Спорнік Мікалай Максімавіч
СПОРНІК МІКАЛАЙ МАКСІМАВІЧ
Нарадзіўся 1 сакавіка 1941 года ў пасёлку Уведзенка Бароўскага раёна Кустанайскай вобласці ў сям’і рабочага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Бароўскай школе. У 1959-1962 гадах – курсант Качынскага Чырванасцяжнага вышэйшага ваеннага вучылішча лётчыкаў у горадзе Валгаградзе. Дэмібілізаваны па стане здароўя. Працаваў каменшчыкам будаўніча-мантажнага ўпраўлення ў сяле Бароўскае. У 1963-1967 гадах студэнт оптыка-механічнага факультэта Маскоўкага інстытута інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. Пасля заканчэння інстытута працаваў інжынерам, старшым інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным інстытуце прыкладной оптыкі (г.Казань).
У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Распрацоўка і даследаванне галаграфічных метадаў і апаратуры для вывучэння газавага патоку». С 1979 года – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце: начальнік навукова-даследчага сектара (1979), старшы выкладчык кафедры квантавай электронікі, дацэнт, выконаўца абавязкаў загадчыка кафедры (1980-1983). Вучонае званне дацэнта па кафедры квантавай электронікі, опыткі і спектраскапіі прысвоена ў 1983 годзе. З 1983 года – загадчык кафедры оптыкі і спектраскапіі, з 1988 года – кафедры прыкладной оптыкі.
Доктарскую дысертацыю па спецыяльнай тэме абараніў у 1987 годзе. Вучонае званне прафесара па кафедры прыкладной оптыкі прысвоена ў 1989 годзе.
З’яўляўся навуковым кіраўніком больш за 20 навукова-даследчых тэм. Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій, 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, а таксама паэм і вершаў. Удзельнік міжнародных сімпозіумаў, канферэнцый, кангрэсаў (Францыя, Японія, Чэхія, Англія, Кітай, Польшча).
Прафесар М.М.Спорнік быў салідным спецыялістам у галіне аптычнай галаграфіі і кагерэнтнай оптыкі і іх выкарыстання ў розных сферах народнай гаспадаркі.
Памёр прафесар М.М.Спорнік у 2008 годзе.