Сільчанка Мікалай Уладзіміравіч
Сільчанка Мікалай Уладзіміравіч
Прафесар М.У.Сільчанка – прызнаны эксперт у галіне тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Яго навуковыя працы па гісторыі беларускай дзяржавы маюць не толькі тэарэтычнае, але і практычнае значэнне. Мікалай Уладзіміравіч прытрымоўваецца тэзы, згодна якой прававая сістэма краіны і, натуральна, падрыхтоўка юрыстаў павінна грунтавацца на традыцыях нацыянальнага права. Апошняе вельмі істотна, паколькі права ўвогуле існуе толькі як абстракцыя. Прававая сістэма любой краіны можа быць эфектыўнай толькі тады, калі яна грунтуецца на гістарычных традыцыях народа.
Нарадзіўся 4 марта 1954 года ў пасёлку Красный Свет Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Глазаўскай школе. Сістэматычную юрыдычную – на эканамічна-прававым факультэце Калінінградскага універсітэта (1970-1975).
У 1976-1981 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права АН СССР (Масква), якую скончыў з абаронай кандыдацкай дысертацыі «Научные основы типологии нормативно-правовых актов». Пасля заканчэння аспірантуры заняў пасаду асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Калінінградскага універсітэта.
З 1982 года – у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Старшы выкладчык, дацэнт кафедры дзяржавы і права. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1988 годзе. Закончыў дактарантуру Беларускага універсітэта (1992). У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Праблемы вяршынства закона», заняў пасаду загадчыка кафедры. Вучонае званне прафесара па кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права прысвоена ў 1995 годзе.
За час працы ва універсітэце зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам. Таленавіты навуковец-юрыст, арганізатар юрыдычнай навукі і адукацыі, заснавальнік і кіраўнік навукова-педагагічнай школы па фундаментальных праблемах агульнай тэорыі права і дзяржавы і прыкладных прававых даследаванняў. Падрыхтаваў 12 кандыдатаў юрыдычных навук.
Навукова школай пад кіраўніцтвам прафесара М.У.Сільчанкі:
- сфармулявана паняцце права, якое заснавана на разуменні эквівалентных сутнасцей таварна-грашовых адносінаў; распрацаваны асноўныя катэгорыі і паняцці; даследаваны іерархічныя і субардынацыйныя сувязі паміж крыніцамі нормаў права;
- вызначана месца закона сярод крыніц нормаў права, абгрунтавана яго вяршэнства ва ўмовах падзелу ўлады, азначаны асноўныя іерархічныя і субардынацыйныя сувязі паміж крыніцамі нормаў права;
- даследавана сістэмнасць судовай улады ва ўмовах канстытуцыйна замацавана прынцыпу падзелу ўлад, азначаны сутнасць, будова і шляхі развіцця канстытуцыйнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь фармавання і праватворчасці мясцовых ораганаў кіравання і самакіравання.
Пад кіраўніцтвам прафесара М.У.Сільчанкі выкананы 3 праекты ў межах дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. З 2006 года рэалізуецца навуковы праект «Распрацоўка канцэпцыі сістэматызацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь” у межах фундаментальнай тэмы «Нацыянальная прававая сістэма: сучасны стан, праблемы і перспектывы развіцця (тэарэтыка-прававыя аспекты)”.
З’яўляецца заснавальнікам і навуковым кіраўніком інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі, у межах якога была створана першая ў Рэспубліцы Беларусь навучальная клініка права, а на базе юрыдычнага факультэта і Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага – дзве студэнцкія грамадскія прыёмныя па прававых пытаннях.
Аўтар 185 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і 12 вучэбных дапаможнікаў.
Старшыня спецыялізаванага Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый, адказны рэдактар серыі «Правазнаўства» Весніка ГрДУ імя Янкі Купалы.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі” (2009).
Памёр М.У. Сільчанка ў сакавіку 2022 года.