Таранцей Віктар Пятровіч

Універсітэцкая кар’ера прафесара В.П.Таранцея склалася так, што яму заўсёды прыходзілася значную частку часу і творчага патэнцыялу аддаваць адміністратарскай працы. На шчасце, гэтая абставіна сур’ёзна не паўплывала на ягонае станаўленне як выбітнага вучонага і педагога.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1946 года ў вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ізабелінскай школе, вышэйшую – на аддзяленні фізікі фізіка-матэматычнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, які скончыў у 1967 годзе.

Пасля заканчэння інстытута (1967-1976) служыў у шэрагах Савецкай Арміі, настаўнічаў у школах Ваўкавыскага раёна.

З 1976 па 1979 год навучаўся ў дзённай аспірантуры Інстытута агульнай педагогікі ВПН СССР (Масква) па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя педагогікі». Аспірантуру сакончыў датэрмінова з абаронай кандыдацкай дысертацыі «Коллективная работа учащихся на уроке как средство их познавательной самостоятельности».

На працу ва універсітэт прыйшоў у 1979 годзе ў якасці старшага выкладчыка кафедры педагогікі. У гэтым жа годзе абіраецца сакратаром партыйнага камітэта універсітэта. У савецкія часы гэтая пасада накладвала на чалавека адказнасць перад вышэйшымі партыйнымі структурамі за якасць падрыхтоўкі спецыялістаў і, галоўным чынам, за стан спраў у калектыве студэнтаў і выкладчыкаў. Нягледзячы на нязначны досвед працы ва універсітэце Віктар Пятровіч даволі паспяхова нёс гэтую нялёгкую ношу. І перш за ўсё таму, што партыйную работу разумеў не як дзейнасць дзеля справаздачы, а як магчымасць даступнымі сродкамі спрыяць калектыву універсітэта ў вырашэнні складаных задач, абараняць выкладчыкаў і студэнтаў ад незаслужанага ўціску з боку партыйнага чынавенства.

Адначасова выкладае педагогіку. Настойліва працуе ў навуцы, удасканальвае педагагічнае майстэрства. У 1984 годзе атрымоўвае вучонае званне дацэнта па кафедры педагогікі. З 1986 па 1992 год – узначальвае кафедру педагогікі. Неабходна сказаць, што кафедра педагогікі, пачынаючы з сярэдзіны 60-ых гадоў мінулага стагоддзя, вызначалася салідным узроўнем навуковай і метадычнай дзейнасці. Аднак, як творчы калектыў, яна склалася менавіта пад кіраўніцтвам Віктара Пятровіча. Навуковая і метадычная дзейнасць кафедры набыла сістэмнасць і мэтанакіраванасць, здольнасць прапаноўваць абгрунтаваныя рэкамендацыі па актуальных праблемах педагогікі вышэйшай і сярэдняй школы. У 1991 годзе В.П.Таранцею прысвоена вучонае званне прафесара.

З 1992 па 1994 год прафесар В.П.таранцей працуе прарэктарам па замежных сувязях і камерцыйнай рабоце, дэканам факультэта педагогікі і псіхалогіі (1994-2000), а з 2000 года і да гэтага часу дэканам педагагічнага факультэта. У 2003 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Профессиональное становление учителя в условиях непрерывного педагогического образования».

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у ліку якіх манаграфіі «Лицом к молодежи», «Подготовка учителя в условиях непрерывного образования», «Социально-педагогические проблемы подготовки учителя в условиях непрерывного образования», навучальных дапаможнікаў «Педагогическая практика студентов» (у суаўт.), «Система образования взрослых в Германии» (у суаўт.) і іншых. Прафесар В.П.Таранцей прызнаны ў нашай краіне эксперт па праблемах бесперапыннай адукацыі.

Важным кірункам навукова-педагагаічнай і грамадскай дзейнасці прафесара В.П.Таранцея з’яўляецца публіцыстыка. Ім апублікавана каля 150 артыкулаў у перыядычным друку нашай краіны па актуальных пытаннях адукацыі і выхавання школьнікаў і студэнтаў. Змест гэтых артыкулаў арыентаваны на настаўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў і, на наш погляд, уяўляе сабою эфектыўную форму педагагічнай асветы, укаранення навуковых набыткаў у практыку адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці сярэдняй і вышэйшай школы.

Як чалавек, прафесар В.П.Таранцей вызначаецца сціпласцю, сялянскай (у лепшым сэнсе гэтага слова) цнатлівасцю, здольнасцю прыйсці на дапамогу калегам па працы і студэнтам.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009).

Читать далее…

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1923 года ў сяле Грушка Каменскага раёна Малдаўскай ССР (сёння – Рэспубліка Малдова). З асабістай справы прафесара Б.М.Фіха вядома, што ягоныя бацькі былі сялянамі-беднякамі, а з 1931 года працавалі ў калгасе.

На жаль, у асабістай справе Б.М.Фіха няма інфармацыі аб тым, дзе і калі ён атрымаў сярэднюю адукацыю. Вядома, што з верасня 1939 года Б.М.Фіх – студэнт педагагічнага інстытута імя Тараса Шаўчэнкі ў г.Тыраспаль Малдаўскай ССР. Читать далее…

Працаваў ва універсітэце ў 1978-1989 гадах. Нарадзіўся 24 мая 1938 года ў горадзе Вільнюсе ў сям’і настаўніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 10-ай школе Вільнюса. У 1961 годзе закончыў фізіка-матэматычны факультэт Вільнюскага універсітэта.

У студэнцкія гады П.Ш.Фрыдберг выявіў здольнасці ў галіне тэарэтычнай фізікі. Яго дыпломная праца была апублікавана ў часопісе «Оптика и спектроскопия».

Пасля заканчэння універсітэта працаваў у Вільнюскім навукова-даследчым інстытуце радыёвымяральных прыбораў: інжынерам, старшым інжынерам, кіраўніком групы, старшым навуковым супрацоўнікам, начальнікам лабараторыі. Даследаваў пытанні электрамагнітнай сувязі двух аб’ёмаў праз вузкую шчыліну. Прапанаваў эфектыўны варыяцыйна-інтэрацыйны метад разліку матрыц рассейвання шчыльных уладкаванняў. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Читать далее…

Фацeяў Улaдзiмiр Сяргеявiч

Прафессар

Хацкевіч Генадзь Аляксеевіч

Нарадзіўся 6 снежаня 1950 года ў горадзе Ромны Сумской вобласці (Украіна). Скончыў сярэднюю школу № 3 г.Ромны з адзнакай. У 1968 – 1973 годзе навучаўся на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка». Да 1975 года працаваў інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі універсітэта. З 1975-1978 год – аспірант кафедры тэорыі верагоднасцей і матэматычнай статыстыкі БДУ. Пасля заканчэння аспірантуры працаваў асістэнтам кафедры. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Некоторые задачи идентификации динамических систем методами адаптивного оценивания параметров».

Читать далее…

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы