Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Галіцкі Эдуард Аляксеевіч

Галіцкі Эдуард Аляксеевіч

30 января 2013

Галіцкі

Эдуард Аляксеевіч

Нарадзіўся 11 жніўня 1939 года ў горадзе Смаленску (Расія). У 1950 годзе сям’я пераехала ў Гродна. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэдняй школе № 3 горада Гродна, якую скончыў у 1957 годзе. Працаваў аператарам-шліфоўшчыкам на заводзе «Аўтазапчастка». У 1959-1965 гадах студэнт Гродзенскага медыцынскага інстытута. Ужо ў студэнцкія гады Эдуард Аляксеевіч актыўна далучаецца да навукова-даследчай працы і атрымоўвае сур’ёзныя вынікі. Сведчаннем гэтага з’яўляецца публікацыя ягоных артыкулаў у Матэрыялах навуковай сесіі Інстытута харчавання АМН СССР (1964, у суаўтарстве) і часопісе «Вопросы питания» (1965, у суаўтарстве).

З 1965 года навучаецца ў аспірантура кафедры біяхіміі Гродзенскага медыцынскага інстытута. Працуе асістэнтам кафедры (1967-1980). Кандыдацкую дысертацыю «Взаимоотношения тиамина и его производных с обменом микроэтических фосфорных соединений» абараніў у 1970 годзе. Часова працаваў загадчыкам лабараторыі Абласнога ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў Гродне. У 1981-1992 гадах – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута біяхіміі АН БССР. Вучонае званне дацэнта па кафедры анатоміі і фізіялогіі чалавека прысвоена ў 1991 годзе. З 1992 года Э.А.Галіцкі працуе ва універсітэце: дацэнт кафедры анатоміі і фізіялогіі чалавека (1992-1996), дацэнт кафедры экалогіі (1996-1998). З 1998 года – прафесар кафедры экалогіі. Доктарскую дысертацыю абараніў у 1998 годзе. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 2001 годзе. Чытае курсы «Радыебіялогія», «Біяхімія», «Радыеэкалогія», «Радыяцыйная бяспека».

Гэта зусім натуральна, што прафесар Э.А.Галіцкі значную ўвагу надае даследаванням у тым накірунку, які склаўся падчас яго працы ў Інстытуце біяхіміі АН БССР. Разам з тым ён грунтоўна далучыўся да навуковай праблематыкі кафедры экалогіі біялагічнага факультэта і падрыхтоўкі падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па курсах кафедры. У прыватнасці, ім выдадзены навучальныя дапаможнікі «Радыебіялогія» і «Асновы радыяцыйнай бяспекі» (у суаўтарстве), а таксама лабараторны практыкум па экалогіі (у суаўтарстве).

Аўтар 140 навуковых прац па біяхіміі і вывучэнні наступстваў унутранага радыяцыйнага апраменьвання жывых сістэм.

 

Асноўныя публікацыі:

Биохимические механизмы кардиотропности тиамина // Cor et vasa. – 1969. – № 11(4).

Взаимоотношение тиамина и его производных с обменом макроэнергетических фосфорных соединений: Автореф. дис. … канд. наук. – Мн., 1970.

Обмен макроэнегетических фосфорных соединений после введения тиамина и его производных // Кокарбоксилаза и другие тиаминфосфаты. – Мн., 1974.

Corticosteroid binding to rat globulin in experimental circulatory insufficiency «First International Symposium on Binding of Proteins: Steroid Hormones”. – Lyon (France), 1986.

Corticosteroid – binding globulin (CGB) in circulatory insufficiency «International Congress Steroid protein interactions / Basic and clinical aspect. – Torino (Italy), 1987.

Радиобиология. Учебное пособие. – Гродно: ГрГУ, 2001.

Основы радиационной безопасности // Гриф МО РБ «Допущено» МО РБ в качестве уч. пособия для студентов вузов. – Гродно: ГрГУ, 2001. (в соавт.)

 

Halicki Eduard Aliakseevich (b. 1939). Doctorate in biology (1998), professor (2001). Professor of the chair for Ecology. Author of approximately 200 papers. Main directions of research: biochemistry of vitamins and hormones, radiation biochemistry.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы