Фрыдберг Пінхас ШаЕвіч
Працаваў ва універсітэце ў 1978-1989 гадах. Нарадзіўся 24 мая 1938 года ў горадзе Вільнюсе ў сям’і настаўніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 10-ай школе Вільнюса. У 1961 годзе закончыў фізіка-матэматычны факультэт Вільнюскага універсітэта.
У студэнцкія гады П.Ш.Фрыдберг выявіў здольнасці ў галіне тэарэтычнай фізікі. Яго дыпломная праца была апублікавана ў часопісе «Оптика и спектроскопия».
Пасля заканчэння універсітэта працаваў у Вільнюскім навукова-даследчым інстытуце радыёвымяральных прыбораў: інжынерам, старшым інжынерам, кіраўніком групы, старшым навуковым супрацоўнікам, начальнікам лабараторыі. Даследаваў пытанні электрамагнітнай сувязі двух аб’ёмаў праз вузкую шчыліну. Прапанаваў эфектыўны варыяцыйна-інтэрацыйны метад разліку матрыц рассейвання шчыльных уладкаванняў. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1966 па 1978 год П.Ш.Фрыдберг працаваў начальнікам лабараторнага сектара. За гэты час ім апублікавана ў навуковых часопісах больш за 40 прац, атрымана 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва. Шэраг апублікаваных прац П.Ш.Фрыдберга мелі істотны ўнёсак у тэорыю дыфракцыі электрамагнітных хваляў. Вынікі даследаванняў былі абагульнены ў доктарскай дысертацыі, паспяхова абароненай у пачатку 1974 года.
Летам 1978 года П.Ш.Фрыдберг пераходзіць на працу ў Гродзенскі універсітэт імя Янкі Купалы. 1 жніўня прызначаецца выконаўцам абавязкаў прафесара кафедры тэарэтычнай фізікі, а з 1 верасня выконаўцам абавязкаў загадчыка кафедры. 24 снежня 1978 года П.Ш.Фрыдберг абіраецца Саветам універсітэта загадчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі. Вучонае званне прафесара па кафедры тэарэтычнай фізікі прысвоена ў 1980 годзе. У студзені 1982 года звольніўся з пасады загадчыка кафедры «па матывах асабістага характару». Да чэрвеня 1989 года працаваў прафесарам кафедры. Чытаў курсы «Вектарны і цэнзарны аналіз», «Метады матэматычнай фізікі», «Квантавая механіка», «Электрадынаміка». Лекцыі прафесара П.Ш.Фрыдберга вызначаліся адзінствам матэматычнай строгасці і фізічнай яснасці выкладання.
Прафесар П.Ш.Фрыдберг быў пачынальнікам даследаванняў у галіне тэарэтычнай фізікі. Ім апублікавана больш за 50 навуковых прац, матэрыялы якіх увайшлі ў падручнікі, манаграфіі і артыкулы як у СССР, так і за яго межамі. Быў сябрам арганізацыйных камітэтаў шэрагу усесаюзных семінараў і канферэнцый, рэцензентам навуковых часопісаў «Радиотехника и электроника», «Известия вузов. Радиофизика».
Як чалавек вызначаўся дэмакратычнасцю поглядаў, глыбокім веданнем айчыннай і сусветнай культуры, нецярплівасцю да махлярства і халуйства, высокім пачуццём асабістай годнасці. Нягледзячы на гарадское выхаванне, прафесар П.Ш.Фрыдберг з задавальненнем і замілаваннем працаваў на лецішчы.
Асноўныя публікацыі:
Рассеяние электромагнитных волн металлической пластинкой в прямоугольном волноводе // Радиотехника и электроника. – 1980. – Т. 25, № 10. (в соавт.)
Расчет электрических параметров щелевой линии с полосками конечной ширины // Радиотехника и электроник. – 1981. – Т. 26, № 5. (в соавт.)
Дисперсионные свойства круглого волновода с тонкой диэлектрической пластинкой // Радиотехника и электроника. – 1982. – Т. 27, № 1. (в соавт.)
Рассеяние электромагнитных волн тонкой импедансной пленкой в прямоугольном волноводе // Радиотехника и электроника. – 1982. – Т. 27, № 4. (в соавт.)
Дифракция электромагнитной волны на узкой щели при наличии близко расположенного параллельного экрана // Радиотехника и электроника. – 1982. – Т. 27, 3 5. (в соавт.)
Возбуждение волноводов и резонаторов поверхностными источниками // Литовский физический сборник. – 1982. – Т. 22, № 3. (в соавт.)
Распределение поверхностного электрического тока на идеально проводящей пластинке и импедансной пленке в прямоугольном волноводе // Литовский физический сборник. – 1983. – Т. 23. – № 1. (в соавт.)
Эквивалентные дипольные моменты круглого отверстия в присутствии близко расположенных параллельных экранов // Литовский физический сборник. – 1983. – Т. 23. – № 2. (в соавт.)
Электродинамический анализ и экспериментальное исследование пленочного болометрического преобразователя мощности // Радиотехника и электроника. – 1984. – Т. 29. – № 10. (в соавт.)
Коэфициенты поляризуемости прямоугольной апертуры в присутствии близкорасположенных параллельных экранов // Литовский физический сборник. – 1984. – Т. 24. – № 2. (в соавт.)
Теоретическое и экспериментальное исследование прямоугольного волновода с резистивной пленкой в диагональной плоскости. – Известия вузов. Радиофизика. – 1984. – Т. 27. – № 11. (в соавт.)
Дисперсионное уравнение для круглого волновода с импедансной пленкой // Доклады АН СССР. – 1985. – Т. 280. – № 2. (в соавт.)
Дифракция Н10-волны на тонкой резистивной пленке со скачкообразным изменением поверхностного импеданса в прямоугольном волноводе // Радиотехника и электроника. – 1985. – Т. 30. – № 1. (в соавт.)
The Behavior of electromagnetic field near the edge of resistive half-plane // IEEE Trans. on Antennas and Propagat. – 1988. – V. AP-36. – № 12. (в соавт.)
Поведение электромагнитного поля вблизи общего ребра резистивной полуплоскости и идеально проводящего клина // Радиотехника и электроника. – 1989. – Т. 34. – № 5 (в соавт.)
Согласование плоских тонкопленочных преобразователей СВЧ мощности малого уровня // Радиотехника и электроника. – 1989. – Т. 34. – № 5. (в соавт.)
Дифракция Н10-волны на прямоугольной апертуре в общей широкой стенке двух прямоугольных волноводов // Радиотехника и электроника. – 1989. – Т. 34. (в соавт.)
Дисперсионное уравнение для Н-мод полосковой линии с круговым цилиндрическим экраном // Литовский физический сборник. – 1989. – Т. 29. – № 1. (в соавт.)
Исследование кольцевых неоднородностей в прямоугольном волноводе // Радиотехника и электроника. – 1989. – Т. 34. (в соавт.)
Friedberg Pinkhas Shayevich (b. 1938). Doctorate in Physics and Mathematics (1976)? Professor (1980), head of the chair for Theoretical physics (1978-1982). Author of over 100 papers. Main directions of research: radiophysics.