Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Крэнь Іван Платонавіч

Крэнь Іван Платонавіч

30 января 2013

Крэнь Іван Платонавіч

Прафесар І.П.Крэнь як чалавек вызначаецца далікатнасцю ў адносінах да калег па працы і студэнтаў. Грунтуецца гэтая рыса характару на глыбокім і канкрэтным уяўленні, дазваляючым яму ясна адчуваць чужыя пакуты і жаданні  і праяўляцца не толькі ў штодзённых зносінах, але і ў педагагічнай і навуковай дзейнасці.

Нарадзіўся 30 лістапада 1936 года ў вёсцы Кузявічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі Івана Платонавіча былі адукаванымі людзьмі. Платон Андрэевіч скончыў Клецкую настаўніцкую семінарыю, Пелагея Пятроўна – Слонімскую жаночую гімназію.

Сярэднюю адукацыю набываў у Кузявіцкай, Маўчадскай, Ялуцавіцкай і Гарадзішчынскай школах Баранавіцкага раёна. З 1954 года студэнт гістарычнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1959 годзе закончыў гісторыка-педагагічны факультэт па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура». Працаваў (1959-1967) дырэктарам Праважскай сямігадовай, Палякішскай сярэдняй і Воранаўскай школы-інтэрната.

Закончыў аспірантуру кафедры гісторыі СССР Беларускага універсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «Барацьба прафсаюзаў Беларусі за развіццё хімічнай прамысловасці ў рэспубліцы ў 1959-1965 гадах» абараніў у 1981 годзе.

З 1967 года працуе ва універсітэце: старшы выкладчык кафедры гісторыі СССР і БССР (1967-1972), сакратар партыйнага камітэта (1972-1976), старшы выкладчык, дацэнт (1976-1988).

У 1988-1990 гадах – намеснік загадчыка Дома палітычнай асветы, рэктар універсітэта марксізму-ленінізму Гродзенскага абкама КПБ. З 1990 па 2008 год загадчык кафедры гісторыі Беларусі, дэкан факультэта гісторыі і культуры (1995-2001), са снежня 2008 года – прафесар кафедры гісторыі Беларусі. Вучонае званне прафесара па кафедры гісторыі СССР і БССР прысвоена ў          1991 годзе.

Навуковы светапогляд прафесара І.П.Крэня сфармаваўся пад уплывам ягоных універсітэцкіх настаўнікаў: дацэнта В.А.Ваяхіна, прафесараў Б.М.Фіха і Я.Н.Мараша, акадэміка НАН РБ І.М.Ігнаценкі. Калі ў гісторыі ёсць хаць якая-небудзь відавочнасць, здольная дыктаваць народам спосаб дзеяння, то гэта датычыць найперш гісторыі краіны і рэгіёну.

Менавіта гэты прынцып вызначыў навуковыя інтарэсы прафесара І.П.Крэня: гісторыя эканомікі і культуры Беларусі, гісторыя палітычных партый і грамадскіх арганізацый, гісторыя гарадоў і вёсак. Ён аўтар шэрагу грунтоўных даследаванняў: «Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўт.), «Гродна. Энцыклапедычны даведнік» (у суаўт.), «Шчучын. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўт.), «Іўе. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўт.), «Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай араганізацыі» (у суаўт.), «Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945» (у суаўт.), «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Гістарычны нарыс» (у суаўт.) і іншых.

Прафесар І.П.Крэнь прызнаны эксперт у галіне педагогікі вышэйшай і сярэдняй школы. Ён аўтар пяці падручнікаў для студэнтаў па гісторыі Беларусі і Расіі, навучальных і метадычных дапаможнікаў па выкананню студэнтамі дыпломных і пісьмовых прац, двух навучальных дапаможнікаў для вучняў сярэдніх школ.

Педагагічны талент, уважлівасць і дабрыня ў адносінах са студэнтамі і аспірантамі, глыбокая веданне прадмета навукі спрыяюць прафесару І.П.Крэню ў падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў. Пад ягоным кіраўніцтвам абаронена 12 кандыдацкіх дысертацый.

Навукова-педагагічная і грамадская дзейнасць прафесара І.П.Крэня адзначана прысваеннем (2000) звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». З 2004 года ён «Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы».

 

Асноўныя публікацыі:

Борьба профсоюзов Беларуси за развитие химической промышленности в республике (1959 – 1985 гг.). – М.: ИНИОН АН СССР, 1985.

Гродно: Историко-экономический очерк. – Мн.: Полымя, 1988. (в соавт.)

Гродно: Энциклопедический справочник. – Мн.: БелСЭ имени П.Бровки, 1989. (в соавт.)

Щучин: Историко-экономический очерк. – Мн.: Полымя, 1989. (в соавт.)

Очерки истории Гродненской областной партийной организации. – Мн.: Беларусь, 1990. (в соавт.)

Іўе: Гісторыка-эканамічны нарыс. – Мн.: Беларусь, 1991. (у суаўт.)

Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945. – Гродна, 1995. (у суаўт.)

Гродна ў гады Вялікай Айчынай вайны. 1941-1945. Выданне 2-е, выпраўленае і дапоўненае. – Гродна, 1999. (у суаўт.)

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. – Мн.: БелЭн, 1999. (у суаўт.)

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы: Гістарычны нарыс. – Гродна, ГрДУ, 2001. (у суаўт.)

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Шчучынскага раёна. – Мн.: БелЭН, 2001. (у суаўт.)

Археалагічныя помнікі Гродзеншчыны // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Гродна. 26 лістапада 1991 года. – Гродна, Лідская друкарня, 1992. (у суаўт.)

Славутыя людзі Воранаўшчыны // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускага археолага, этнографа, краязнаўцы і фалькларыста В.А.Шукевіча і 145-годдзю з дня смерці буйнога вучонага ў галіне батанікі і заалогіі С.Б.Юндзіла. 3 снежня 1992 года. – Гродна — Нача, Лідская друкарня, 1994. (у суаўт.)

Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрвень 1941 – ліпень 1944) // Тэзісы чацвертай навуковай канферэнцыі беларускіх і польскіх гісторыкаў. 6-7 кастрычніка 1994 г. – Гродна, БелНДІДАС, 1994. (у суаўт.)

Гістарычнае краязнаўства дзейсны фактар інтэнсіфікацыі навучальнага працэса ў школе і ВНУ // Тэзісы рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі. Гродна, 27-28 кастрычніка 1994 г. – Гродна, ГрДУ, 1994.

Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць // Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, гісторыка-архітэктурным помнікам, гістарычным падзеям і мясцінам Ашмяншчыны XVI — XX стагоддзя. 15 кастрычніка 1993 г. – Гродна – Ашмяны, Лідская друкарня, 1995.

Шчучыншчына: мінулае і сучаснасць. Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, помнікам гісторыі і культуры, гістарычным падзеям і мясцінам Шчучыншчыны. 24 сакавіка 1995 г. – Гродна – Шчучын, Лідская друкарня, 1997.

Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей // Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі. 22 снежня 1995 г. – Ваўкавыск, 1997.

Шлях у навуку // Матэрыялы 7-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 40-годдзю студэнцкага навуковага гістарычна-краязнаўчага гуртка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Мн.: БелНДІДАС, 1997.

Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі: гісторыя і сучаснасць // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гродна, ГрДУ, 1998.

З гісторьі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю // Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі. 15 лютага 1998 г. – Гродна, ГрДУ, 1999.

Старонкі гісторыі Свіслачскага краю // Матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі. 23 мая 1998 г. – Гродна: ГрДУ, 2001.

Шляхі развіцця інтэлекта і творчасці маладых // Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Работа з адоранай студэнцкай і вучнёўскай моладдзю: стан, формы і метады, перспектывы развіцця. – Гродна: ГрДУ, 2001.

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі: У 4 ч. – Гродна: ГрДУ, 2003.

История профсоюзного движения Беларуси. – Мн.: ФУА информ, 2005. (в соавт.)

Очерки истории профсоюзов Гродненщины. – Гродно: ГОУПП «Гродненская типография», 2005. (в соавт.)

Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси // Материалы республиканской научно-практической конференции. Гродно, 30 сент. 2004 г. – Гродно: ГрГУ, 2005.

Великой Победе в Великой войне – 60 // Материалы областной научной студенческой конференции. Гродно, 4 мая 2005 г. – Гродно: ГрГУ, 2005.

З гісторыі краю і лёсаў людзей Воранаўшчыны // Матэрыялы навук. гіст.-краязн. канф. гп. Радунь, 11 снежня 2004 г. – Ліда, 2006.

Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў: Зборнік навуковых артыкулаў. – Гродна: ГрДУ, 2006. (у суаўт.)

Гродна і гродзенцы: дзевять стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада) // Міжнар.навук. канф. Гродна, 10-11 крас. 2008 г.. – Гродна: ГрДУ, 2008. (у суаўт.)

Дипломные работы по истории СССР и истории БССР: Учебное пособие. – Мн.: Университетское, 1988 с. (в соавт.)

Письменные работы по истории СССР и истории БССР: Методическое пособие. – Мн.: Университетское, 1990. (в соавт.)

Гісторыя Беларусі. У 3-х частках. Ч. 1: Са старажытных часоў да пачатку XIX стагоддзя. – Гродна: ГрДУ, 1993. (у суаўт.)

Гісторыя Беларусі. У 3-х частках. Ч. 1: Са старажытных часоў да пачатку XIX стагоддзя. Другое, выпраўленае і дапоўненае выданне. – Гродна: ГрДУ, 1993. (у суаўт.)

Гісторыя Расіі: Вуч. дапаможнік. 4.1.: Са старажытных часоў да 1917 г. – Гродна: ГрДУ, 1993. (у суаўт.)

Гісторыя Беларусі. Курс лекцый. У 2 ч. Ч. 1: Са старажытных часоў да канца XVIII ст. – Мн.: РІВШ, 2000. (у суаўт.)

Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г. // Навучальны дапаможнік з грыфам МА РБ. – Мн.: Аверсэв, 2001. (у суаўт.)

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст. Вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання, з грыфам Мін. адук. РБ. – Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2006. (у суаўт.)

Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца ХVIIІ ст. Вучэбны дапаможнік для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з базавым і павышаным узроўнем з грыфам МА РБ. – Мн.: Народная асвета, 2007. (у саўўт.)

 

Kren Ivan Platonavich (b. 1936). PhD in History (1981), professor (199 ). Dean of the History and culture department (1995-2001), head of the chair for the History of Belarus (1990-2008). Author of approx. 300 papers, including over 20 monographs, textbooks and manuals. Main directions of research: history of political parties and civil organizations, history of cities, towns and villages.

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы