Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Марозава Святлана Валянцінаўна

Марозава Святлана Валянцінаўна

30 января 2013

 

Марозава
Святлана Валянцінаўна

Нарадзілася 22 лістапада 1954 года ў сяле Ілля Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымала ў школе № 18 г.Гродна, якую скончыла з залатым медалём у 1972 годзе. У 1972-1977 гадах навучалася на гісторыка-педагагічным факультэце Гродзенскага педагагічнага інстытута,  які закончыла з адзнакай і атрымала кваліфікацыю «Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, метадыст па выхаваўчай працы». Два гады працавала ў школах Мінскага раёна піянерважатай, настаўніцай гісторыі і арганізатарам пазашкольнай і пазакласнай выхаваўчай работы. Была спашукальніцай кафедры гісторыі БССР універсітэта. У 1979 годзе паступіла ў аспірантуру кафедры гісторыі СССР і БССР. Аспірантуру скончыла ў 1982 годзе і праз год абараніла кандыдацкую дысертацыю «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту (1596-1667 гг.)». З 1982 года працуе на кафедры гісторыі Беларусі ў якасці асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта. Вучонае званне дацэнта па кафедры гісторыі БССР прысвоена ў 1989 годзе. Чытала курсы «Гісторыя Беларусі эпохі феадалізма», «Крыніцазнаўства» і шэраг спецкурсаў па гісторыі культуры Гродзеншчыны. У 1993-1996 гадах – дактарантка Інстытута гісторыі НАН Рэспублікі Беларусі. Доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі» абараніла ў 2003 годдзе. Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя» прысвоена ў 2007 годзе. У 1996-2002 гадах – дацэнт, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, з 2008 года – загадчыца кафедры.

Аўтар каля 200 навуковых публікацый, у ліку якіх больш дзесятка манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Навуковыя работы прафесара С.В.Марозавай грунтуюцца на салідным матэрыяле буйнейшых архіваў і бібліятэк Усходняй Еўропы (Мінск, Масква, Пецярбург, Львоў, Вільнюс, Варшава, Кракаў), вызначаюцца даказальнасцю і арыгінальнасцю падыхода да складаных гістарычных праблем («Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады)” і інш.).

Яе падручнікі і навучальныя дапаможнікі з’яўляюцца найбольш ужывальнымі вучэбнымі кнігамі на гістарычных факультэтах універсітэтаў краіны.

Стыпендыят Фонду Стэфана Баторыя, Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі, Фонду каралевы Ядзвігі (Ягалонскі універсітэт), Амерыканскага Савета навуковых таварстваў. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса”, рэцэнзент «Весніка Брэсцкага тэхнічнага універсітэта”.

 

Асноўныя публікацыі:

Новые документы о Витебском восстании 1623 г. // Тезисы докладов научно-практической конференции «Связь науки с практикой – важный фактор повышения эффективности общественного производства». – Ч. ІІІ. – Гродно, 1982. (в соавт.)

Наш нацыянальны гонар: Да 500-годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны. – Гродна, 1989. (в соавт.)

Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі ІХ-ХVІІІ ст.: Метадычныя парады па курсе «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі». – Гродна, ГрДУ, 1993. (в соавт.)

Религиозная карта в политике Екатерины ІІ на Беларуси // Славяне и их соседи. Имперская идея в странах Центральной, Восточной и Юго–Восточной Европы: Тезисы ХIV конференции / Российская Академия наук. Институт сла­вяноведения и балканистики. – М., 1995. (в соавт.)

Барунская базыльянская школа і яе выхаванцы // Ашмяншчына: Гісторыя і сучаснасць: Матэрыялы навук.–практ. краязн. канф., Ашмяны, 15 кастр. 1993 г. – Гродна – Ашмяны, 1995. (в соавт.)

Питання історіі Білорусі та сучасний «західно-русизм» // Проблеми слов’янознавства: Міжвідомчий науковий збірник. – Випуск 49. – Львив: «Світ», 1996. (в соавт.)

Берасцейская унія і этнічная свядомасць беларусаў // Беларускі гістарычны агляд. – 1996. – Т. 3, сшытак 2.

Лёс культурнай спадчыны уніяцкай царквы ў Беларусі // Спадчына. – 1996. – № 6.

Уніяцкая царква ў культурна–гістарычным развіцці Беларусі (1596–1839 гг.): Навучальны дапаможнік / Гродз. дзярж. ун–т імя Я.Купалы. – Гродна, 1996.

«Унеятом не быть» // Палессе. Літаратурна–гістарычны і грамадска–культурны часопіс (Гомель). – 1997. – № 1 (2).

Пра некаторыя парадоксы паланізацыі беларусаў «рускай» уніяцкай царквой // Наш Радавод. – Кн.8: «Беларусы і палякі: дыялог народаў і культур. Х–ХХ ст.»: Матэрыялы міжнароднага круглага стала, Гродна, 28–30 верасня 1999 г. / Заходне–беларускі гуманітарны цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы. – Гродна – Беласток, 1999 (2000).

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. (у суаўт.)

Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596 – 1839 гады) / Пад навук. рэд. У.М.Конана. – Гродна: ГрДУ, 2001.

Дзейнасць Уніяцкай Царквы па кансалідацыі беларускага народу. – Берасьце – Горадня: Рэдакцыя газеты «Царква», 2001.

Беларуская гістарыяграфія Берасцейскай царкоўнай уніі. – Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт, 2002.

Cerkiew unicka w etnokulturowym rozwoju Białorusi (1596 – 1839) //  Biuletyn Historii Pogranicza. – № 3. – Białystok, 2002.

Етос Уніійной Церкви та національна ідентичність білорусів у ХІХ столітті // Ковчег (Науковий збірник із церковноі історіі). Т.4: Еклезіяльна й національна ідентічність греко-католиків Центрально-Східноі Европии / Ред. О.Турий. – Львів: Видавництво Украінського Католіцького Університету, 2003.

Веліч правіцеля, спалучаная з трагедыяй чалавека // Стэфан Баторый у гістарычнай памяці народаў Усходняй Еўропы: Матэрыялы міжнароднага круглага стала, Гродна, 26 верасня 2003 г. – Гродна, 2004.

Процессы становления государственности на белорусских землях // Основы идеологии белорусского государства: Учебное пособие / Под общ. ред.  Г.А.Василевича, Я.С.Яскевич. – Минск: РИВШ, 2004. (в соавт.)

Міжканфесійныя адносіны [другая палова ХVII – першая палова XVIII ст.]; Рэлігійнае становішча [другая палова XVIII ст.]  // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Пад рэд. М.П.Касцюка. – Мінск: «Экаперспектыва», 2004.

Уніяцкая царква Беларусі ў моўных працэсах канца XVI – першай паловы ХІХ ст. // До джерел: Збірник наукових прац на пошану Олега Купчинського з нагоди його 70-річчя. Киів–Львів , 2004. – Т. 1.

Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік / У.А.Сосна і інш.; Пад рэд. Л.В.Лойкі. – Мінск: РІВШ, 2005. – 344 с. (у суаўт.)

Гісторыя Беларусі (ХІХ ст. – 1917 г.) / Пад рэд. М.С.Сташкевіча: Вучэбны дапаможнік для 8-х класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005. (у суаўт.)

Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына. – Гродна: ГрДУ, 2005. (у суаўт.)

Адмена Статута Вялікага княства Літоўскага  (1831, 1840 г.) і рэакцыя на яе беларускай шляхты // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha. Straipsniu rinkinys. – Vilnius: Vilniaus Universiteto leidykla, 2005.

Сопротивление деунизации в Беларуси в 1834 – 1838 г.  // Liettuviu Kataliku Mokslo Akademijos. Metrastis XVI. – Vilnius, 2005.

Białoruś, jesień 1838 – wiosna 1839: ostatni akt unickiej tragedii // Rocznik Instytutu Europy Środkowo-Wschodniej. – 2006. –  № 4.

«Літоўскі сепаратыст»  Леў Іванавіч Сапега // Леў Сапега (1557–1633 гг.) i яго час : зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы / рэд. кал. С.В. Марозава [і інш.]. – Гродна : ГрДУ, 2007. (у суаўт.)

Берестейська унія (1596) в історії в історіографії: спроба підсумку. Матеріали міжнародного наукового діалогу про Берестейську унію фундації PRO ORIENTE (третя зустріч: Львів, 21-23 серпня 2006 р.) та Міжнародного наукового симпозіуму Інституту історії Церкви Українського Католицького Університету «Берестейська церковна унія: перспективи наукового консенсусу в контексті національно-конфесійного дискурсу» (Львів, 24-27 серпня 2006 р.) / За ред. Йогана Марте й Олега Турія. Львів 2008. (у суаўт.)

Die «Union von Brest» // G2W — Ökumenisches Forum für Glauben, Religion und Gesellschaft in Ost und West. – 2009. – № 7 – 8.

 

Marozava Sviatlana Valiantsinauna (b. 1954). Doctorate in History (2003), professor (2007). Head of the chair for History of Belarus (since 2008). Author of approximately 200 papers, including monographs and manuals. Main directions of research: history of the Uniat Church in Belarus, source study of the history of Belarus.

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы