Главная » Галерея профессоров » Краўчэня Мікалай Антонавіч

Краўчэня Мікалай Антонавіч

31 июля 2023

КРАЎЧЭНЯ МІКАЛАЙ АНТОНАВІЧ

Нарадзіўся 7 жніўня 1938 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сярэднюю школу скончыў у 1957 годзе. Служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1957-1960). У 1965 годзе скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Львоўскага палітэхнічнага інстытута. У 1966-1969 гадах працаваў на Рубежанскам хімічным камбінаце (Украіна). З 1969 года – начальнік змены Гродзенскага азотна-тукавага завода. З 1970 года – аспірант Аддзела рэгуляцыі рэчываў АН БССР, а з 1973 года па 1979 год – малодшы, старшы навуковы супрацоўнік гэтага аддзела. З 1979 года – выкладчык, старшы выкладчык кафедры біянеарганічнай і біяфізічнай хіміі Гродзенскага медыцынскага інстытута.

У 1974 годзе абараніў дысертацыю кандыдата біялагічных навук «Антивитаминная активность различных производных окситиамина”. У 1986-2002 гадах – загадчык кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1993 годзе. З 2002-2007 гады – прафесар кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі Гродзенскага медыцынскага універсітэта.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаваў з верасня 2007 года на пасадзе прафесара кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Памёр 28.10.2014 года.

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы