Главная » Галерея профессоров » Кандрацьева Святлана Вітальеўна

Кандрацьева Святлана Вітальеўна

31 июля 2023

Кандрацьева Святлана Вітальеўна

Прафесару С.В.Кандрацьевай належыць піянерства ў арганізацыі даследаванняў і падрыхтоўкі спецыялістаў па псіхалогіі на Гродзеншчыне. За 25 гадоў працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы Святлана Вітальеўна стварыла навуковую псіхалагічную школу, якая распрацоўвае праблемы зносін і прафесійнай акмеалогіі. Школа мае шырокае прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах. Ініцыявала падрыхтоўку спецыялістаў у галіне псіхалогіі. Ёю створаны першы варыянт навучальнага плана спецыяльнасці «Псіхалогія», пад яе кіраўніцтвам распрацаваны навучальныя праграмы фундаментальных і прыкладных курсаў.

Нарадзілася 7 лютага 1926 года ў сяле Вінагробль Курскага раёна Курскай вобласці (Расія) у сям’і настаўнікаў. Сярэднюю школу скончыла ў 1943 годзе і да чэрвеня 1944 працавала настаўніцай. У 1944-1945 гадах у шэрагах Савецкай Арміі. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджана медалём «За победу над Германией в Великой Отечественной войне (1941-1945 гг.)» і шэрагам юбілейных медалёў. З кастрычніка 1945 года – студэнтка філасофскага факультэта Ленінградскага універсітэта, які скончыла ў 1950 годзе па спецыяльнасці «Псіхалогія». Працавала настаўніцай сярэдняй школы (1948-1950), выкладчыкам псіхалогіі і логікі Нікалаеўскага (1950-1951) і Камянец-Падольскага (1951-1958) педагагічных інстытутаў. Абараніла (1958) кандыдацкую дысертацыю «Формирование личности учащихся старших классов в процессе общественной работы». З 1958 года – дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі Львоўскага і Драгобыцкага педагагічных інстытутаў. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1963 годзе. У 1966-1969 гадах загадчыца кафедры псіхалогіі Драгобыцкага педагагічнага інстытута. Доктарскую дысертацыю «Межличностное отношение и его роль в общении» абараніла ў 1978 годзе.

Са жніўня 1979 года – загадчыца кафедры педагогікі і псіхалогіі Гродзенскага універсітэта. Па гэтай кафедры Святлане Вітальеўне ў 1981 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. У сярэдзіне 1982 года кафедра падзяляецца на дзве: кафедру педагогікі і кафедру псіхалогіі. Загадчыцай апошняй прызначаецца прафесар С.В.Кандрацьева. У 1998-2000 гадах – загадчыца кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі. З 2000 года – загадчыца навукова-даследчай лабараторыі прафесійнага развіцця асобы.

На працягу многіх гадоў чытала курсы «Педагагічная псіхалогія», «Узроставая псіхалогія», спецкурс «Акмеалогія». Аўтар больш за 100 навуковых прац. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца многія яе манаграфіі і навучальныя дапаможнікі: «Учитель – ученик», «Психология труда и личности учителя» (у суаўтарстве), «Психолого-педагогические проблемы педагогического общения», «Возрастная и педагогическая психология».

Навуковая і педагагічная дзейнасць прафесара С.В.Кандрацьевай прызнана міжнароднай супольнасцю. Яна была сапраўдным сябрам Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук. Сапраўдным сябрам Міжнароднай акадэміі педагагічных і сацыяльных навук. Членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі адукацыіі Рэспублікі Беларусь. Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кэмбрыдж, Англія) ёй прысвоены тытулы: «Международная женщина 1992-1998 гг.», «Человек ХХ столетия» (па псіхалогіі).

У 2000 годзе прафесару С.В.Кандрацьевай прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навуки Рэспублики Беларусь».

Памерла 15 студзеня 2004 года. Пахаваная ў горадзе Гродна.

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы