Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч

Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч

30 января 2013

 

Габрусевіч Сяргей Аляксандравіч

С.А.Габрусевіч вылучаецца глыбінёй філасофскага мыслення, шырокім кругаглядам у галіне нацыянальнай і сусветнай культуры, пранізліва-паэтычным успрыняццем жыцця і рэчаіснасці. Усё гэта ў спалучэнні з багатым досведам універсітэцкай дзейнасці робіць прафесара С.А.Габрусевіча прызнаным экспертам у многіх аспектах шматграннага універсітэцкага жыцця.

Нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў вёсцы Верхаўляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Малабераставіцкай школе, якую скончыў у 1954 годзе. Працаваў загадчыкам хаты-чытальні (1954-1955), служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1955-1957). У 1957-1960 гадах калгаснік.

Сістэматычную вышэйшую адукацыю атрымаў на гісторыка-філалагічным факультэце (рускае аддзяленне) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Падчас вучобы ўзначальваў Камітэт камсамола інстытута (1962-1963), працаваў лабарантам кафедры педагогікі. У 1964-1965 гадах, будучы студэнтам дзённай формы навучання, загадваў вучэбнай часткай інстытута. Пасля заканчэння інстытута – асістэнт кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі, аспірант кафедры дыялектычнага матэрыялізму Беларускага універсітэта. Аспірантуру скончыў датэрмінова і ў 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Развитие В.И.Лениным марксисткого учения о практике как критерии истины в познании социальных явлений». З восені 1969 года – старшы выкладчык кафедры філасофіі і палітэканоміі. Вучонае званне дацэнта па кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі прысвоена ў 1972 годзе.

З 1973 года – загадчык кафедры методыкі камуністычнага выхавання, кафедры навуковага камунізму і палітэканоміі (1974-1976), прарэктар па навуковай рабоце (1976-1986), прарэктар па навучальнай рабоце (1986-1992), прафесар кафедры беларускай культуры (1992-2002), загадчык кафедры беларускай культуры (2002-2007), прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму (з 2007).

Выкладаў курсы «Дыялектычны матэрыялізм”, «Гістарычны матэрыялізм”, «Навуковы камунізм», «Паліталогія», «Гісторыя беларускай культуры», «Тэорыя і гісторыя сусветнай культуры», спецкурсы «Культура Гродзеншчыны», «Культура беларускага замежжа», «Філасофская і грамадска-палітычная думка Беларусі» і іншыя. Вучонае званне прафесара па кафедры сацыяльна-палітычных тэорый і паліталогіі прысвоена ў 1990 годзе. У 90-я гады мінулагаа і пачатку гэтага стагоддзя прафесар С.А.Габрусевіч плённа працуе на ніве нацыянальнай культуры. Быў сябрам Пленума Савецкага Фонду культуры (Масква), сябрам Прэзідыума Беларускага Фонду культуры, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду культуры. У 1994-1995 гадах заснаваў і рэдагаваў гісторыка-культурны часопіс Гарадзеншчыны «Свіцязь», у якім друкаваліся матэрыялы па гісторыі культуры Гродзеншчыны і культуры беларускага замежжа.

Аўтар больш за 100 навуковых прац па тэорыі пазнання, тэорыі і гісторыі беларускай культуры. Сярод навуковых прац прафесара С.А.Габрусевіча вылучаюцца манаграфіі «Гродна. Гістарычна-эканамічны нарыс» (у суаўтарстве), «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (у суаўтарстве), «Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё і спадчына» (у суаўтарстве), а таксама вучэбныя дапаможнікі «От деловой игры до профессионального творчества» (у суаўтарстве), «Педагагічная практыка студэнтаў» (у суаўтарстве), «Гісторыя беларускай культуры» (у суаўтарстве) і іншыя.

Прафесар С.А.Габрусевіч – таленавіты публіцыст і лектар. Сябра рэдкалегіі «Весніка ГрДУ імя Янкі купалы”, часопіса «Роднае слова”.

Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

 

Асноўныя публікацыі:

Гродна. Гістарычна-эканамічны нарыс. – Мн., 1988. (у суаўт.)

Ад дзелавой ігры да прафесійнай творчасці: Вучэб.-метад. дапаможнік. – Мн., 1989. (у суаўт.)

Педагагічная практыка студэнтаў. – Мн., 1991. (у суаўт.)

ALMA-MATER адраджэння: аб праблемах беларусізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ў ГрДУ // Адукацыя і выхаванне. – 1992. – № 2.

Спярша трэба стаць беларусам // Звязда. – 26.01.93.

Беларуская нацыянальная ідэя ў творчасці Я.Купалы // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гродна, 2003.

Нацыянальная ідэалогія і нацыянальная ідэя // Белорусская политология: многообразие в единстве. Материалы научно-практической конференции. – Гродно: ГрГУ, 2003.

Гісторыя беларускай культуры. Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ, 2004. (у суаўт.)

Нацыянальная культура і нацыянальная літаратура // Актуальныя праблемы выкладання мовы і праблемы мовазнаўства. Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гродна, 2004.

Прафесар І.Анацэвіч: жыццё, спадчына. Гістарычны нарыс. Манаграфія. – Гродна, 2005. (у суаўт.)

Ісціна, толькі ісціна і нічога акрамя ісціны. Да 225-годдзя з дня нараджэння прафесара І.Анацэвіча // Веснік ГрДУ. – 2005. – № 3. (у суаўт.)

Гісторык малазнаны на радзіме // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 9. (у суаўт.)

Прафесар І.Анацэвіч – пачынальнік айчыннай гістарыяграфіі // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў. Матэрыялы канферэнцыі. – Гродна, 2006.

Нацыянальная культура ў сістэме ідэалогіі беларускай дзяржавы // Белорусская политология: многообразие в единстве. – Гродно, 2006.

Прафесар Ігнат Анацэвіч – пачынальнік беларускай гістарыяграфіі // Bialoruskie Zeszyty Historyczne Bialystok. – 2006. – № 26. (у суаўт.)

Perspektywy wspolpracy obwodu grodzienskiego i wojewodztwa podlaskiego //Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Koscioly i zwiazki wyznaniowe, a swiadomosc narodowa mieszkancow pogranicza”. – Bialystok, 2007.

Ідэя свабоды ў сацыяльнай філасофіі Льва Сапегі // Леў Сапега (1557-1633) і яго час”. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Гродна: ГрДУ, 2007.

Прафесар Ігнат Анацэвіч як пачынальнік беларускай гістарыяграфіі // У кн. «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. – Беласток, 2006. (у суаўт.)

Сучасныя геапалітычныя сітуацыя і перспектывы Рэспублікі Беларусь // У кн. «Белорусская политология: многообразие в единстве». В 2 ч. Ч. 1. – Гродно, 2008.

Нацыянальная культура і сучасная турыстычная індустрыя // У кн. «Этносоциальные и конфессиональные процессы в Современном обществе”. – Гродно, 2008.

Станаўленне і развіццё вышэйшай адукацыі ў Гродна // У кн. «Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 800-годдзя горада”. – Гродна, 2008.

Нацыяннальная культура і універсітэт // Адукацыя і выхаванне. – 2008. – № 4.

Станаўленне юрыдычнага факультэта // Веснік ГрДУ імя Я.Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. – 2008. – № 3(71).

Ігнат Анацэвіч. Партрэт // Матэрыялы рэгіянальнай навуковай канферэнцыі «Ігнат Анацэвіч: жыццёвы шлях, педагагаічная і навуковая спадчына”. – Гродна, 2008.

Идеология белорусского государства // Вестник ГрГУ им. Я.купалы. Серия 4. – 2009. – № 1.

Нацыянальная культура ў творчай спадчыне Я.Купалы // У зб. «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні”. – Гродна: ГрДУ, 2009.

 

Habrusevich Siarhei Aliaksandravich (b. 1936). PhD in Philosophy (1970), professor (1990). Head of the chair for Methods of Communist teaching (1973-1974), head of the chair for Scientific Communism and political economics (1974-1976), associate rector in charge of scientific activities (1976-1986), associate rector in charge of academic activities (1986-1992), head of the chair for Belarusian culture (2002-2007). Author of over 100 papers, including 10 monographs and manuals. Main directions of research: theory of cognition, theory and history of Belarusian culture, theory of politics.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы