Главная » Гордость ВУЗа » Профессора » АМЯЛЬЯНЧЫК МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ

АМЯЛЬЯНЧЫК МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ

30 января 2013

АМЯЛЬЯНЧЫК

МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ

 

Нарадзіўся 10 лютага 1940 года ў вёсцы Заточча Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Хомскай школе, сярэднюю прафесійную – у Брэсцкім медыцынскім вучылішчы. Працаваў загадчыкам Жамайдзякоўскага фельчарска-акушэрскага пункта (1960-1963). У 1969 годзе з адзнакай закончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут, а ў 1972 – аспірантуру кафедры гігіены. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам (1972-1974), асістэнтам кафедры агульнай гігіены Гродзенскага медыцынскага інстытута (1974-1977).

Кандыдацкую дысертацыю «Обеспеченность витамином В12 и потребность в нем организма рабочих азотно-тукового производства» абараніў у 1973 годзе. У 1977-1980 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. З 1980 года дацэнт, прафесар, загадчык кафедры агульнай гігіены Гродзенскага медыцынскага інстытута. Вучонае званне дацэнта па кафедры агульнай гігіены прысвоена ў 1981 годзе. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Экспериментальное обоснование прогрнозирования отдаленных последствий воздействия на репродуктивную функцию и потомство этанола при его производстве». Вучонае званне прафесара па кафедры агульнай гігіены і экалогіі прысвоена ў 1995 годзе.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаваў з 2004 года на пасадзе прафесара кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізічнай культуры.

Чытаў курсы «Асновы медыцынскіх ведаў» і «Радыяцыйная бяспека». Аўтар каля 300 навуковых прац. Вывучаў ступень забруджвання навакольнага асяроддзя антрапагеннымі выкідамі, уздзеянне стрэсу і цяжкіх металаў на арганізм чалавека. Працы публікаваліся ў медыцынскіх часопісах Рэспублікі Беларусь, Савецкага Саюза, Германіі, Францыі, Японіі, Аўстраліі, Польшчы і іншых краін.

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу” у 1991 годзе.

Памёр 15 сакавіка 2007 года.

 

Асноўныя публікацыі:

Orłowa Medyczno-higieniczne zagadnienia ergonomii w aktualnych warunkach ekologicznych // Zastosowania Ergonomii N1-2 (53-54), 2004 Poznań – Wrocław – Zielona Góra. (в соавт.)

Adaptacja do nowych warunków nauczania i zywienie w szkolach jako problem ergonomiczny // Zastosowania Ergonomii N1-3 (61-63). — 2006 Poznań – Wrocław – Zielona Góra. (в соавт.)

Różne aspekty wpływu czynników otaczającego środowiska na zdrowie dzieci // Materiały XIV międzynarodowej konferencji naukowej „Zdrowe środowisko – zdrowe dziecko. – Legnica, 2006.

Особенности фактического питания молодежи белорусско-польского приграничья // Физическая культура и спорт, формирование здоровья и здоровьесберегающие технологии в системе образования: опыт, проблемы, исследования и перспективы. Сборник научных трудов  международного симпозиума 5 – 9 октября 2006 года, Красноярск, 2006. (в соавт.)

Состояние, проблемы и перспективы валеологического образования и воспитания молодежи Беларуси и Польши // Материалы 5 Международного конгресса валеологов «Здоровье человека — 5». – Санкт-Петербург, 2007. (в соавт.)

Актуальные проблемы современного гигиенического регламентирования интермиттирующего воздействия эко-логических факторов на организм человека // Здоровье и окружающая среда: Сб. науч. тр. Вып. 9 / ГУ «Республиканский научно-практический центр гигиены». – Минск, 2007. (в соавт.)

 

Amelyanchyk Mikhail Stsiapanavich (1940-2007), M.D. (1993), professor (1995). Professor of the chair for Sports medicine and therapeutic physical training (2004-2007). Author of approximately 300 papers. Main directions of research: exploration of environment pollution with anthropogenic waste, influence of stress and heavy metals on the human organism.

Профессора

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы