«Вучыцца трэба ўсё жыццё»
25 ноября 2016
— так лічаць студэнты Універсітэта Залатога узросту, якія прыйшлі на экскурсію ў Музей Зоф’і Налкоўскай. Прыйшлі каб даведацца нечага новага, послухаць пра жыццё польскай пісьменніцы, росквіт таленту якой прыпадае на гады жыцця ў нашым горадзе.
Алла Мікалаеўна Петрушкевіч запрасіла сваіх студэнтаў пазнаёміцца з цікавай старонкай гісторыі Гродна, якая раскрывае таямніцы жыцця не толькі польскай пісьменніцы Налкоўскай, але і яе сучаснікаў, жыхароў Гродна, пісьменнікаў і палітыкаў першай паловы ХХ стагоддзя.