Тарасава Святлана Мікалаеўна.З 1995 года з’яўлялася кіраўніком студэнцкага літаратурнага аб’яднання “Наднѐманскія галасы”. І сѐння актыўна працуе з творчымі студэнтамі і школьнікамі
Тарасава Святлана Мікалаеўна нарадзілася 18 лістапада 1966 года на Магілѐўшчыне. Пасля заканчэння школы вучылася на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаючыся там, сур’ѐзна зацікавілася літаратуразнаўствам. У 1990 годзе пачала працу на кафедры беларускай літаратуры гэтай навучальнай установы, дзе і працуе па сѐнняшні дзень на пасадзе старшага выкладчыка. Напрамкам яе навуковай працы ў галіне літаратуразнаўства, крытыкі стала сучасная беларуская літаратура, і ў прыватнасці — беларуская паэма. Выступае з артыкуламі ў рэспубліканскім і замежным друку. З 1995 года з’яўлялася кіраўніком студэнцкага літаратурнага аб’яднання “Наднѐманскія галасы”. І сѐння актыўна працуе з творчымі студэнтамі і школьнікамі. У 2013 годзе праца Тарасавай С.М. была адзначана Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асобы ўклад у развіццѐ здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў. Жыве ў Гродна.