Главная » Новости » Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 19 мая запрашае на дзень і ноч у музеі

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 19 мая запрашае на дзень і ноч у музеі

14 мая 2012

Мерапрыемствы, прысвечаныя дню і ночы ў музеі будуць праходзіць 19 мая ў суботу ў гродзенскіх старым і новым замках. 18 мая па ўсім свеце традыцыйна адзначаецца міжнародны дзень музеяў, да якога музейныя ўстановы стараюцца падрыхтаваць спецыяльныя праграмы і выставы. Праграму святкаванняў глядзіце ніжэй.

Дзённая праграма 19 мая
12.00-17.00 – Стары замак.
Выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі “Гарадзенскі Двузуб”.
Музыка на дудах у выкананні гуртка камедыянтаў “Міненталь”.
Майстар-клас гродзенскіх лучнікаў.
12.00 – 17.00 – Новы замак.
Выступленне гісторыка-патрыятычнага клуба “Кром”
13.00 – Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога фотаконкурсу “Музей праз фотааб’ектыў-2012”

Вячэрняя праграма “Ноч веера і рэверанса” ў Новым замку 19 мая
20.00 – Урачыстая сустрэча гасцей.
20.10 – Прэзентацыя “Традыцыі бала”. Майстар-клас “Мова веера” (Сенатарская зала).
20.45 – 21.15 – Body-art шоў Евы Багдановіч. Майстар-клас фларыстаў Ганны Шынкарык і Кацярыны Стояк.
21.20 – 22.50 – Канцэртная праграма выкладчыкаў Гродзенскга музычна-педагагічнага каледжа з удзелам групы сучаснай харэаграфіі “ТАД”.
22.55 – 23.25 – Мастацтва SandArt ад Веранікі Паплаўскай. Шоў гіганцкіх мыльных бурбалак Мікалая Нардзі.
23.30 – Феерверк.
Акрамя гэтага Вас чакае шмат нечаканых мілых дробязей…

Кошт квіткоў – 35.000 рублей.
У дзень мерапрыемства (19 мая) – 40.000 рублей.

Даведкі па тэлефоне 74-33-60.

Новости

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы