Главная » Галерея профессоров » Васкабоеў Аляксандр Іванавіч

Васкабоеў Аляксандр Іванавіч

28 июля 2023

Васкабоеў Аляксандр Іванавіч

Нарадзіўся 30 верасня 1944 года ў вёсцы Шашкі Якімавіцкага раёна Смаленскай вобласці РСФСР у сям’і вайскоўца, які загінуў у 1945 годзе пад Кёнігсбергам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Беларусь. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у саўгасе «Івянецкі» Мінскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1963 годзе. З адзнакай скончыў (1968) біялагічны факультэт Беларускага універсітэта і датэрмінова аспірантуру Інстытута біяхіміі АН СССР. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Изучение высокоочищенных препаратов декстрин-4-гликозилтрансферазы печени». З 1972 года ў Інстытуце біяхіміі АН БССР (г.Гродна): малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі (з 1983 года). У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Ферменты биосинтеза, протеидизация и механизмы транспорта фосфорных эфиров тиамина». Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Біяхімія» прысвоена ў 1986 годзе. З гэтага ж года – у Гродзенскім універсітэце. Прафесар кафедры біялогіі, дэкан біялагічнага факультэта і выканаўца абавязкаў загадчыка кафедры біялогіі (1986-1987), прарэктар па навуковай рабоце (1987-1992), першы прарэктар (1992-1994). У 1994-2001 гадах загадчык кафедры біяхіміі і біятэхналогіі, затым прафесар кафедры. У 2003-2007 гадах – прафесар кафедры батанікі, з 2007 года – кафедры экалогіі.

Аўтар больш за 150 навуковых публікацыйу айчынных і замежных выданнях. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці – вывучэнне ферментаў біясінтэзу і дэградацыі эфіраў вітаміну В, біяапрацоўкі паліамідных валкнаў мікраарганізмамі.

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы