Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Швед Вячаслаў Вітальевіч

Швед Вячаслаў Вітальевіч

30 января 2013

Швед Вячаслаў Вітальевіч

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1956 года ў горадзе Гродна ў сям’і рабочых. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 6 г.Гродна. Працаваў чарцёжнікам у праектным інстытуце «Гіпрахіммантаж” (1973-1974). Сістэматычную вышэйшую гістарычную адукацыю набываў на гістарычным факультэце Беларускага універсітэта, які закончыў у 1979 годзе. Працаваў настаўнікам Гардзішчанскай сярэдняй школы на Брэстчыне (1979-1982). Завочна скончыў аспірантуру і ў 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развіццё гандлю ў перыяд крызіса феадалізму

(1830-1850-я гады)”. З 1982 года працаваў на кафедры гісторыі СССР (пазней кафедра гісторыі славянскіх дзяржаваў) на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта. Вучонае званне дацэнта па кафедры гісторыі СССР атрымаў у 1990 годзе. У 1995-1998 гадах – дактарант кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага універсітэта. У верасні 2001 года абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863)”. У 2001-2005 гадах – прарэктар па навуковай рабоце УА «Гродзенскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі” і па сумяшчальніцтву прафесар кафедры гісторыі славянскіх джяржаваў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя” прысвоена ў 2005 годзе.

Падчас працы на пасадзе прарэктара інстытута выявіў грунтоўныя здольнасці ў арганізацыі навуковай дзейнасці калектыву. Дзякуючы намаганням В.В.Шведа інстытут атрымаў ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць, актывізаваў выданне навуковых і метадычных прац, навучальных дапаможнікаў, дзякуючы якім на Гродзеншчыне ўкараняліся педагагічныя інавацыі і вопыт.

З 2005 года – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаваў. З сакавіка 2008 года – загадчык кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.

Чытае курсы «Гісторыя ўсходніх славян да навейшага часу. Першая палова ХІХ стагоддзя”, «Рэгіяналістыка і турыстычныя рэсурсы на Беларусі”, спецкурсы «Грамадска-палітычная жыццё паўночна-усходняга рэгіёна Расійскай імперыі”, «Масонства Расійскай імперыі ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя”.

Аўтар каля 300 навуковых прац, у ліку якіх 3 манаграфіі, 10 кніг, шэраг навучальных дапаможнікаў. Прафесар В.В.Швед грунтоўны эксперт у галіне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі XVIII-ХІХ стагоддзяў. Яго канцэптуальнае бачанне гэтага перыяду айчыннай гісторыі прадстаўлена ў манаграфіі «Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863)”, кнігах «Губернскі Гродна: аповеды з гісторыі горада канца XVІІІ – пачатку ХХ стагоддзяў”, «Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVІІІ – першая чвэрць ХІХ стагоддзяў)”, «Гродзенскія губернатары (1801-1817): дакументальна-біяграфічныя нарысы” (у суаўтарстве). Ён суаўтар вучэбнага дапаможніка «Гродназнаўства”.

 

 

Асноўныя публікацыі:

Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830-1850-е годы). – Гродно: ПКФ «Орбикс», 1995.

Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. – Мн.: Бел.НДІДАС, 1998.

Паміж Польшчай і Расіяй: Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.). – Гродна: ГрГУ, 2001.

Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII – першая чвэрць ХІХ ст.): бібляіграфічны слоўнік. – Гродна, ГрДУ, 2007.

По следам Гродненской старины. – Гродно, 1993.

Кронон. Летопись города на Немане (1116-1990). – Гродно: НВК «Пергамент», 1993.

Падзеі і постаці Гродзенскай даўніны. – Гродна: Гродз. абл. узб. друкарня, 1995.

Горадзен: Аповяды з гісторыі горада (10 ст. – сярэдзіна 16 ст.). – Гродна: Гродз. абл. узб. друкарня, 1996.

Горадня: Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 – канец 18 ст.). – Гродна: Пергамент, 1997.

Kanal Augustowski. Szlak wodny Euroregionu Nieman. Praca zbiorowa. – Augustow-Suwalki, 2000.

Губернскі Гродна: Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII – пач. XX). – Баранавічы: Баран. узб. друкарня, 2003.

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII –  пачатак  XX ст. – Вільня: «Gudas», 2005 (в соавт.).

Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гг. – Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2005. (в соавт.)

Гродненские губернаторы (1801-1917 гг.): документально-биографические очерки) / Т.Ю.Афанасьва, Р.Ф.Горячева, В.В.Швед. – Гродна: Гродн. Тип., 2007.

Наш край: Гродненщина в конце ХVІІІ – первой половине XIX вв. – Гродно, 1990. (в соавт.)

Декабристы и Белоруссия (к 165 – летию восстания декабристов): Библиографический указатель литературы / Сост. Г.М.Таюрская, В.В.Швед. – Гродно: ГрГУ, 1990.

Учреждение образования «Гродненский государственный областной институт повышения квалификации и переподготовки руководящих работников и специалистов образования». – Гродно: ГОУПП «Гродненская типография», 2004. (в соавт.)

Прынёманне. Гродзенская вобласць = Прінеманье. Гродненская область. = Niemanland. Grodno region. Фотаальбом. – Мінск: Беларусь, 2005.

Вялікі Гарадзенскі Сабор ІІ тысячагоддзя: партрэтная галерэя славутых гістарычных асоб ХІІ – ХХ ст. – Гродна, 1998.

Гродна мінулае ў сучасным = Гродно: прошлое в настоящем. Гродна: ГАУД, 1996 (другое выданне ў 2001). (у суаўт.)

Учреждение образования «Гродненский государственный областной институт повышения квалификации и переподготовки руководящих работников и специалистов образования». – Гродно: ГОУПП «Гродненская типография», 2004.

Гісторыя Расіі (са старажытных часоў да 1917 года). Навучальны дапаможнік.  – Гродна: ГрДУ, 1993. (у суаўт.)

Всеобщая история. Ч.1 История советского общества. Учебно-методические разработки для слушателей отделения доуниверситетской подготовки. – Гродна: ГрДУ, 1997.  (у суаўт.)

Мировая история новейшего времени. Ч.1 История советского общества. Учебное пособие для слушателей отделения доуниверситетской подготовки. – Гродна: ГрДУ, 1998. (у суаўт.)

 

Shved Viachaslau Vitalyevich (b. 1956). Doctorate in History (2002), professor (2005). Associate rector in charge of Scientific activities of the Educational Establishment «Grodno region Institute for refreshing courses and retraining of managers and specialists in the field of education” (2001-2005), head of the chair for Belarusian culture and regional tourism (since 2008). Author of approximately 300 papers, including 3 monographs, 10 books, numerous manuals. Main directions of research: history of the economy and sociopolitical life in Belarus in the late XVІІІ – ХІХ centuries, history of Grodno and the Grodno region in XVІІІ – ХХ centuries.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы