Сільчанка Мікалай Уладзіміравіч
Прафесар М.У.Сільчанка – прызнаны эксперт у галіне тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Яго навуковыя працы па гісторыі беларускай дзяржавы маюць не толькі тэарэтычнае, але і практычнае значэнне. Мікалай Уладзіміравіч прытрымоўваецца тэзы, згодна якой прававая сістэма краіны і, натуральна, падрыхтоўка юрыстаў павінна грунтавацца на традыцыях нацыянальнага права. Апошняе вельмі істотна, паколькі права ўвогуле існуе толькі як абстракцыя. Прававая сістэма любой краіны можа быць эфектыўнай толькі тады, калі яна грунтуецца на гістарычных традыцыях народа.
Нарадзіўся 4 марта 1954 года ў пасёлку Красный Свет Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Глазаўскай школе. Сістэматычную юрыдычную – на эканамічна-прававым факультэце Калінінградскага універсітэта (1970-1975).
У 1976-1981 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права АН СССР (Масква), якую скончыў з абаронай кандыдацкай дысертацыі «Научные основы типологии нормативно-правовых актов». Пасля заканчэння аспірантуры заняў пасаду асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Калінінградскага універсітэта.
З 1982 года – у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Старшы выкладчык, дацэнт кафедры дзяржавы і права. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1988 годзе. Закончыў дактарантуру Беларускага універсітэта (1992). У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Праблемы вяршынства закона», заняў пасаду загадчыка кафедры. Вучонае званне прафесара па кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права прысвоена ў 1995 годзе.
За час працы ва універсітэце зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам. Таленавіты навуковец-юрыст, арганізатар юрыдычнай навукі і адукацыі, заснавальнік і кіраўнік навукова-педагагічнай школы па фундаментальных праблемах агульнай тэорыі права і дзяржавы і прыкладных прававых даследаванняў. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў юрыдычных навук.
Навукова школай пад кіраўніцтвам прафесара М.У.Сільчанкі:
– сфармулявана паняцце права, якое заснавана на разуменні эквівалентных сутнасцей таварна-грашовых адносінаў; распрацаваны асноўныя катэгорыі і паняцці; даследаваны іерархічныя і субардынацыйныя сувязі паміж крыніцамі нормаў права;
– вызначана месца закона сярод крыніц нормаў права, абгрунтавана яго вяршэнства ва ўмовах падзелу ўлады, азначаны асноўныя іерархічныя і субардынацыйныя сувязі паміж крыніцамі нормаў права;
– даследавана сістэмнасць судовай улады ва ўмовах канстытуцыйна замацавана прынцыпу падзелу ўлад, азначаны сутнасць, будова і шляхі развіцця канстытуцыйнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь фармавання і праватворчасці мясцовых ораганаў кіравання і самакіравання.
Пад кіраўніцтвам прафесара М.У.Сільчанкі выкананы 3 праекты ў межах дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. З 2006 года рэалізуецца навуковы праект «Распрацоўка канцэпцыі сістэматызацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь” у межах фундаментальнай тэмы «Нацыянальная прававая сістэма: сучасны стан, праблемы і перспектывы развіцця (тэарэтыка-прававыя аспекты)”.
З’яўляецца заснавальнікам і навуковым кіраўніком інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі, у межах якога была створана першая ў Рэспубліцы Беларусь навучальная клініка права, а на базе юрыдычнага факультэта і Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага – дзве студэнцкія грамадскія прыёмныя па прававых пытаннях.
Аўтар 185 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і 12 вучэбных дапаможнікаў.
Старшыня спецыялізаванага Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый, адказны рэдактар серыі «Правазнаўства» Весніка ГрДУ імя Янкі Купалы.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі” (2009).
Асноўныя публікацыі:
Кодификационные акты и их типы // Советское государство и право. – 1980. – № 10.
Социологические аспекты изучения типологии нормативных актов // Социальные аспекты правотворчества: Сб.научных трудов. – М.: Институт государства и права АН СССР, 1980.
Роль и место понятия «типология» в понятийном аппарате теории государства и права // Правотворчество: вопросы теории: Сб.научных трудов. – М.: Институт государства и права АН СССР, 1982.
Quelques aspects sociologiques de letude de la typologie des aktes normatifs // La creation du droit. Aspekt sociaux. – Paris, 1982.
Научные основы типологии нормативно – правовых актов в СССР. – М.: Наука, 1987. (в соавт.)
О проблемах совершенствования нормативной основы правовой системы // Советское государство и право. – 1987. – № 11.
Количественное соотношение между видами актов и проблемы теории закона // Советское государство и право. – 1988. – № 2.
Границы деятельности законодателя // Советское государство и право. – 1991. – № 8.
Законатворчісць в умовах паділу влади // Радяньске права.– 1991.– № 7.
Закон: проблемы этимологии,социологии и логики. – Минск: Навука і тэхніка,1993.
Агульная тэорыя права: Навучальны дапаможнік. – Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы,1997.
О верховенстве закона в условиях разделения властей. // Правотворческая деятельность в Республике Беларусь. – Минск: ООО «Скарына»,1997.
От верховенства закона при полновластии советов к верховенству закона в условиях разделения властей // Право и демократия: Сб. научных трудов – Вып. 8. – Минск,1997.
Из истории самоуправления в Республике Беларусь (1990 – 1997 ) // Місцеве самоврядування в сучасній політічній системі в Украіні і Беларусі. – Киів. – НАН Украіні, 1997.
Аб удакладненні месца і ўзмацненні ролі Канстытуцыйнага суда ў сістэме судовай улады Рэспублікі Беларусь // Веснік Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. – 1999. – № 3.
Концепция совершенствования законодательства: понятие, структура, содержание // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2001. – № 3.
Праблемы дзеяння нарматыўных прававых актаў // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2003. – № 1.
О концепции совершенствования белорусского законодательства // Государство и право: теория и практика: Межвуз. сб. научн. работ. – Вып. 2. – Калининград: РГУ им. И Канта, 2003.
Аб новай прававой рэальнасці ў прававой сістэме Рэспублікі Беларусь // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.– 2003. – № 4.
Зарождение первичных закономерностей нормативного регулирования общественных отношений // Государство и права: теория и практика: Межвуз. сб.научн.работ. – Вып.3.– Калининград: РГУ им И.Канта, 2004.
Проблемы предмета правового регулирования // Государство и право.– 2004. – № 12.
Правовая система Беларуси в сравнении с правовой системой Российской Федерации // Правовая система России в условиях глобализации. – М.: Ось – 89, 2005.
Об эквивалентной природе права и справедливости в праве // Государство и право: теория и практика: Межвуз. сб. научн. тр. – Вып. 4. – Калининград: РГУ им. И. Канта. – 2005.
Паходжанне дзяржавы і права: Вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Мінск:Тэсей, 2005.
Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права / Інфармацыйна-біябібліяграфічны даведнік. – Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2005.
О справедливости в праве и морали // Духовность, общество, личность, государство. – 2006. – № 1.
Паняцце і віды крыніц сучаснага беларускага права // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 2.
Акты Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у сістэме крыніц сучаснага беларускага права // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2006. – № 4.
Акты вышэйшых судовых інстанцый у сістэме крыніц сучаснага беларускага права // Право и демократия: Сб. научных трудов. – Вып. 18. – Минск: БГУ, 2007.
Праблемы крыніц сучаснага беларускага права // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2007. – № 4.
Единый правовой классификатор Республики Беларусь: проблемы и перспективы // Юстиция Беларуси. –2008. – № 1.
Праблемы азначэння паняцця, вызначэння відаў, юрыдычнай сілы і сістэмы крыніц сучаснага беларусскага права // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Серыя 4. – Правазнаўства. – 2008. – № 2 .
Агульная тэорыя права: вучэбна – метадычны комплекс. – Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы., 2008.
Праблемы абагуленасці, фармальнай азначанасці, структуры (будовы) і эфектыўнасці норм права // Право и демократия: Сб. научных трудов. – Вып. 19. – Минск: БГУ, 2008.
Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: гістарычны нарыс. – Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2008.
Silchanka Mikalaj Uladzimiravich (b. 1954). Doctorate in Law (1993), professor (1995), head of the chair for Theory and history of state and law (since 1993). Ayhtor of over 200 papers, including 20 monographs and textbooks. Main directions of research: theory and history of state and law, of the constitutional process, of local government and self-government.