Главная » Галерея профессоров » Гушчын Іван Вітальевіч

Гушчын Іван Вітальевіч

28 июля 2023

Гушчын Іван Вітальевіч

Нарадзіўся 17 снежня 1934 года ў вёсцы Стары Спор Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школах горада Баранавічы. У 1953 годзе скончыў школу працоўнай моладзі № 1. У 1953-1958 гадах – студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага універсітэта. Працаваў следчым стажорам пракуратуры Ашмянскага раёна, следчым пракуратуры Мядзельскага раёна (1959-1961), пракурорам Мядзельскага раёна. У красавіку 1963 года прызначаны Вілейскім міжраённым пракурорам Мінскай вобласці.

Навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута, якую датэрмінова скончыў у красавіку 1967 года з абаронай кандыдацкай дысертацыі «Прававое рэгуляванне пенсійнага забеспячэння членаў калгаса». Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам і загадчыкам кафедры Калінінградскага дзяржаўнага універсітэта. Вучонае званне дацэнта па кафедры правазнаўства прысвоена ў 1971 годзе. З 1976 года – загадчык кафедры Карагандзінскага дзяржаўнага універсітэта (па 1978).

У Гродзенскім дзяржаўным унівесітэце імя Янкі Купалы з 1978 года: дацэнт кафедры гісторыі СССР і БССР, выканаўца абавязкаў загадчыка кафедры дзяржавы і права, дацэнт кафедры дзяржавы і права (1978-1979), загадчык кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу (1981-1984), дацэнт кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу (1984-1988), прафесар кафедры (з 1988). Доктарскую дысертацыю «Прававыя праблемы сацыяльнага забеспячэння калгаснага сялянства» абараніў у 1987 годзе. Вучонае званне прафесара па кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу прысвоена ў 1990 годзе. З 1989 года загадчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага, сельскагаспадарчага права. Дэкан факультэта правазнаўства (1990-1994). Загадчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права з 1996 года. У 2002-2003 гадах дэкан юрыдычнага факультэта.

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы