Бадакоў

Аляксандр Васільевіч

 

Людзі, якія працуюць у розных сферах дзейнасці, яскрава падзяляюцца на тры катэгорыі: на тых, хто вужэй за сваю прафесію, тых, хто запаўняе яе межы, і, нарэшце, на тых, хто значна шырэй за сваю прафесію. Апошнія звычайна бываюць людзьмі неспакойнымі, кіпучымі. Яны – сапраўдныя стваральнікі. Прафесар А.В.Бадакоў значна шырэй за сваю прафесію выкладчыка філасофіі. Філасофія (пры ўсёй любові да яе) – гэта толькі рыса яго шматграннага характару.

Нарадзіўся 23 лютага 1926 года ў вёсцы Бахараўка Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Першапачатковую адукацыю (8 класаў) атрымаў у Асцерскай сярэдняй школе. У 1943-1948 гадах – студэнт Рослаўльскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Пасля заканчэння тэхнікума накіроўваецца на працу ў горад Мінск. Брыгадзір па рамонту абсталявання завода імя Мяснікова (1948), брыгадзір механічнага цэха дэпо станцыі «Мінск-таварная” (1949), сакратар вузлавога камітэта камсамола станцыі Мінск (1950), загадчык аддзела рабочай моладзі Мінскага абкама камсамола (1951-1954), першы сакратар Заводскага райкама камсамола (1954), другі сакратар Мінскага гаркама камсамола (1954-1955), інструктар Мінскага абкама партыі (1955). Завочна скончыў (1950) філалагічны факультэт Беларускага універсітэта па спецыяльнасці «Руская і беларуская мовы і літаратуры». У 1955-1958 гг. навучаўся у аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР. Датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1958 года – малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, старшы выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага палітэхнічнага інстытута, інспектар Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1960-1962). У 1962 годзе А.В.Бадакоў абіраецца загадчыкам кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута.

Прыродная здольнасць да глыбокай філасофскай рэфлексіі, грунтоўная падрыхтоўка ў галіне сусветнай філасофіі і культуры ўвогуле, унікальная працаздольнасць і дастаткова шырокія межы навуковай і арганізатарскай дзейнасці, якія давала кіраўніцтва кафедрай, паспрыялі таму, што ў канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя А.В.Бадакоў успрымаецца навуковай грамадскасцю як адзін з таленавітых і перспектыўных беларускіх філосафаў. Ён сааўтар і навуковы рэдактар падручніка для вышэйшых навучальных установаў «Дыялектычны матэрыялізм» (1969), аўтар падручніка «Дыялектычны матэрыялізм» (1972). Дзякуючы гэтым падручнікам Беларусь упершыню перастае быць філасофскай правінцыяй, а студэнты ВНУ атрымоўваюць магчымасць вывучаць філасофскія заканамернасці ў нацыянальнай інтэрпрэтацыі, з беларускага пункту гледжання.

У 1973 годзе А.В.Бадакоў прызначаецца рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.

Читать далее…

Баркоў УЛАДЗІСЛАЎ АЛЯКСЕЕВІЧ

Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Харкаве ў сям’і ваеннага. У 1966 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў у горадзе Бабруйску электраманцёрам на дыхтавым камбінаце (1966-1967), лабарантам ляснога тэхнікума (1967-1968), трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (1968-1969). Вучыўся ў Калінінградскім тэхнічным інстытуце рыбнай прамысловасці і гаспадаркі. У 1973 годзе закончыў фізкультурны факультэт Гомельскага універсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў выкладчыкам універсітэта. У 1974-1977 гадах навучаўся ў аспірантуры. З 1978 года – выкладчык (1978-1981), дацэнт (1981-1983), загадчык кафедры тэарэтычных асноваў фізічнага выхавання (1983-1990) Гомельскага універсітэта імя Францыска Скарыны. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Вучонае званне дацэнта па кафедры тэарэтычных асноў фізічнага выхавання прысвоена ў 1985 годзе. З 1990 года – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: дацэнт, загадчык кафедры (1991-1999), рэктар УО «Гродненский государственный областной институт повышения квалификации» (1999-2008). Читать далее…

БасюкІван Аляксандравіч

 

Прафесар І.А.Басюк вядомы ў нашай краіне грунтоўнымі даследаваннямі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ягоныя працы па гісторыі пачатковага перыяду вайны ўяўляюць сабою навуковае асэнсаванне гістарычнага матэрыялу прафесіяналам вайсковай справы.

Нарадзіўся 1 верасня 1942 года ў вёсцы Горавічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Амневіцкай школе.

У 1963 годзе скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча. Працаваў на палітычных і камандных пасадах вайсковых аб’яднанняў Савецкай Арміі. З 1973 года – у сістэме вайсковых навучальных устаноў. Выкладчык, старшы выкладчык гісторыі КПСС Навасібірскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР, начальнік кафедры марксізму-ленінізму (1982-1987) Пермскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча МУС СССР. У 1987 годзе звольнены ў запас у званні палкоўніка.

Вышэйшую гістарычную адукацыю атрымаў у Архангельскім педагагічным інстытуце імя М.В.Ламаносава. У 1981 годзе закончыў аспірантуру Інстытута гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення АН СССР. Праз год абараніў кандыдацкую дысертацыю «Становление и развитие социалистического быта рабочих Западной Сибири в завершающий период реконструкции народного хозяйства СССР». Вучонае званне дацэнта па кафедры маркізму-ленінізму прысвоена ў 1985 годзе.

З 1987 года Іван Аляксандравіч працуе ва універсітэце. Дацэнт кафедры гісторыі КПСС (1987-1990), дацэнт кафедры палітычнай гісторыі (1990-1991), дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (1991-2003), прафесар кафедры (з 2003). У 2005 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Западный особый округ – Западный фронт накануне и в начальный период Великой Отечественной войны». Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя» прысвоена ў 2007 годзе.

Читать далее…

 

 

БАШМАКОЎ ВІКТАР ІВАНАВІЧ

Нарадзіўся 20 жніўня 1933 года ў горадзе Сталінградзе (Расія). Сярэднюю адукацыю атрымаў у школах Сталінграда. Працаваў шліфоўшчыкам, стругальшчыкам на заводзе «Красный Октябрь» (1949-1952). Закончыў інжынерна-фізічны факультэт Харкаўскага палітэхнічнага інстытута (1959). Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам фізіка-тэхнічнага інстытута АН УССР (г.Харкаў, 1959-1961), інжынерам, старшым інжынерам лабараторыі ФТІНТ АН УССР (1961-1965). У 1965-1967 гадах старшы выкладчык кафедры фізікі Харкаўскага педагагічнага інстытута, загадчык кафедры фізікі Харкаўскага інстытута грамадскага харчавання (1967-1973). З 1973 года дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, прафесар кафедры Мазырскага педагагічнага інстытута (з 2001 года Мазырскі педагагічны універсітэт). Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1964 годзе. Вучонае званне дацэнта па кафедры фізікі прысвоена ў 1970 годзе. Доктарскую дысертацыю абараніў у 1988 годзе. Вучонае званне прафесара па кафедры тэарэтычнай фізікі прысвоена ў 1990 годзе.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 2005 года. Працуе прафесарам кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Читать далее…

Бурыкаў

Аляксандр Дзмітрыевіч

 

Прафесар А.Д.Бурыкаў стаяў ля вытокаў камп’ютарызацыі навучальнага прцэса і навуковых даследаванняў ва універсітэце.

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1935 года ў сяле Бродавым Аннінскага раёна Варонежскай вобласці (Расія). Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 161 г.Масквы. Працаваў вучням токара, служыў у шэрагах Савецкай Арміі. У 1965 годзе з адзнакай закончыў Маскоўскі інстытут электроннага машынабудавання. Працаваў інжынерам на заводзе (1963-1966). З 1966 года старшы інжынер кафедры вылічальнай тэхнікі Маскоўскага інстытута электроннага машынабудавання. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1970 года асістэнт, старшы выкладчык кафедры вылічальнай тэхнікі. З 1976 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, начальнік службы праграмнага забеспячэння і рашэння задач на ЭВМ вытворчага аб’яднання «Саюзтэхэнерга” г.Масква.

У Гродзенскім універсітэце з 1981 года: старшы выкладчык, загадчык кафедры тэорыі імавернасцей, вылічальных машын і праграмавання (1981-1983). Вучонае званне дацэнта па кафедры тэорыі імавернасцей, вылічальных машын і праграмавання прысвоена ў 1983 годзе. У 1983-1987 гадах загадчык кафедры даследавання аперацый і праграмавання. У 1987-1991 гадах загадчык кафедры матэматычнага забеспячэння гібкіх аўтыматызаваных вытворчасцей, сістэм аўтаматызаванага праектавання, аўтыматызаванных сістэм кіравання. Па гэтай кафедры ў 1989 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

Читать далее…

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы