Главная » Галерея профессоров » Зорын Георгій Аляксеевіч

Зорын Георгій Аляксеевіч

28 июля 2023

Зорын Георгій Аляксеевіч

Нарадзіўся 20 ліпеня 1947 года ў горадзе Кіраве (Расія). Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе рабочай моладзі № 9 г.Кірава. Працаваў чарцёжнікам канструктарскага бюро, слесарам-зваршчыкам у спецыяльным канструктарскім бюро «Плунач”. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымаў у Свярдлоўскім юрыдычным інстытуце, які скончыў у 1971 годзе. Служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1971-1972), працаваў старшым следчым пракуратуры Кіраўскай вобласці (1971-1976). Навуковай і педагагічнай дзейнасцю займаецца з 1976 года. Да 1980 года старшы выкладчык Усесаюзнага юрыдычнага інстытута. Закончыў аспірантуру Маскоўскай юрыдычнай акадэміі. Кандыдацкую дысертацыю «Крыміналістычны аналіз асноўных элементаў дарожна-транспартных здарэнняў” абараніў у 1979 годзе.

З 1980 года ў Гродзенскім універсітэце: дацэнт кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі (1980-1987). Чытаў курс «Крыміналістыка” і спецкурсы «Асновы навуковых даследаванняў”, «Навуковыя асновы следчай дзейнасці”. Вучонае званне дацэнта па кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі прысвоена ў 1983 годзе. З 1987 года – загадчык гэтай кафедры. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1990 годзе. У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Праблемы прымянення спецыяльных логіка-псіхалагічных метадаў пры падрыхтоўцы і правядзенні следчых дзеянняў”.

Прафесар Г.А.Зорын з’яўляецца заснавальнікам стратэгічных навуковых кірункаў у крыміналістыцы: метадаў барацьбы з эканамічнай транснацыянальнай крымінальнасцю, псіхалагізацыі папярэдняга следства. Пад кіраўніцтвам Георгія Аляксеевіча ва універсітэце склалася навуковая школа па такіх кірунках развіцця крыміналістыкі, як стратэгія і тактыка абвінавачвання і абароны па крымінальных справах, асновы пенітэнцыярнай крыміналістыкі, метадалогія пераадолення крыміналістычных памылак, метады барацьбы з міжнароднай злачыннасцю і раскрыццю інсцэніровак. Па гэтай праблематыцы ім апублікавана каля 350 навуковых прац, у тым ліку 68 манаграфій і навучальных дапаможнікаў.

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы