Адкрыццё Цэнтра патрыятычнага выхавання
28 лютага ў Музеі гісторыі развіцця Купалаўскага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра патрыятычнага выхавання.
Сімвалічна, што адкрыццё Цэнтра праходзіць у рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 85-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта.
Музей уключае ў сябе пяць ключавых тэм, кожная з якіх раскрываецца ўнікальнымі экспазіцыямі. Асноўныя напрамкі: станаўленне інстытута, развіццё адукацыі ва ўніверсітэце, навуковыя і спартыўныя дасягненні, грамадскае і студэнцкае жыццё.
На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты, выкладчыкі і ганаровыя госці. У ліку ганаровых гасцей — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў; дырэктар падраднай арганізацыі «АрыгонСтроЙ» Сяргей Сучылкін; кіраўнік дызайнерскай студыі «3Д плюс дызайн» Ігар Мазалевіч; дызайнер навукова-вытворчага камерцыйнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «САТМЕН» Яўген Ярашынскі; прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валерый Чарапіца.