«Шляхціч Завальня» ў Музеі Купалаўскага ўніверсітэта
У музеі адбыўся прагляд фільма «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — экранізацыі твораў Яна Баршчэўскага, класіка і аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Госці мерапрыемства апынуліся ў атмасферы містычнай Беларусі XIX стагоддзя, дзе легенды, паданні і фантастычныя гісторыі пераплятаюцца з рэальнымі падзеямі і народнымі ўяўленнямі. Стужка стала нагодай яшчэ раз звярнуцца да багатай культурнай спадчыны і паглядзець на яе праз прызму сучаснага мастацтва.
Пасля прагляду адбылося абмеркаванне, падчас якога ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі, паразважалі пра мастацкія вобразы, гістарычны кантэкст і актуальнасць паднятых у фільме тэм.






