Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » Ватыль Віктар Мікалаевіч

Ватыль Віктар Мікалаевіч

30 января 2013

Ватыль Виктор Николаевич

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1954 года ў Гродне ў сям’і рабочага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 5 г.Гродна. У 1976 годзе скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У студэнцкія гады выяўляе сістэматычны інтарэс да філасофскіх праблем гуманізму, актыўна працуе ў студэнцкім навуковым гуртку пры кафедры філасофіі, дзе выконвае шэраг даследаванняў, якія вызначаюцца самастойнасцю падыходу да асэнсавання складаных праблем. У прыватнасці, яго студэнцкае даследаванне «Проблема гуманизма в философии марксизма» было адзначана медалём Усесаюзнага конкурсу студэнцкіх навуковых прац па грамадскіх навуках. Рецэнзенты гэтай працы адзначалі ўменне аўтара глыбока пранікнуць у змест навуковай праблемы, абгрунтаваць асабістыя высновы пераканаўчымі аргументамі.

Пасля заканчэння інстытута некалькі месяцаў працаваў выкладчыкам гісторыі ў СШ № 21 г.Гродна, служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1976-1977).

У Гродзенскім універсітэце з 1977 года: лабарант кафедры педагогікі і псіхалогіі (1977-1978), асістэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі (1978-1979).

З 1979 года – аспірант кафедры гісторыі філасофіі Беларускага універсітэта. Пасля заканчэння аспірантуры вяртаецца ва універсітэт: асістэнт, старшы выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі (1982-1984). Кандыдацкую дысертацыю «Национальный вопрос в трудах Г.Валецкого» абараніў у 1984 годзе. Даследуючы дастаткова складаную для эпохі «развитого социализма» нацыянальную праблематыку Віктар Мікалаевіч не адышоў ад аб’ектыўнасці і навуковай строгасці. У прыватнасці, у трэцяй главе дысертаціі «О национальной культуре» ён акцэнтуе ўвагу на тэзісе Г.Валецкага аб тым, што культура павінна быць «интернациональна, но не безнациональна, и тем более не антинациональна». Заўважым, што гэты тэзіс пярэчыў тэорыі і практыцы таго часу.

У 1984 годзе пераходзіць на кафедру навуковага камунізму і паліталогіі: старшы выкладчык, дацэнт (1984-1987), выканаўца абавязкаў загадчыка кафедры (1987-1990). Вучонае званне дацэнта па кафедры навуковага камунізму і палітэканоміі прысвоена ў 1989 годзе.

З 1990 года – загадчык кафедры тэорыі гісторыі дзяржавы і права, затым дацэнт гэтай кафедры (1993-2002). З 2002 года да гэтага часу – загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі (з 10.01.2009 – кафедра паліталогіі).

У поўным аб’ёме талент В.М.Ватыля як даследчыка і універсітэцкага выкладчыка праявіўся з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ён інтэнсіўна працаваў над падрыхтоўкай доктарскай дысертацыі «Концепция правового государства в либеральной политической мысли России второй половины ХІХ – начала ХХ века». У гэтым даследаванні ён упершыню адкрыў для сучаснай айчыннай і расійскай палітычнай думкі тэарэтычнае багацце спадчыны рускіх ліберальных дзяржавазнаўцаў другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Даказаў, што ў іх працах прысутнічае арыгінальнае, канцэптуальнае, цэласнае ўяўленне аб месцы і ролі дзяржавы ў перыяд трансфармацыі грамадскіх адносін, акрэсліў магчымасці выкарыстання гэтай спадчыны ў сучасных палітычных працэсах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Доктарская дысертацыя В.М.Ватыля высока адзначана спецыялістамі. Яна ўспрымаецца як важкі ўнёсак у станаўленне беларускай палітычнай навукі. Зусім натуральна, што дысертацыя была бліскуча абаронена ў 2002 годзе. Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Паліталогія» прысвоена ў 2005 годзе.

Творчая энергія прафесара В.М.Ватыля рэалізуецца ў сур’ёзных выданнях, арыгінальных навучальных курсах і спецкурсах. У супрацоўніцтве з вучонымі Маскоўскага універсітэта імя М.В.Ламанова ён паспяхова рэалізуе шматгадовую навукова-дыдактычную праграму па прапагандзе багатай ідэйна-тэарэтычнай палітры палітыка-прававой думкі Срэбранага веку ў Расіі. Асноўнымі вынікамі гэтай працы сёння з’яўляюцца манаграфіі «Государство как гарант человеческой свободы», «Социально-политическая и правовая мысль России ХІХ – начала ХХ века (очерки теории и истории)», у двух тамах; «Словарь персоналий» і анталогія «Политическая мысль в России».

 

Асноўныя публікацыі:

Асновы тэорыі дзяржавы. – Мн.: БНІП, 1995. (у суаўт.)

Социально-политическая и правовая мысль России ХІХ – начала ХХ вв. (Очерки истории и теории). В 2 ч. Ч. 1. – Гродно: ГрГУ, 1997. (в соавт.)

Социально-политическая и правовая мысль России ХІХ – начала ХХ вв. (Очерки истории и теории. В 2 ч. Ч. 2. – Гродно: ГрГУ, 1998. (в соавт.)

Политическая мысль в России: словарь персоналий (ХІ в. – 1917 г.). – М.: Книжный дом «Университет», 2000; 2-е изд. доп. и испр. – М.: Книжный дом «Университет», 2001. (в соавт.)

Государство как гарант человеческой свободы (Интерпретация русской формы раннего политмческого либерадизма). – Гродно: ГрГУ, 2001.

Николай Николаевич Алексеев // Вести Моск. ун-та. Сер. 12. Политические науки. – 2001. – № 6.

Русская юридическая школа: интерпретация власти // Schola – 2001. – М.: Изд. Воробьев А.В., 2001.

Философия права Б.Н.Чмчерина // Весн. Брэсцк. ун-та. – 2002. – № 1.

Становление российской политологии: юридическая школа // Весн. БДУ. Сер. 3. – 2002. – № 1.

Общество и государство в историческом процесса (интерпретация русского национального опыта) // Праблемы тэорыі і гісторыі дзяржавы і права: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных 20-годдзю кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта ГрДУ. – Гродна: ГрДУ, 2002.

Идейно-теоретические истоки и политико-правовые основы либерализма // Праблемы тэорыі і гісторыі дзяржавы і права: зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаных 20-годдзю кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта ГрДУ. – Гродна: ГрДУ, 2002.

Власть и право в интерпретации русской юридической школы // Весник МГУ. Сер. 12. Политические науки. – 2003. – № 1.

Российский либерализм: историография проблемы // Schola – 2004. – М.: Изд. Воробьев А.В., 2004.

Ідэя прававой дзяржавы: гісторыка-паліталагічны аналіз // Весн. ГрГУ им. Я.купалы. Сер. 1. – 2004. – № 4.

Борис Петрович Вышеславцев // Весн. МГУ. Сер. 12. Политические науки. – 2004. – № 6.

Регион как объект социально-политического управления и изучения // Веснік ГрДУ. Сер. 1. – 2005. – № 2.

Общественные объединения и политические партии на территории Гродненщины // Веснік ГрДУ. Сер. 1. – 2005. – № 4.

Русская социально-политическая мысль Х – начала ХХ веков. Антология. Учебное пособие в 5-ти т. Т. ІІІ: Политическая мысль конца 20-х – начала 70-х гг ХІХ века. – М.: Изд-во «Социально-политическая МЫСЛЬ», 2006. (в соавт.)

Русская социально-политическая мысль Х – начала ХХ веков. Антология. Учебное пособие в 5-ти т. Т. IV: Политическая мысль 70-х – 90-х гг. ХІХ века. – М.: Изд-во «Социально-политическая МЫСЛЬ», 2006. (в соавт.)

Русская социально-политическая мысль Х – начала ХХ веков. Антология. Учебное пособие в 5-ти т. Т. V: Политическая мысль конца ХІХ в. – 1917 г. – М.: Изд-во «Социально-политическая МЫСЛЬ», 2006. (в соавт.)

Становление российской политологии: юридическая школа. – Гродно: ГрГУ, 2006.

Регион и политическая идентичность // Регионалистика: сб. науч. тр. – Гродно: ГрГУ, 2006.

Становление российской политологии: методология поиска и определения // Весник МГУ. Сер. 12. Политические науки. – 2006. – № 4.

Генезис российской политологии: методология юридической интерпретации // Schola – 2006: Сб. науч. ст. филос. ф-та МГУ. – М.: Изд-во «Социально-политическая МЫСЛЬ», 2006.

Авторитаризм развития как способ структурной адаптации к процессам глобализации // Веснік ГрДУ ім. Я.Купалы. Сер. 1. – 2007. – № 3.

Концепт политико-правового идеала в русском социальном либерализме Серебрянного века (І) // Schola – 2007. – М., 2007.

Авторитаризм развития: теоретическая интерпретация понятия // Experimentum – 2007. Сб. научн. ст. философ. ф-та МГУ. – М.: 2007.

Концепт политического идеала в русском социальном либерализме Серебряного века (ІІ) // Schola – 2008. – М., 2008.

Российское государствоведение Серебряного века: проект продуктивной власти и эффективного правления // Политическая теория, язык и идеология. Сборник научных трудов. – М.: РАПН; РОССПЭН, 2008.

Политологическая школа как объяснительная модель генезиса национальной политологии // Experimentum – 2009: Сборник научных статей философского факультета МГУ. – М.: Издатель Воробьев А.В., 2008.

Политические изменения: опыт историко-политологического дискурса. – Гродно: ГргУ, 2009.

Регионализация: общетеоретические и геополитические аспекты // Регионалистика. Вып. 2. Сб. научн. трудов. – Гродно: ГрГУ, 2009.

Политология белорусского государства: дискурсивный анализ // Весник ГрГУ. – 2009. – № 2.

Правовое государство: опыт российского историко-политологического дискурса // Россия и современный мир: проблемы политического развития. Мат. IV Междунар. научн. конф. Москва. 10-12 апреля 2008 г. В 2 ч. Ч. 1. – М., 2009.

 

Vatyl Viktar Mikalaevich (b. 1954). Doctarate in Political science (2002), professor (2005). Head of the chair for Scientific communism and Political economics (1987-1990), head of the chair for History of the state and law (1993-1996), head of the chair for Political science (since 2002). Author of over 100 papers, including over 10 monographs and manuals. Main directions of research: the issues of history of political and legal teachings, theory of politics.

 

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы