Аднойчы на Вячорках
20 лістапада адбылося мерапрыемства «Аднойчы на Вячорках», арганізатарамі якіх былі супрацоўнікі Музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы і Навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта. Падчас мерапрыемства ладзіліся гульні, танцы. Было прадстаўлена народнае майстэрства беларусаў: вышыванкі, ткацтва, пляценне з нітак і інш. Свае працы прадставілі супрацоўнікі бібліятэкі Місюкевіч Святлана Мечыславаўна і Рагозік Святлана Васільеўна, супрацоўніца філалагічнага факультэта Сняжко Алена Вячаславаўна, а таксама выкладчыца кафедры перакладу і міжкультурных камунікацый Сун Кэлінь. Асаблівую цікавасць выклікала «Жаніцьба Цярэшкі» і «Музычны капялюш». Настрой удзельнікаў падмацоўваўся гарбатай з зёлак і слодыччу. Удзельнікі і госці атрымалі вялікае задавальненее і асалоду ад мерапрыемства! У Вячорках прымалі ўдзел студэнты і супрацоўнікі Навуковай бібліятэкі, філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі камунікацыі і турзыму, юрыдычнага, педагагічнага, факультэта мастацтва і дызайну і курсанты ваеннага факультэта.
Сардэчна запрашаем на наступныя мерапрыемствы, прысвечаныя народным традыцыям і абрадам беларусаў!