Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Ярмоленка Георгій Уладзіміравіч

Ярмоленка Георгій Уладзіміравіч

30 января 2013

Нарадзіўся ў г.Кіеве ў 1915 годзе. У пяцігадовым узросце пераехаў з бацькамі ў Балгарыю. Сярэднюю адукацыю набываў у Рускай гімназіі г.Сафіі. У 1937 годзе скончыў матэматычны факультэт Сафійскага універсітэта. Выкладаў (1938-1944) матэматыку і рускую мову ў гімназіі г.Світчава і мужчынскай гімназіі г.Плоўдзіва (1944-1946). Адначасова выкладаў рускую мову на курсах балгара-савецкага таварыства. Выдаў (у суаўтарстве) дапаможнік па рускай мове.

У 1946-1955 гадах працаваў выкладчыкам рускай мовы ў Ваенным вучылішчы імя Васіла Леўскі. Выдаў (у суаўтарстве) «Граматыку рускай мовы для ваенных навучальных установаў» (1953) і «Кнігу для чытання» (1954). Закончыў аддзяленне рускай філалогіі Сафійскага універсітэта (1953).

 

 

Вярнуўся на Радзіму ў 1955 годзе. Выкладаў матэматыку у сярэдніх школах г.Алма-Аты. У 1962 годзе па конкурсеу абраны на пасаду асістэнта кафедры рускай мовы Казахскага універсітэта (г.Алма-Аты). Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Очерки по статистическому изучению письменной речи» (1969).

З 1973 года – дацэнт кафедры рускай мовы і агульнага мовазнаўства Алма-Ацінскага педагагічнага інстытута замежных моў. Вучонае званне дацэнта па кафедры рускай мовы і агульнага мовазнаўства прысвоена ў 1975 годзе. Чытаў курс «Сучасная руская мова», спецкурсы «Аптымізацыя выкладання замежных моў метадамі лінгвістыкі» і «Статыстыка ў даследаваннях мовы і маўлення». Апублікаваў больш за 40 навуковых прац.

У студзені 1981 года па конкурсе абраны на пасаду дацэнта кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. Чытаў курс «Сучасная беларуская мова», спецкурсы «Статыстычныя метады ў лінгвістыцы», «Праблемы атрыбуцыі рускіх мастацкіх тэкстаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў», «Асновы навуковых даследаванняў», «Сучасныя метады даследаванняў», «Асновы прыкладнага мовазнаўства».

На працягу многіх гадоў распрацоўваў пытанні матэматычнай лінгвістыкі і праблему вызначэння аўтарства знакамітых тэкстаў. Гэтая праца завяршылася абаронай доктарскай дысертацыі ў 1990 годзе. Прафесар па кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства з 1992 года.

Прафесар Г.У.Ярмоленка памёр у 1996 годзе.

 

 

Асноўныя публікацыі:

Рьководство по руски език. – София: Българо-съветските дружества. – 1947; 1948; 1949; 1950. (в соавт.)

Хрестоматия для курсантов военно-учебных заведений. – София: Държавно военно издательство, 1947.

Практическая грамматика русского языка. – София: Държавно военно издательство, 1950.

Грамматика русского языка для трехлетнего обучения. – София: Държавно военно издательство, 1954.

Обратный частотный словарь современного русского литературного языка. – Алма-Ата: МВ ССО, КазССР, 1963.

Лингвистическая статистика (краткий очерк и библиография). – Алма-Ата: КазГУ, 1970.

Очерки по статистическому изучению письменной речи. – Алма-Ата, 1969.

Учебное пособие по лингвистической статистике для студентов-филологов. – Самарканд: САМГУ, 1979.

Понятие номинативного ряда и вопросы атрибуции текстов // В сб. «Словообразование и номинативная деривация в славянских языках». – Гродно, 1982.

Изменения в использовании существительных с суффиксом –ТЕЛЬ в художественной прозе ХІХ-ХХ веков // В сб. «Вопросы словообразования и номинативной деривации в славянских языках». – Гродно, 1982.

Рассказ Юрия Олеша «Ангел» (опыт проводной атрибуции) // Филологические науки. – 1982. – № 6.

Об авторстве текста «Моя семья» // Ученые записки Тартуского ГУ «Квантовая лингвистика и статистика». – 1983. – Вып. 658.

О роли элементов научной работы при лингвистическом анализе текста // В сб. «Вопросы словообразования и номинативной деривации». – Гродно, 1985.

Анонимные произведения и их авторы (на материале русских текстов ХІХ – начала ХХ веков). – Минск: Университетское, 1988.

К вопросу о номинативном описании языковых явлений // В сб. «Системный анализ лингвистических явлений в тексте». – Владивосток, 1988.

Русско-белорусско-болгарское соответствие («Один – адзін – един» (опыт статистического анализа)) // Съпоставително езикознание. – 1988. – № 3.

Один из аналитических методов отбора художественных текстов в ИТФ (произведения А.П.Чехова) // Материалы 2-ой Всесоюзная конференция по созданию машинного фонда русского языка. – М., 1988.

Статистико-семантическая атрибуция русских текстов второй половины ХІХ – начала ХХ вв. – Ленинград, 1989.

Коэффициент ??? текстов одножанровых художественных произведений, введенных в ИТФ // В сб. «Словообразование и номинативная деривация в славянских языках». – Гродно, 1989.

 

Yarmolenka Heorhiy Uladzimiravich (1915-1996). Doctorate in Philology (1990), professor (1992). Professor of the chair for General and Slavic linguistics (since 1992). Author of over 40 papers. Main directions of research: statistical-and-semantical attribution of Russian texts of the ХІХ – early ХХ century.

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы