских дворян О’Бриен де Ласси. – Веснік ГрДУ. – Серыя 1. – 2006. – № 2.

Город-крепость Гродно в годы Первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности. – Гродно: ГрГУ, 2006.

Участие православного духовенства Гродненской епархии в выборах в IV Государственную Думу / Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў. – Гродна: ГрДУ, 2006.

Проблемы цивилизованного развития Беларуси в трудах Е.Ф.Шмурло, И.Л.Солоневича и Н.О.Лосского / Проблемы цивилизованного развития Беларуси, Польши, России и Украины в конце XVIII-ХХ в. – Краков: Ид. Ягеллонского ун-та, 2007.

О судьбе церковного деятеля и ученого слависта М.К.Бобровского (1784-1848). – Веснік ГрДУ. – Серыя 1. – 2007. – № 3.

Николай Михайлович Карамзин и Гродненщина // Працы гістарычнага факультэта БДУ. Вып. 2. – Мн.: БДУ, 2007.

Счастье жить для других: Западнобелорусские последователи религиозно-философского учения Л.Н.Толстого. 1921-1939 гг. – Гродно: ГрГУ, 2007.

Участие крестьян Гродненской губернии в сборе пожертвований на нужды южных славян и увековечение памяти героев русско-турецкой войны 1877-1878 годов. – Веснік ГрДУ. – Серыя 1. – 2008. – № 2.

Архиепископ Гродненский Михаил Ермаков (1862-1929): новые штрихи к биографии / Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада). – Гродна: ГрДУ, 2008.

Гродненские землемеры в середине ХІХ – начале ХХ веков. – Веснік ГрДУ. – Серыя 1. – 2008. – № 3.

Христианство, толстовство, пацифизм и их западнобелорусская специфика (конец ХІХ – первые десятилетия ХХ в.) / Хрысціянства ў гістарычным лесе беларускага народа. – Гродна: ГрДУ, 2008.

Военно-исторические исследования в частях Гродненского гарнизона во второй половине ХІХ – начале ХХ веков / Этих дней не смолкнет слава. – Гродно: ГрГУ, 2008.

Звенья цепи единой: большие и малые события в истории Гродненщины ХІХ-ХХ ст. – Гродно: ГрГУ, 2009.

 

Charapitsa Valery Mikalaevich (b. 1945). PhD in History (1979), professor (1991), Dean of the History department (1979-1995), head of the chair of history of Slavic countries (since 1996). Author of approximately 500 papers, including 18 monographs. Main directions of research: socio-political and cultural relations between Belarus, Russia and Poland, history of Grodno and the Grodno region, history of the Orthodox church in the Grodno region.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы