Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч

Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч

30 января 2013

Пяткевіч
Аляксей Міхайлавіч

Адметнасцю нашага універсітэта з’яўляецца грунтоўная цікавасць да культурных і сацыяльных праблем рэгіёну. Тут заўсёды гаварылі не толькі пра каштоўнасці старажытнагрэцкай філасофіі і старажытнарымскага права, але і пра каштоўнасці нацыянальнай і рэгіянальнай культуры. Зразумела, што гэтая традыцыя можа рэалізоўвацца толькі тады, калі сярод выкладчыкаў універсітэта ёсць людзі, якія глыбока разумеюць важнасць рэгіяналістыкі для фарміравання спецыяліста, асобы, грамадзяніна. Менавіта такім чалавекам з’яўляецца прафесар А.М.Пяткевіч. Ён не толькі даследуе рэгіянальную культура, але і рэальна спрыяе яе развіццю. Ва ўсякім выпадку пачынаючы з 60-х гадоў прошлага стагоддзя і да сённяшняга дня не было ні аднаго факта культурнага жыцця нашага рэгіёна, які б не знайшоў ацэнку і падтрымку з боку Аляксея Міхайлавіча.

Нарадзіўся А.М.Пяткевіч 30 сакавіка 1931 года ў пасёлку Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Стаўбцоўскай школе, сістэматычную філалагічную – у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які закончыў у 1954 годзе. Навучаўся ў аспірантуры кафедры беларускай літаратуры БДУ. З 1957 года і па сёння выкладае ў нашым універсітэце. Да 1962 года працаваў выкладчыкам кафедры рускай і беларускай літаратуры, у 1962-1968 гг. – старшы выкладчык, дацэнт гэтай кафедры. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Псіхалагічны аналіз і праблемы характару ў прозе Кузьмы Чорнага». Ад 1969 года дацэнт. У 1968-1974 гадах загадваў кафедрай беларускай літаратуры, а ў 1991-2001 – загадчык кафедры беларускай культуры. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1994 годзе.

Прафесар А.М.Пяткевіч вядомы як грунтоўны і цікавы выкладчык, прычым яго выкладчыцкая дзейнасць вызначаецца шырынёй ведаў. У розныя гады ён чытаў курсы «Дакастрычніцкая беларуская літаратура», «Савецкая беларуская літаратура», «Беларуская вусная народная творчасць», «Уводзіны ў літаратуразнаўства», «Тэорыя літаратуры», «Гісторыя беларускай культуры». Навуковыя пошукі прафесара А.М.Пяткевіча склалі змест каля дзесятка спецыяльных курсаў, якія ён чытае на філалагічным факультэце і факультэце мастацтва. Адзначым сярод іх спецкурсы «Літаратурнае краязнаўства», «Літаратурнае жыццё Гродзеншчыны», «Сямейная культура беларусаў», «Гісторыя беларускага тэатра і кіно», «Людзі культуры Беларусі (першая палова ХХ стагоддзя)».

 

Асноўныя публікацыі:

Майстэрства партрэтнай хараткарыстыкі. – Полямы. – 1958. – № 5.

Наднёманскія былі. Зборнік артыкулаў і нарысаў. – Мн.: Беларусь, 1968. (у суаўт.)

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т.2. – Мн.: Навука і тэхніка, 1969. (у суаўт.)

Адлюстраванне жыцця працоўных Заходняй Беларусі ў польскай прозе // В единой семье советских народов. Материалы Республиканской межвузовской научной конференции. – Мн.: Вышэйшая школа, 1970.

Сдова жывое і штучнае. – Полымя. – 1973. – № 3.

Сюжэт. Кмпазіцыя. Характар, Аб прозе К.Чорнага. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1981.

Гісторыя беларускай літаратуры. ХІХ – пачатак ХХ ст. Падручнік для студэнтаў філфакаў педагагічных ВНУ. – Мн.: Вышэйшая школа, 1981. – Выданне 2-е, дапрацаванае. – 1998. (в сааўт.)

Думкі пра структуру рамана // Вобраз-88. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1988.

Спісы выданняў Скарыны ў ХVІ-ХVІІ стст. // Спадчына Скарыны. Зборнік матэрыялаў першых скарынаўскіх чытанняў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1989.

Wilno i drogi literackie Grodzieńszczyzny w XIX w. // Wilno-Wileńszyzńa jako krajobraz i środowisko wielu kultur. Materialy I Międzynarodowej konfetencji… T.IV. – Białystok, 1992.

Як нам вывучаць гісторыю беларускай культуры? // Беларусіка-Albaruthenika. Кн. І. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993.

Рукапісныя кнігі на Гродзеншчыне ў ХІV-ХVІ стст. // Наш радавод. Кн. 5. Ч. 1. – Гродна, 1993.

Лаўрышаўскае Евангелле як помнік культуры часоў фармавання Вялікага княства Літоўскага // Навагрудскія чытанні. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі… Вып. 3. – Навагрудак, 1993.

Рэгіянальныя асаблівасці культуры Гродзеншчыны // Беларусіка-Albaruthenika. Кн. ІІІ. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994.

Чалавечыя каштоўнасці літаратуры. – Полымя. – 1995. – № 7.

Poezja wewnetrznej równowagi // Zbliźenia. Portrety łystockich pisarzy. Cz. II. – Białystok, 1995.

Літаратурная Гродзеншчына. Мясціны, людзі. Кнігі. – Мн.: Бацькаўшчына, 1996.

Асветніцкая ідэя ў беларускай культуры ХІХ ст. // Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя. Матэрыялы Міжнароднага кангрэса… – Мн.: Белпедуніверсітэт, 1998.

Людзі культуры з Гродзеншчыны. Даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000.

Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, другу на Гродзеншчыне. – Варшава: Idee, 2002.

Постаці культуры з гродзенскага рэгіёна: палітычны характар іх дзейнасці як шлях да ўзаемаразумення паміж народамі // Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі. Матэрыялы Міжнароднага сімпозіума… Кн. 2. – Мн.: БелСаЗС «Чарнобыль», 2003.

Праблемы перыядызацыі гісторыі беларускай культуры // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі… Ч. І. – Гродна: ГрДУ, 2003.

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т.4. Кн. 2. – Мн.: Беларуская навука, 2003. (у суаўт.)

Культурныя здабыткі Гродзеншчыны ў музейных экспазіцыях вобласці // 60-летие образования Гродненской области. Материалы Междунапродной научной конференции… – Гродно: ГрГУ, 2004.

Беларуска-польскае культурнае памежжа і праблемы ідэнтыфікацыі нацыянальных каштоўнасцяў // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 28. Дыяспара. Культуралогія. Гісторыя. Матэрыялы ІVМіжнароднага кангрэса беларусістаў… – Мн.: Голас Радзімы, 2006.

Лісткі з вялікага дрэва // Скарывіч. Літаратурна-навуковы гадавік. Вып. 6. – Масква: Советский писатель, 2006.

Старонкі спадчыны. Культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006.

Ці была ў беларусаў польская свядомасць? – Arche. – 2007. – № 10.

250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. – Мн.:  Экоперспектива, 2008. (у суаўт.)

Матыўная прастора беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. – Гродна: ГрДУ, 2009. (у суаўт.)

 

Piatkevich Aliaksey Mikhailavich (b. 1931). PhD in Philology (1963), professor (1994). Head of the chair for Belarusian literature (1968-1974), head of the chair for Belarusian culture (1991-2001). Author of over 300 papers. Main directions of research: theory and history of national and regional culture, history of Belarusian literature, Belarusian oral folklore, literary study of local lore.

 

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы