Навіна з Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску

19 декабря 2016

13 снежня 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя каталога фатаграфій Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “На добры ўспамін…”. Мерапрымства прымеркавана да 125 годдзя з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны, жонкі Янкі Купалы, вернай сяброўкі паэта, яго паплечніцы, заснавальніка і першага дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Віншуем аўтараў каталога і ўсіх супрацоўнікаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы!

Наведвальнікам Музея гісторыі ГрДУ прадстаўлены каталог ужо вядомы: з пачатку кастрычніка ён экпануецца ў нашым Музеі. Адбылося гэта дзякуючы супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія перадалі ў дар Музею гісторыі ГрДУ  не толькі гэты каталог, яле і іншыя кнігі і дыск з аўтографамі Янкі Купалы. Запрашаем усіх зацікаўленых у наш Музей у новым, 2017, годзе!

"Янка Купала"-создаём виртуальный музей, Новости, Экспозиция в Музее истории ГрГУ , ,

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы