Главная » Галерея профессоров » Ануфрык Славамір Сцяпанавіч

Ануфрык Славамір Сцяпанавіч

27 июля 2023

Ануфрык Славамір Сцяпанавіч

Нарадзіўся 26 сакавіка 1946 года ў горадзе Гродна ў сям’і рабочага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 6 г.Гродна. Вышэйшую на фізіка-матэматычным факультэце Гродзенскага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1968 годзе па спецыяльнасці «Фізіка».

Служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1968-1969). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР (1969-1972). Пасля заканчэння аспірантуры тры гады працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі.

З верасня 1975 года – старшы выкладчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Чытаў курсы «Квантавая механіка» і «Квантавая электроніка». У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Разработка и исследование эффективных лазеров на красителях с ламповым возбуждением и плановой перестройкой частоты в видимом диапазоне спектра». Вучонае званне дацэнта атрымаў у 1979 годзе.

У сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя С.С.Ануфрык быў самым падрыхтаваным і перспектыўным фізікам  інстытута. За гады вучобы ў аспірантуры Інстытуа фізікі АН БССР і працы ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка ён правёў грунтоўны цыкл даследаванняў, накіраваных на павышэнне генерацыйнай эфектыўнасці лазерных асяроддзяў. Атраманыя вынікі прадставіў у 32 публікацыях і шэрагу навуковых справаздач. Зусім натуральна, што ўжо ў 1975 годзе ён быў прызначаны на пасаду дэкана фізічнага факультэта.

Прафесар С.С.Ануфрык з’яўляецца стваральнікам фізічнага факультэта нашага універсітэта. Па сутнасці, за час ягонага васьмігадовага дэканства на факультэце дасягнуты універсітэцкі ўзровень арганізацыі навуковых даследаванняў і навучальнага працэсу, забяспечана супрацоўніцтва з навукова-даследчымі інстытутамі і прамысловасцю. Гэтаму спрыяла тое, што прафесар С.С.Ануфрык з’яўляецца сур’ёзным вучоным у галіне распрацоўкі і стварэння эксімерных лазераў і лазераў на фарбавальніках. Ім створана навуковая школа, у якой з 1980 года паспяхова праводзяцца даследаванні па названай тэматыцы. У прыватнасці, праведзена даследаванне і створаны шэраг новых эксімерных лазераў і лазераў на фарбавальніках, якія вызначаюцца больш дасканалымі генерацыйнымі параметрамі і эфектыўнасцю. Устаноўлена анамальная залежнасць генерацыйных характарыстык раствораў розных класаў фарбавальнікаў ад спектральнага складу ўзбуджальнага выпраменьвання, створаны стабільныя лазерныя імпульсы пікасекунднай працягласці на аснове РЗС-лазераў на фарбавальніках, прапанаваны шэраг новых лазерных асяроддзяў на аснове вытворных кумарынаў і біхрамафораў, якія вызначаюцца высокай генерацыйнай эфектыўнасцю і фотастабільнасцю.

З 1983 года працуе загадчыкам кафедры лазарнай фізікі і спектраскапіі фізіка-тэхнічнага факультэта. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1990 годзе. Доктарскую дысертацыю «Молекулярные лазеры на эксимерах и органических красителях” абараніў у 2000 годзе.

Аўтар 350 навуковых публікацый, у ліку якіх 200 навуковых артыкулаў, 20 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

 

Галерея профессоров

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы