Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Ліопа Валерый Аляксандравіч

Ліопа Валерый Аляксандравіч

30 января 2013

Ліопа Валерый Аляксандравіч

Прафесар В.А.Ліопа выяўляе рэдкі ў наш час тып вучонага-фізіка, у якога цікавасць і настойлівасць да пазнання заканамернасцей прыроды арганічна спалучаецца з не меншай цікавасцю і настойлівасцю ў асэнсаванні сучасных гуманітарных і філасофскіх праблем. Універсітэцкая супольнасць шануе яго не толькі як прызнанага эксперта ў галіне структурнай фізікі цвёрдага цела, але і ў пытаннях метадалогіі універсітэцкай адукацыі, сучаснага грамадазнаўства і чалавеказнаўства.

Нарадзіўся В.А.Ліопа 7 жніўня 1939 года ў сяле Сухаўское (сёння ў межах Іркуцка) Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці (Расія).

У 1956 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу, сістэматычную фізічную адукацыю атрымаў на фізічным факультэце Іркуцкага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта працуе ў Праблемнай лабараторыі кафедры абагачэння карысных выкапняў Іркуцкага палітэхнічнага інстытута (зараз Іркуцкі палітэхнічны універсітэт). Завочна навучаецца ў аспірантуры, якую заканчвае ў 1965 годзе, і абараняе кандыдацкую дысертацыю «Анализ базальных рентгеновских рефлексов флогопитов с различной степенью гидратации».

14 гадоў прафесар В.А.Ліопа працуе на кафедры агульнай фізікі Іркуцкага універсітэта, дзе праходзіць ступені універсітэцкай службовай лесвіцы ад асістэнта (1964) да загадчыка (1974).

На станаўленне прафесара В.А.Ліопы як вучонага, універсітэцкага выкладчыка і асобы істотна паўплывалі ў гэтыя гады два фактары. З сярэдзіны мінулага стагоддзя ў гарадах Сібіры інтэнсіўна развіваюцца навуковыя даследаванні. Ствараецца Сібірскае аддзяленне АН СССР з цэнтрам у Навасібірску і Усходнесібірскі філіял з цэнтрам у Іркуцку. Тут працуе 7 акадэмічных інстытутаў, у якіх вядуцца фізічныя эксперыменты. Дынамічна развіваецца фізічны факультэт Іркуцкага універсітэта, адкрываюцца лабараторыі і кафедры, дзе цікаўнаму і працаздольнаму студэнту, а затым аспіранту В.А.Ліопу было да чаго прыкласці свае сілы.

Са сваім навуковым кіраўніком, загадчыкам кафедры фізікі цвёрдага цела прафесарам Міхаілам Сцяпанавічам Мецыкам, В.А.Ліопа пачаў працаваць, будучы яшчэ студэнтам трэцяга курса. Больш чым дваццацігадовае непасрэднае супрацоўніцтва з гэтым таленавітым фізікам і прыгожым чалавекам істотна паўплывала на прафесійныя і чалавечыя каштоўнасці В.А.Ліопы.

У 1978 годзе В.А.Ліопа абіраецца на пасаду дацэнта кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Брэсцкага педагагічнага інстытута і пераязджае ў Беларусь. З 1979 па 1983 гады – прарэктар па навучальнай рабоце інстытута.

Са студзеня 1985 года В.А.Ліопа – дацэнт кафедры квантавай электронікі Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. Менавіта ва універсітэце ён здолеў рэалізаваць свой патэнцыял навукоўца і выкладчыка. У 1999 годзе абараняе доктарскую дысертацыю «Физические механизмы структурных изменений слюд в зависимости от внешних воздействий». Праз год атрымоўвае вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Фізіка». З 1999 па 2009 года загадвае кафедрай тэарэтычнай фізікі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у ліку якіх 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Толькі за апошнія 15 гадоў прафесарам В.А.Ліопам сумесна з прафесарам В.А.Струком атрыманы значныя вынікі па стварэнні новых высокатэхнічных матэрыялаў, якія абаронены патэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У галіне структурнай фізікі прафесарам В.А.Ліопам:

–   даследаваны структурныя змяненні ў тонкіх плёнках рэчываў, якія знаходзяцца на ювенільных паверхнях крышталяў, у параўнанні з іх аб’ёмнымі аналагамі;

–   распрацавана тэорыя ўзнікнення электрастатычнай мазаікі на паверхнях дыэлектрыкаў, паўправаднікоў і металаў;

–   дадзена тэарэтычнае тлумачэнне ўплыву памерных фактараў на якасці нанаматэрыялаў;

–   даследаваны структурныя змяненні ў прыродных трохслойных сілікатах пры тэрмічнай апрацоўцы і механічных дэфармацыях у залежнасці ад складу і дэфектнасці крышталяў.

Арыгінальнасць, тэарэтычная і практычная каштоўнасць навуковых дасягненняў прафесара В.А.Ліопы адзначалі акадэмік Н.В.Бялоў і іншыя эксперты. Ён з’яўляецца сябрам Бюро Камісіі па рэнтгенаграфіі і крышталяхіміі Расійскага мінералагічнага Таварыства.

Прафесар В.А.Ліопа валодае развітым пачуццём асабістай годнасці, аднак ніколі не дэманструе сваёй перавагі над іншымі. Ягоны жыццёвы дэвіз «Шануй тых, хто па сваіх чалавечых якасцях пераўзыходзіць цябе і паважай тых, у каго гэтых якасцей пакуль што не заўважыў». Гармонія чалавечых і прафесійных якасцей В.А.Ліопы – падмурак таго адзінадушша, з якім калектыў паставіўся да прысваення яму ў 2006 годзе звання «Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы».

 

Асноўныя публікацыі:

О некоторых экспериментальных данных по изучению гидратации флоготипов // Изв. ВУЗ. Физика. – 1963. — № 2. (в соавт.)

Электронографическое исследование характера сорбций и прочности закрепления олеата натрия на поверхности силлиманита // Изв. ВУЗ. Цвет. металлургия. – 1965. — № 6. (в соавт.)

Изучение структурных изменений флоготипов при нагревании // Изв. ВУЗ. Физика. – 1966. — № 3. (в соавт.)

О взаимодействии окиси скандия с тех окисью вольфрама // Изв. ВУЗ. Цвет. металлургия. – 1966. — № 6. (в соавт.)

Электронографическое исследование депрессирующего действия извести на пирит // Изв. Вуз. Цвет. металлургия. – 1967. — № 6. (в соавт.)

О некоторых приемах изучения связей и процессов в экологических системах // Докл. ИГС и ДВ АН СССР. – 1968. – Вып. 18. (в соавт.

X-ray digractometrical investigation of bulk and film water. – Rep.: X ICC Japan, 1972, 15-1-3(1)-(6). (в соавт.)

New data on the structure and properties of thin water films on mica crystals. – Journ. Colloid and Interface sci. USA. 1973, v.43, № 3. (в соавт.)

Рентгенографическое определение состава продуктов твердофазных реакций // Зав. лаб. – 1973. — № 9.

The use of difractional information for studying of the mica disordered of mixed layer structures. – Rep. 2-nd ESM, Hungary, 1974. (в соавт.)

Кристаллохимические и структурные характеристики слюд Мамско-Чуйского месторождения разного состава // Исследования в области ФТТ (2). – Иркутск, 1974. (в соавт.)

Кристаллическая структура бутилксантогената калия // Кристаллогр. – 1979. – Т.24, в. 3. (в соавт.)

Матричные представления векторных пространств // Кристаллогр. – 1985. – Т. 30, в.6.

Твердость и базальные межплоскостные расстояния флоготипов // Минералог. журн. – 1987. – Т. 9, в. 1.

Матричное представление точечной группы симметрии додекаэдра в 3-х и 6-и мерных пространствах // Кристаллограф. – 1991. – Т. 36, в. 4.

Точечная симметрия и решетка кристала // Весці АНБ. Серыя фізіка-матэматычных навук. – 1992. — № 1.

The structural variation of the mica crystals with different degree of hydration in the processes of heating and strain. – Euroslay’95, Hederlee, Belgium, 1995. (в соавт.)

Матричная кристаллография. – Гродно: Изд. ГрГУ, 1998.

Гексагональная решетка в четырехмерном пространстве // Весці НАН РБ. Серыя фізіка-матэматычных навук. – 1999. — № 1.

Сборник задач по кристаллографии. – Гродно: Изд. ГрГУ, 2000.

Математический пакет Maple в физическом моделировании. – Гродно: Изд. ГРГУ, 2002. (в соавт.)

Геометрические параметры наночастиц. – Изд. Полт. ДПУ, 2003. – В. 6(33). (в соавт.)

Кристаллохимические аспекты получения наномодификаторов полимерных материалов // Горная механика. – 204. — № 1-2. (в соавт.)

Физика: основы молекулярно-кинетической теории и термодинамики. – Гродно: ГрГУ, 2005. (в соавт.)

Интенсификация процессов формирования твердотельных структур концентрированных потоками энергии. – Мн.: «Бестпринт», 2005. (в соавт.)

Методы анализа в материаловедении. – Гродно: ГрГУ, 2006. (в соавт.)

Полимер-силикатные машиностроительные материалы: физико-химия, технология. – Мн.: Технология, 2007. (в соавт.)

Интеллектуальное обеспечение инновационной деятельности промышленных предприятий (технико-экономические и методологические аспекты). – Мн.: Изд-во «Право и экономика», 2007. (в соавт.)

Квантовая механика. – Гродно: ГрГУ, 2007. (в соавт.)

Материаловедение и конструкционные материалы. Часть 1: Основы материаловедения. – Гродно: ГрГУ, 2007; Часть 2: Металлы и сплавы. – Гродно: ГрГУ, 2007; Часть 3: Неметаллические композиционные материалы. – Гродно: ГрГУ, 2007. (в соавт.)

 

Liopa Valeryj Aliaksandravich (b. 1939). Doctorate Physics and Mathematics (1999), professor (1990). Head of the chair for Theoretical physics (1999-2009). Author of over 500 papers, including 20 monographs and manuals. Main direction of research: structural physics of the solid.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы