Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Мартынаў Іван Платонавіч

Мартынаў Іван Платонавіч

30 января 2013

Мартынаў Іван Платонавіч

Для многіх выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта прафесар І.П.Мартынаў з’яўляецца своеасаблівым сімвалам матэматычнага факультэта. І прычына гэтага не ў тым, што з матэматычным факультэтам звязаная ягоная шматгадовая навуковая і педагагічная дзейнасць (хоць і апошняе – немалаважна). Хутчэй за ўсё істотным фактарам ёсць тое, што для прафесара І.П.Мартынава матэматыка не толькі прадмет глыбокай і напружанай інтэлектуальнай працы, але і прадмет псіхалагічнага і эстэтычнага задавальнення.

Нарадзіўся І.П.Мартынаў 12 жніўня 1938 года ў вёсцы Антонаўка Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Майскай школе. Сістэматычную матэматычную адукацыю – на фізіка-матэматычным факультэце Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, які скончыў у 1961 годзе па спецыяльнасці «Матэматыка, фізіка, чарчэнне».

Некалькі месяцаў працаваў настаўнікам-выхавацелем Іўеўскай школы-інтэрната. У 1961-1963 гадах служыў у шэрагах Савецкай Арміі. З кастрычніка 1963 года – настаўнік матэматыкі Індурскай школы рабочай моладзі, з 1964 года – дырэктар школы.

У верасні 1965 года дацэнт Н.Д.Бяспамятных запрасіў І.П.Мартынава на выкладчыцкую працу. Да 1970 года І.П.Мартынаў – асістэнт, старшы выкладчык кафедры элементарнай матэматыкі. З 1970 па 1973 год навучаецца ў аспірантуры кафедры матэматычнага аналізу і алгебры. Пасля заканчэння аспірантуры працягвае выкладчыцкую дзейнасць у якасці асістэнта, старашага выкладчыка, дацэнта кафедры геаметрыі і методыкі матэматыкі.

Ужо ў першай палове 70-х гадоў І.П.Мартынаў – адзін з галоўных навукоўцаў і выкладчыкаў матэматычнага факультэта. Выкладае курс геаметрыі. Калегі па працы і студэнты адзначаюць высокую матэматычную культуру і бездакорную метадычную форму ягоных лекцый, прафесары Беларускага дзяржаўнага універсітэта (А.І.Яблонскі і інш.) – высокі ўзровень і перспектыўнасць навуковых вынікаў у галіне дыферэнцыйных ураўненняў.

У 1977-1980-ых гадах прафесар І.П.Мартынаў – загадчык кафедры геаметрыі і методыкі матэматыкі, з 1980 па 1982 гады – кафедры матэматычнага аналізу. У верасні 1982 года пераходзіць на пасаду старшага навуковага супрацоўніка для падрыхтоўкі доктарскай дысертацыі.

У 1984 годзе вяртаецца на пасаду загадчыка кафедры матэматычнага анлізу, з якой да сённяшняга дня звязана яго навуковая і выкладчыцкая дзейнасць. Доктарскую дысертацыю «Аналитические свойства уравнений и систем третьего порядка» абараніў у 1990 годзе і атрымаў вучонае званне прафесара.

З сярэдзіны 90-х гадоў прафесар І.П.Мартынаў значную частку свайго часу аддае арганізацыі вучэбнай работы і навуковых даследаванняў на матэматычным факультэце і ва універсітэце. У 1994-1995 гадах ён дэкан матэматычнага факультэта, з 1995 па 1997 гады – прарэктар па навуковай рабоце, да 1999 года – першы прарэктар, да 2003 года – першы прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях. Нягледзячы на гэта актыўна вядзе навуковыя даследаванні. У суаўтарстве са сваімі вучнямі дацэнтамі Н.С.Бярозкінай і В.А.Пронька друкуе шэраг грунтоўных прац, у якіх даследуюцца заканамернасці дыферэнцыйных ураўненняў тыпу Пенлеве.

У галіне аналітычнай тэорыі дыферэнцыйных ураўненняў прафесарам І.П.Мартынавым атрыманы наступныя вынікі:

– распрацаваны метад пошуку аўтаномных квадратычных сістэм трэцяга парадку без рухомых крытычных пунктаў;

– знойдзены шэраг неабходных умоў адсутнасці рухомых крытычных пунктаў у аўтаномных квадратычных сістэмах трэцяга парадку і звязаных з імі нелінейных дыферэнцыйных ураўненняў трэцяга парадку; вызначаны палінаміальныя ўраўненні і сістэмы трэцяга і больш высокіх парадкаў з уласцівасцю Пенлеве;

– вызначаны сістэмы трэцяга парадку з рухомай асаблівай лініяй; зроблена абагульненне ўраўнення Шазі з рухомай асаблівай лініяй;

– пабудаваны рашэнні некаторых класаў ураўненняў і сістэм вышэйшых парадкаў у выглядзе радоў па ступенях экспанента ад дробна-лінейных функцый часу;

– распрацаваны метад пабудовы першых інтэгралаў аднаго класу нелінейных ураўненняў трэцяга парадку;

– рапрацаваны метад пошуку рацыянальных рашэнняў нелінейных дыферэнцыйных ураўненняў, якія маюць адмоўныя рэзанансы;

– атрымана класіфікацыя нелінейных дыферэнцыйных ураўненняў з частковымі вытворнымі трэцяга парадку па ўласцівасці Пенлеве.

У 2003 годзе вяртаецца на пасаду загадчыка кафедры матэматычнага аналізу, дзе і працуе сёння. У 1996 годзе стварыў Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый, старшынёй якога з’яўляецца зараз.

Прафесар І.П.Мартынаў аўтар звыш 100 навуковых прац, асноўная тэматыка якіх – аналітычная тэорыя дыферэнцыйных ураўненняў.

Як чалавек прафесар І.П.Мартынаў вызначаецца не толькі эстэтычным успрыняццем матэматыкі, але і мнагалікасці рэальнасці жыцця. Ён піша вершы, што з’яўляецца даволі рэдкім выпадкам сярод людзей, схільных да строгага матэматычнага мыслення.

І.П.Мартынаў – Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. У 1988 годзе ўзнагароджаны Першай прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі.

 

Асноўныя публікацыі:

О дифференциальных уравнениях с неподвижными критическими точками // Дифференциальные уравнения. – 1973. – Т. 9, № 10.

Дифференциальные уравнения с подвижной особой линией // Дифференциальные уравнения. – 1977. – Т. 13, № 10.

О решениях одного класса систем третьего порядка // Дифференциальные уравнения. – 1979. – Т. 15, № 10. (в соавт.)

О системах третьего порядка с подвижной особой линией // Дифференциальные уравнения. – 1981. – Т. 17, № 2.

О системах третьего порядка без подвижных критических точек // Дифференциальные уравнения. – 1982. – Т. 18, № 5.

К теории систем третьего порядка без подвижных критических точек // Дифференциальные уравнения. – 1984. – Т. 20, № 10.

Аналитические свойства решений одного дифференциального уравнения тертьего порядка // Дифференциальные уравнения. – 1985. – Т. 21, № 5.

Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // Дифференциальные уравнения. – 1985. – Т. 21, № 6.

О системах третьего порядка без подвижных критических особенностей // Дифференциальные уравнения. – 1986. – Т. 22, № 6.

Некоторые аналитические свойства решений автономных квадратичных систем // Дифференциальные уравнения. – 1986. – Т. 22, № 12.

О связи первого уравнения Пенлеве с уравнением КдФ // Дифференциальные уравнения. – 1987. – Т. 23, № 5.

Об одном уравнении третьего порядка типа Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 1988. – Т. 24, № 9. (в соавт.)

Об одной системе дифференциальных уравнений в частных производных // Дифференциальные уравнения. – 1991. – Т. 27, № 4. (в соавт.)

Однозначные решения одного класса дифференциальных уравнений // Дифференциальные уравнения. – 1991. – Т. 27, № 3. (в соавт.)

О решениях одной нелинейной дифференциальной системы в частных производных // Дифференциальные уравнения. – 1992. – Т. 28, № 9. (в соавт.)

О классификации дифференциальных уравнений в частных производных третьего порядка типа Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 1994. – Т. 30, № 10. (в соавт.)

Об одном классе систем n-го порядка с однозначными решениями // Дифференциальные уравнения. – 1994. – Т. 30, № 7. )в соавт.)

О системе двух дифференциальных уравнений второго порядка типа Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 1995. – Т. 31, № 1. (в соавт.)

О квадратичной системе третьего порядка в вырожденном случае // Дифференциальные уравнения. – 1995. – Т. 31, № 12. (в соавт.)

Об уравнениях в частных производных третьего порядка типа Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 1996. – Т. 32, № 9. (в соавт.)

Об одной системе третьего порядка с кубической нелинейностью // Дифференциальные уравнения. – 1997. – Т. 33, № 3. (в соавт.)

Уравнения Риккати и специальные системы третьего порядка без подвижных критических точек // Дифференциальные уравнения. – 1997. – Т. 33, № 5. (в соавт.)

Классы дифференциальных уравнений 2-го порядка и 2-й степени типа Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 2000. – Т. 36, № 1. (в соавт.)

Системы двух дифференциальных уравнений первого порядка и второй степени типа Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 2000. – Т. 36, № 12. (в соавт.)

Об одном классе нелинейных уравнений в частных производных со свойством Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 2002. – Т. 38, № 8. (в соавт.)

О некоторых задачах аналитической теории дифференциальных уравнений, решаемых в Гродненском госуниверситете // Веснік ГрДУ. Сер. 2. – 2003. – № 2.

О первых интегралах одного уравнения четвертого порядка // Дифференциальные уравнения. – 2004. – Т. 40, № 12. (в соавт.)

Об одном дифференциальном уравнении в частных производных третьего порядка // Дифференциальные уравнения. – 2005. – Т. 41, № 10. (в соавт.)

О системе двух дробно-линейных дифференциальных уравнений степени n со свойством Пенлеве // Дифференциальные уравнения. – 2006. – Т. 42, № 4. (в  соавт.)

Об одном обобщенном уравнении Шази с подвижной особой линией // Дифференциальные уравнения. – 2009. – Т. 45. (в соавт.)

 

Martynau Ivan Platonavich (b. 1938). Doctorate in Physics and Mathematics (1990), professor (1990). Head of the chair for Geometry and methods of teaching Mathematics (1977-1980), head of the chair for Mathematical analysis (1980-1982, 1984-1994), dean of the Mathematics department (1994-1995), associate rector in charge of academic activities (1995-1997), First associate rector (1997-2003), head of the chair for Mathematical analysis (since 2003). Author of over 100 papers. Main directions of research: analytical theory of differential equations.

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы