Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Кірвель Чэслаў Станіслававіч

Кірвель Чэслаў Станіслававіч

30 января 2013

 

Кірвель
Чэслаў Станіслававіч

Нарадзіўся 9 сакавіка 1945 года ў вёсцы Мякішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Барэйшышкаўскай школе Шчучынскага раёна, 9 класаў якой скончыў у 1962 годзе. У сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам сям’і (бацька Чэслава Станіслававіча памёр у маладым узросце ў 1951 годзе) пераехаў у горад Калінінград, атрымаў спецыяльнасць газазваршчыка і працаваў на сударамонтным заводзе. У Калінінградзе ў 1964 годзе скончыў школу рабочай моладзі.

Сістэматычную філасофскую адукацыю набываў у Ленінградскім універсітэце. У 1972-1976 гадах — аспірант Ленінградскага універсітэта і па сумяшчальніцтве супрацоўнік Музея гісторыі Ленінграда. Напачатку 1977 года абараняе кандыдацкую дысертацыю «Природа и социальные функции утопии» і накіроўваецца на выкладчыцкую працу ў якасці старшага выкладчыка кафедры філасофіі і навуковага камунізму Камсамольскага-на-Амуры палітэхнічнага інстытута. Тут Чэслаў Станіслававіч працуе больш за тры гады і выяўляе сябе здольным выкладчыкам і навукоўцам.

30 жніўня 1980 года абіраецца па конкурсе на пасаду дацэнта кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. З гэтага часу педагагічная і навуковая дзейнасць Ч.С.Кірвеля звязана выключна з універсітэтам. 27 лістапада 1981 года ён абіраецца загадчыкам кафедры філасофіі. З 10 студзеня 1987 года — дацэнт гэтай кафедры. У 1982 годзе атрымоўвае вучонае званне дацэнта. У 1987-1989 гг. — старшы навуковы супрацоўнік універсітэта. З канца 1989 года — дацэнт кафедры.

30 жніўня 1990 года абараняе доктарскую дысертацыю «Утопия как форма освоения социальной реальности». 1 снежня 1990 года абіраецца на пасаду прафесара кафедры, а ў студзені 1992 года атрымоўвае вучонае званне прафесара. З 1993 года прфесар Ч.С.Кірвель загадвае кафедрай філасофіі універсітэта.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, найважнейшымі сярод якіх можна назваць манаграфіі «Социальная утопия и ее роль в жизни общества» (1988); «Утопическое сознание: сущность, социально-политические функции» (1989); «Славянская цивилизация: генезис, современность, перспективы» (2004, сааўт); «Современные глобальные трансформации и проблемы исторического самоопределения восточно-славянских народов» (2008, суаўт. рэд.).

Педагагічная дзейнасць прафесара Ч.С.Кірвеля як выкладчыка і кіраўніка кафедры філасофіі істотна паўплывала на выкладанне філасофіі і іншых грамадскіх навук ва універсітэце. Да канца 90-х гадоў мінулага стагоддзя выкладанне філасофіі насіла, за рэдкім выключэннем, эпігонскі характар. Дзякуючы прафесару Ч.С.Кірвелю выкладанне філасофіі было пастаўлена ва ўніверсітэце на навуковы ўзровень. Гэтаму спрыяла выданне калектывам кафедры шэрагу падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у якіх з пункту гледжання нацыянальных каштоўнасцяў асэнсоўваецца гісторыя філасофскай думкі чалавецтва і рэальныя праблемы сучаснай Беларусі. Сярод найважнейшых падручнікаў і навучальных дапаможнікаў неабходна адзначыць курс лекцый «Основы философии» (1994), у якім Ч.С.Кірвель напісаў шэраг главаў, навучальны дапаможнік «Гісторыя філасофіі» (1997) (адказны рэдактар і аўтар шэрагу раздзелаў), «История философии» (2001) (адказны рэдактар і аўтар шэрагу раздзелаў). Акрамя гэтага прафесар Ч.С.Кірвель выдаў 2 вуычэбныя дапаможнікі «Образы будущего: утопия и антиутопия в современном мире» (1994) і «Природные основы культурно-цивилизационного бытия восточно-славянских народов» (2007, у сааўт.).

Ужо сёння відавочны ўклад прафесара Ч.С.Кірвеля ў беларускую філасофію канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя. Ён першым у Беларусі даследуе сацыяльную ўтопію. Ім раскрыта небгрунтаванасць прэтэнзій сацыяльнай утопіі на ўніверсалізм, інакш кажучы, на выяўленне ідэалаў і памкненне ўсяго чалавецтва. Абгрунтавана арганічная таталітарнасць сацыяльнай утопіі, яе варожасць у адносінах да існага сацыяльнага парадку, некрытычнасць і адказ ад глыбокага аналізу рэчаіснасці.

У працах апошніх гадоў прафесар Ч.С.Кірвель грунтоўна даследуе філасофскія праблемы глабалізацыі, якія перажывае сучаснае чалавецтва. Глабалізацыя разумеецца як аб’ектыўны працэс. Разам з тым, падкрэсліваецца, што глабалізацыйныя працэсы маюць і суб’ектыўную складальную.

Галоўную небяспеку, якую нясе глабалізацыя чалавецтву, і, у першую чаргу, усходнеславянскім народам, прафесар Ч.С.Кірвель бачыць у тым, што яна дзейнічае ў накірунку дэструкцыі суверэнных нацыянальных дзяржаў, адчыняе магчымасці адказу палітычных, эканамічных і інтэлектуальных эліт ад служэння нацыянальным інтарэсам сваіх краін. У гэтым кантэксце даецца філасофскае абгрунтаванне перспектыўнага сцэнарыя гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў, сутнасць якога бачыцца ў стварэнні Беларуссю, Расіяй і Украінай самадастатковага цэнтра развіцця і сілы.

Як выкладчыка і навукоўца прафесара Ч.С.Кірвеля характарызуе высокая працаздольнасць, адказнасць за даручаную справу, перакананасць у аб’ектыўнасці асабістых навуковых даследаванняў, настойлівасць (часта вельмі эмацыянальная) у прапагандзе сваіх поглядаў.

Прафесар Ч.С.Кірвель з’яўляецца сябрам рэдакцыйнай калегіі часопісаў «Беларуская думка» і «Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы», сябрам рэдакцыйнага Савета часопіса «Родная Ладага» (Расія).

Чэслаў Станіслававіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, лаўрэат Прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

 

Асноўныя публікацыі:

Утопическое сознание: сущность, социально-политические функции. Минск, Университетское, 1989 г.

Социальная утопия и ее роль в жизни общества. Биб. указатель ИНИОН АН СССР. Философские науки, 1988 г., № 12. Деп.13331.

Современные глобальные трансформации и проблема исторического самоопределения восточнославянских народов / Научный редактор (сааўт.). Гродно: ГрГУ, 2008 г.

Славянская цивилизация: генезис, современность, перспективы (сааўт.). Минск – Волгоград, 2004 г.

Образы будущего: утопия и антиутопия в современном мире. Гродно: ГрГУ, 1994 г.

Асновы філасофіі (сааўт.). Гродна: ГрДзУ, 1994 г.

Гісторыя філасофіі (адказны рэд. і сааўт.). Гродно: ГрГУ, 1997 г.

История философии (ответственный редактор и соавтор). Минск: «Новое знание», 2001 г.

Природные основы культурно-цивилизационного бытия восточнославянских народов. Философия и академическая наука. Санкт-Петербург, 2007 г.

Racjonalnosc huma-nistyczna jako duchowa podstawa spolecrenstwa ecologicrnie bespiecznego. Humanistika – Przyrodoznastwo – Technica w obliczy kryzysu biosfiery Wyzsza Scola Pedogogichna. — Olsztyn, 1998 g.

Восточнославянские страны: ловушки вестернизации и реальность. Розмысл. – 2000 г. – № 1. (Россия)

Современные глобализационные процессы: проблемы и противоречия (Статья 1 и 2). Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Серыя 1, 2000, № 2 (статья 1); 2001, № 1 (6) (статья 2).

Прорыв к духовно-экологической цивилизации как способ исторической самореалимзации восточнославянских народов. Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Серыя 1, 2001, № 2 (7).

«Ахиллесова пята» теории прогресса. Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Серыя 1 – № 2(10).

Движение от техногенно-потребительской к духовно-экологической цивилизации – императив современности. Ekologizm jako paradygmat umysłowości XXI wieku. Materiały VII Olsztyńsko-Siedleckiego Sympozjum Ekologicznego Olsztyn-Giżycko. Wydawnictwo Akademii Podlaskiej. – Siedlce. – 2002.

Swoboda kak osoznannaja wozmoznost istoriczeskogo wybora i samoopredelenija. Bezpieczenstwo i wolnosc jako kategorie kulturowe i spoleczne. Wydawnictwo Akademii Podlaskiej/ Siedle 2004.

Причинные факторы социальной эволюции. Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Серыя 1. – 2004. – № 4.

Вестернизация «через колено»: радикальное западничество как злой рок восточнославянского мира. Всерусский собор. Междунар. литературно-художественный журнал. – СПб. – № 2 (12). – 2005.

На границах двух миров: «геоцивилизационный парадокс» восточнославянского мира. Москва. – 2005. – № 6.

Природные факторы социальной эволюции (статья 1 и 2). Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Серыя 1. – 2005, № 2 (30) (статья 1); № 2(32) (статья 2).

Исторический выбор как фактор социальной динамики. Социология. – 2006. – № 2.

Современные глобальные трансформации и проблема формирования восточнославянского центра развития и силы. Новая экономика, 2006. – № 9–10.

HOMO CONSUMENS: проблемы духовного вакуума (статья 1 и 2). Беларуская думка. – 2007. – № 10 (статья 1); № 11 (статья 2).

Новая парадигма социального познания: концептуальные аспекты. Социология. – 2007. – № 2.

Рациональная эффективность и логика жизни: прогрессирующая несовместимость. Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Серыя 1. – 2007. – № 3.

Объективные социальные законы: проблема существования и «действия». Социология. – 2007. – № 4. (Юбилейный номер)

Наступление «Века толп». Глобализирующееся общество: от полного торжества рыночного обмена к антропологическому мегакризису. Родная Ладога. – 2008. – № 1 (Россия).

Управляемый мир: утопический замысел или реальная перспектива. Проблемы управления. – 2008. № – 2.

Космоцентризм деревенской и техноцентризм городской культур: драма противостояния. Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Серыя 1. – 2008. – № 3.

Траектория глобализации: от «однополярности» к полицентрическому мироустройству. Геополитика и Безопасность. Аналитический и научно-практический журнал – 2008. – № 3 (статья 1) (Россия); 2008. – № 4 (статья 2) (Россия).

 

Kirvel Cheslau Stanislavavich (b. 1945). Doctorate in Philosophy (1990), professor (1992), head of the chair of philosophy (since 1993). Author of over 200 papers, including 6 monographs, textbooks and manuals for university students. Main directions of research: the nature and socio-political functions of a utopian consciousness, philosophical problems of globalization and its influence on the future of eastern-Slavic nations.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы