Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Даніловіч Мікалай Аляксандравіч

Даніловіч Мікалай Аляксандравіч

30 января 2013

Даніловіч Мікалай Аляксандравіч

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1955 года ў вёсцы Бабіна Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Сярэднююю адукацыю набываў у Наварудскай і Парэцкай школах. У 1977 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педінстытута імя Янкі Купалы. Два гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Цыдавіцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1979 года – аспірант кафедры беларускай мовы. Аспірантуру скончыў у 1984 годзе, служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1980-1981). У гэтым самым годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы». На выкладчыцкай працы з 1984 года: асістэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы (1984-1991). Вучонае званне дацэнта па кафедры беларускай мовы прысвоена ў 1990 годзе. З 1991 года – дацэнт кафедры мовазнаўства, а з 1996 года – кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. У 1999-2001 гадах – вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара універсітэта. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Беларуская дыялектная фразеалогія: тыпалогія, лексічны склад». Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Мовазнаўства» прысвоена ў 2006 годзе. Асноўная тэматыка навуковых даследаванняў – лексіка і фразеалогія беларускай мовы, дыялекталогія, лінгвакраязнаўства, методыка выкладання беларускай мовы. З 2005 года – прафесар кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства, з 2007 года – загадчык гэтай кафедры.

Кола навуковых інтарэсаў М.А.Даніловіча звязана ў першую чаргу з такімі напрамкамі лінгвістыкі, як лексіка, фразеалогія, дыялекталогія, лінгвадыдактыка, лінгвістычнае краязнаўства.

Прафесарам М.А.Даніловічам распрацавана тэорыя фразеалагічных часцін мовы. Вылучаны семантычна-граматычныя разрады фразеалагізмаў, апісаны граматычныя катэгорыі, паказана спецыфіка парадыгматычнай зменнасці, размежаваны парадыгматычныя формы і марфалагічныя варыянты фразеалагічных адзінак, раскрыты такія іх сінтаксічныя ўласцівасці, як лексічна-граматычная спалучальнасць, сінтаксічная функцыя. Усё гэта адлюстравана ў манаграфіі «Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў” (1991).

Створаны новы навуковы напрамак у беларускім мовазнаўстве, які выкліканы неабходнасцю станаўлення і развіцця асобнага раздзела дыялекталогіі – фразеалогія беларускай дыялектнай мовы. У манаграфіі «Беларуская дыялектная фразеалогія і яе лексічная аснова” (2003) і многіх артыкулах вызначаны сутнасць, аб’ём і межы беларускай дыялектнай фразеалогіі як часткі беларускай нацыянальнай фразеалогіі.

Шматгадовыя даследаванні М.А.Даніловіча прысвечаны вывучэнню гаворак Гродзеншчыны. Плён дзейнасці ў гэтым кірунку – шэраг кніг, у якіх паказаны стан і развіццё жывой народнай мовы у канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў: «Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны”  (2000), «Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны” (1999), «Дыялектная мова Гродзеншчыны” (2007), «Беларускае вяселле” (2000). Тэарэтычным падагульненнем даследаванняў гаворак можна назваць кнігу прафесара М.А.Даніловіча «Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны” (2008), дзе ўпершыню характарызуюцца сутнасць, гісторыя, формы, напрамкі лінгвістычнага краязнаўства у галіне лексікі, анамастыкі, фразеалогіі, фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу.

Прыкметнае месца займаюць і лінгвадыдактычныя працы М.А.Даніловіча. Гэта, напрыклад, дапаможнік для настаўнікаў «Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы” (1991), дапаможнік для студэнтаў «Беларуская дыялекталогія” (1995), некалькі дапаможнікаў для вучняў школ.

 

Асноўныя публікацыі:

Граматычная характарыстыка фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы: манаграфія. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991.

Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы: дапаможнік. – Мінск: Народная асвета, 1991.

Фразеалагізмы і… алагізм фразаў: Рускамоўныя ўстойлівыя словазлучэнні на беларускай глебе // Роднае слова.– 1993. – № 10.

Беларуская дыялекталогія: Практыкум / Гродз. дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. – Гродна, 1995.

Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны / Пад рэд. М.А.Даніловіча, П.У.Сцяцко. – Гродна: ГрДУ, 1999.

Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны. – Гродна: ГрДУ, 2000.

Беларускае вяселле. Абрад. Зычэнні. Тосты. Прыказкі. Фразеалагізмы (на матэрыяле Гродзеншчыны). – Гродна: ТБМ, 2000. (у суаўт.)

Пашырэнне кампанентавага складу фразеалагізмаў у беларускіх гаворках // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. Серыя 1. Гуманітарныя навукі.– 2000. – № 3.

Фразеалагічна-семантычныя дыялектызмы // Беларуская лінгвістыка.— 2002. — Вып. 52.

Развіццё фразеалагічна-лексічных дыялектызмаў // Вісник Луганського державного педагогічного університету імені Тараса Шевченка.– 2002. – № 4 (48).

Да вызначэння ўласнафразеалагічных дыялектызмаў // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова. – 2002. – № 4 (13).

Антрапонімы ў складзе дыялектных фразеалагізмаў // Известия Гомельского гос. ун-та им. Ф.Скорины. — 2002. — № 1 (10): Беларуская мова-26.

Лексічныя дыялектызмы ў структуры дыялектных фразеалагізмаў // Веснік Брэсцкага дзярж. ун-та. Сер. гуманітар. і грамад. навук. — 2003. — № 1 (31).

Словы балтыйскага паходжання ў структуры беларускіх дыялектных фразеалагізмаў // Веснік Бел. дзярж. ун-та.  Сер.  4.  Філалогія.  Журналістыка. Педагогіка. — 2003. — № 1.

Тыпы дыялектнай фразеалогіі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. — 2003. — № 2.

Фразеалагічная спадчына Міхала Федароўскага // Роднае слова. — 2003. — № 9.

Беларуская дыялектная фразеалогія і яе лексічная аснова: манаграфія. – Гродна: ГрДУ, 2003.

Аказіянальныя кампаненты ў структуры дыялектных фразеалагізмаў // Веснік беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2004. – № 1.

Способы подачи фразеологизмов в диалектных лексических словарях // Словарное наследие В.П.Жукова и пути развития русской и общей лексикографии (Третьи Жуковские чтения): Материалы Международного научного симпозиума, 21–22 мая 2004 г. / Отв. ред. В.И.Макаров; Нов.ГУ им. Ярослава Мудрого. – Великий Новгород. – 2004.

Перспектывы дыялекталагічнай працы ў школе // Роднае слова. – 2005. – № 7.

Вывучэнне тапаніміі Гродзеншчыны // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гуманітарныя навукі. – 2006. – № 2 (38).

Дыялектныя фразеалагізмы з архаічнымі кампанентамі // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2006. –  № 3.

Польскамоўныя элементы ў беларускай дыялектнай фразеалогіі // Gwany i onomastyka pogranicza polsko-wschodniosłowiańskiego i słowiańsko-bałtyckiego: Tom prac ofiarowany Prof. Mihałowi Kondratiukowi z okazji 45-lecia pracy naukowej. – Białystok: Wyd-wo Un-tu w Białymstoku, 2006.

Надзённыя задачы беларускай дыялектнай фразеаграфіі // Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 19-20 лістапада 2005 г.). – Мінск: Права і эканоміка, 2006.

Дыялектная мова Гродзеншчыны: Хрэстаматыя. – Гродна: ГрДУ, 2007. (у суаўт.)

Дыялектныыя фразеалагізмы ў мове твораў Янкі Купалы // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зб. навук. прац. – Гродна: ГрДУ, 2007.

Дэвульгарызацыя фразеалагізмаў і прыказак // Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспектах: Материалы V Международной конференции (Гомель, 22–23 октября 2007 г. – Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2007.

Развитие фразеографии в Беларуси // К 60-летию профессора А.В.Жукова / Отв. ред. В.И.Макаров; НовГУ им. Ярослава Мудрого. – Великий Новгород, 2007.

Рэгіянальныя моўныя з’явы ў класіфікацыйнай сістэме беларускіх гаворак // Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы; Матэрыялы Міжнар. навук. канф. Мінск 15–16 красавіка 2008 г.; Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2008.

Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны: дапам. – Гродна, ГрДУ, 2008.

 

Danilovich Mikalaj Aliaksandravich (b. 1955). Doctorate in Philology (2004), professor (2005). Head of the chair for Belarusian and theoretical linguistics (since 2007). Author of approximately 200 papers, including over 10 monographs and manuals. Main directions of research: vocabulary and phraseology of the Belarusian language, dialectology, linguistic regional geography, methods of teaching the Belarusian language.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы