Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Басюк Іван Аляксандравіч

Басюк Іван Аляксандравіч

30 января 2013

БасюкІван Аляксандравіч

 

Прафесар І.А.Басюк вядомы ў нашай краіне грунтоўнымі даследаваннямі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ягоныя працы па гісторыі пачатковага перыяду вайны ўяўляюць сабою навуковае асэнсаванне гістарычнага матэрыялу прафесіяналам вайсковай справы.

Нарадзіўся 1 верасня 1942 года ў вёсцы Горавічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Амневіцкай школе.

У 1963 годзе скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча. Працаваў на палітычных і камандных пасадах вайсковых аб’яднанняў Савецкай Арміі. З 1973 года – у сістэме вайсковых навучальных устаноў. Выкладчык, старшы выкладчык гісторыі КПСС Навасібірскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР, начальнік кафедры марксізму-ленінізму (1982-1987) Пермскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча МУС СССР. У 1987 годзе звольнены ў запас у званні палкоўніка.

Вышэйшую гістарычную адукацыю атрымаў у Архангельскім педагагічным інстытуце імя М.В.Ламаносава. У 1981 годзе закончыў аспірантуру Інстытута гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення АН СССР. Праз год абараніў кандыдацкую дысертацыю «Становление и развитие социалистического быта рабочих Западной Сибири в завершающий период реконструкции народного хозяйства СССР». Вучонае званне дацэнта па кафедры маркізму-ленінізму прысвоена ў 1985 годзе.

З 1987 года Іван Аляксандравіч працуе ва універсітэце. Дацэнт кафедры гісторыі КПСС (1987-1990), дацэнт кафедры палітычнай гісторыі (1990-1991), дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права (1991-2003), прафесар кафедры (з 2003). У 2005 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Западный особый округ – Западный фронт накануне и в начальный период Великой Отечественной войны». Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя» прысвоена ў 2007 годзе.

У апошнія гады чытае на юрыдычным факультэце курсы: «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі», «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі», спецкурсы: «Арганізацыя навукова-даследчай работы студэнтаў», «ГрДУ імя Янкі Купалы: міссія, гісторыя, структура».

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у ліку якіх манаграфіі «Беларуская дзяржаўнасць» (у суаўт.), «Навагрудскі «кацёл», «Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі», навучальныя дапаможнікі «Асновы тэрыі дзяржавы» (у суаўт.), «Тэорыя дзяржавы» (у суаўт.), «Асноўныя этапы беларускай дзяржаўнасці», другое дапоўненае выданне пабачыла свет у 1996 годзе. У шэрагу артыкулаў апошніх гадоў, апублікаваных у навуковых часопісах, Іван Аляксандравіч падаў аб’ектыўную карціну пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. У сукупнасці працы прафесара І.А.Басюка адкрываюць новы навуковы накірунак у беларускай ваеннай гісторыі.

Як чалавек прафесар І.А.Басюк вызначаецца цнатлівасцю у адносінах да калег і студэнтаў, працаздольнасцю і сціпласцю.

 

Асноўныя публікацыі:

Беларуская дзяржаўнасць: Манаграфія. – Гродна, 1997 (у суаўт.))

Навагрудскі «кацёл»: Манаграфія. – Гродна: ГрДУ, 1998.

Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі: Манаграфія. – Гродна: ГрДУ, 2003.

Развитие устоев социалистического быта рабочих Западной Сибири в завершающий период социалистической реконструкции народного хозяйства СССР: Учебное пособие. – Новосибирск, 1980.

Асновы тэорыі дзяржавы: Вучэбны дапаможнік. Глава 9. – Мінск, 1995.

Тэорыя дзяржавы: Вучэбны дапаможнік. Глава 9. – Гродна, 1995.

Асноўныя этапы беларускай дзяржаўнасці: Вучэбны дапаможнік. – 2-е выд, дапоўн. – Гродна: ГрДУ, 1996.

Метадычныя парады па выкананні курсавых і дыпломных работ: для студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў. – Гродна: ГрДУ, 2007.

Осмысление пути к истине. // Политический собеседник. – 1991. – № 1.

Навагрудскі «кацёл» // Беларуская думка. – 1992. – № 11-12.

Яшчэ аб адной партызанскай таямніцы // Беларуская думка. – 1992. – № 11-12.

«Вялікім» закон не пісаны: Беларусь у планах Рыбентропа-Молатава // Беларуская думка. – 1994. – № 2.

Навагрудскі «кацёл» // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 4.

З гісторыі беларускай дзяржаўнасці // Ученые записки факультета права и экономики Гродненского гос. ун-та им. Я. Купалы. Выпуск 1. – Гродно: ГрГУ, 1996.

Яму было толькі 28…// Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. –  Мінск: Беларусь, 1996.

Навагрудскі «кацёл» // Памяць: Гістор.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. –  Мінск: Беларусь, 1996.

Баявы склад войск Заходняй асобай ваеннай акругі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны // Праблемы сучаснага беларускага права і заканадаўства:  Зб. навуковых прац. – Гродна: ГрДУ, 2003.

Разгортванне на тэрыторыі Беларусі ў 1941 года войск Заходняга фронту 2-га фарміравання // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Серыя 1. Гуманітарныя навукі. – 2003. – № 4.

Партизанские формирования на территории Беларуси в 30-е годы: героическое и трагическое //Magazin Polski. – 2003. – № 4.

Штрафнікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. – Мінск, 2003.

Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Серыя 1. Гуманітарныя навукі. – 2004. – № 1.

Будаўніцтва на Беласточчыне ўмацаваных раёнаў (1941–1944 гг.) //Studia Podlaskie: wydawnictwo universytetu w Bialymstoku. Т.XIV.– Bialystok,  2004.

Генерал армии Дмитрий Григорьевич Павлов – взгляда сквозь годы // Magazin Polski. – 2005. – №  3-4.

Записка секретаря ЦК КП(б)Б П.К.Пономаренко И.В.Сталину «О некоторых важных вопросах войны». 3 сентября 1941 года // Magazin Polski. – 2005. – № 2.

Упреждающий удар Красной Армии: миф или реальность? (по материалам научной дискуссии) // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Серыя 1. Гуманітарныя навукі. – 2006. – № 1.

Важный урок начального периода Великой Отечественной войны // Magazin Polski. – 2006. – № 2.

Подготовкка к войне: секретные партизанские формирования на территории Беларуси // Magazin Polski. – 2006. – № 3-4.

Архіўныя крыніцы аб пачатковым перыядзе Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыіі Беларусі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. – 2007. – № 1.

Причины и последствия приказа Ставки Верховного Главного Командования № 0428 от 17 ноября 1941 года // Magazin Polski. – 2008. – № 1-2.

Праблема зацвярджэння Статута Вялікага княства Літоўскага соймам Рэчы Паспалітай // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. – 2008. – № 2.

 

Basiuk Ivan Aliaksandravich (b. 1942). Doctorate in History (2005), professor (2007). Professor of the chair for Theory and history of state and law (since 2003), author of over 100 papers, including monographs and textbooks for university students. Main directions of research: history of Belarusian statehood, the beginning of the Great Patriotic war on the territory of Belarus.

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы