Главная » Галерея профессоров » Меляшэвіч Аляксей Уладзіміравіч

Меляшэвіч Аляксей Уладзіміравіч

31 июля 2023

Меляшэвіч Аляксей Уладзіміравіч

Нарадзіўся 1 красавіка 1932 года ў вёсцы Нарутовічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1951 годзе  скончыў Сялецкую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1957 годзе. Уся лячэбная, навуковая і педагагічная дзейнасць звязана выключна з горадам Гродна. Працаваў урачом хуткай дапамогі, хірургам-анколагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, у 1962-1976 гадах – хірургам гарадской бальніцы № 1. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Местная гипотермия в терапии островоспалительных заболеваний пальцев и кисти”. Званне дацэнта па кафедры факультэцкай хірургіі прысвоена ў 1990 годзе. З 1972 года ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы: старшы выкладчык, а затым дацэнт на курсе грамадзянскай абароны і медыцынскай падрыхтоўкі. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Профилактика и лечение гнойно-восполительных осложнений микротравм кисти”. Званне прафесара па кафедры асноў медыцынскіх ведаў і ахове здароўя дзяцей прысвоена ў 1991 годзе. У гэтым самым годзе быў абраны загадчыкам кафедры асноў медыцынскіх ведаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац. Асноўнымі кіурункамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца прафілактыка і лячэнне гнойна-запаленчых захворванняў кісці. На аснове асабістай канцэпцыі патагенэзу гнойна-запаленчых ускладненняў мікратраўмаў кісці распрацаваны спосабы іх прафілактыкі і лячэння, у прыватнасці:

  • спосаб санагенезу мікратраўмаў шляхам іх акраплення растворам ёд-хлорэтылу (СССР, вынах. № 1122324, 1979);
  • метад пралангіраванай мясцовай гіпатэрміі для дячэння сярознаінфільтраванайй фазы панарыцыя і флегмоны кісці;
  • арыгінальны спосаб хірургічнага лячэння глыбокай параніхіі;
  • методыка хірургічнага лячэння падскурнага і коснага панарыцыя дыстальнай фалангі з хірургічным доступам праз пазногцевае ложа (СССР, вынах. № 1187802, 1985);
  • методыка дольчатага высячэння інфіцыраванай клятчаткі пасля ўскрыцця панарыцыя і флегмоны кісці з вызначэннем аптымальных межаў яе выразання;
  • прапанаваныя і ўпершыню выкарыстаныя ў практыцы лячэння панарыцыя, абсцэсаў, флегмоны кісці нітачная дрынажы;
  • гемастаз пры пашкоджванні парэнхіматозных органаў (селязёнкі, нырак, печані).

Памёр 1 снежня 2007 года.

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы