ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА 5-6 верасня 2015 г. г. Шчучын
ПРАГРАМА СВЯТА
2–6 верасня – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя
“Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
(Свята-Духаў кафедральны сабор, Мінск – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – храм вмч. Георгія Перамоганосцы, г. Баранавічы – храм Дзяржаўнай іконы Божай Маці, г. Івацэвічы – храм свц. Міколы Цудатворцы, пас. Першамайскі (станцыя Бяроза Картузская) Бярозаўскага раёна – храм Св. Сімяона, в. Малеч Бярозаўскага раёна – сабор блгв. кн. Аляксандра Неўскага, г. Пружаны Брэсцкай вобласці – храм Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, г. Свіслач Гродзенскай вобласці – царква Свц. Мікалая, г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці – кафедральны сабор Пакрову Прасвятой Багародзіцы, Свята-Ражство-Багародзічны стаўрапігіяльны жаночы манастыр, г .Гродна – храм благавернага кн. Аляксандра Неўскага, в. Верцялішкі Гродзенскага раёна – храм Архангела Міхаіла, г. Скідзель – храм Св. Архангела Міхаіла, храм Богаяўлення г. Шчучын Гродзенскай вобласці.
5 верасня
г. Шчучын Шчучынская цэнтральная
раённая бібліятэка імя Цёткі
(вул. Леніна, 50)
11.00-11.30
Адкрыццё Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі пасля правядзення капітальнага рамонту.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
11.30-13.30
Міжнародны круглы стол “Сугучча: Літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадства” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,
РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”,
ВРУП “Мастацкая літаратура”,
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
ДУА “Гімназія г. Шчучына”
(вул. Леніна, 64)
12.00-15.00
Навукова-практычная канферэнцыя “Шчучынскія чытанні” на тэму ”Творчасць і асоба Цёткі ў кантэксце сучаснай літаратуры і грамадскага жыцця“.
Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Міністэрства інфармацыі,
Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Шчучынскі раённы Дом культуры
(вул. Савецкая,4)
15.30-17.30
Конкурс юных чытальнікаў Гродзенскай вобласці “Жывая класіка”.
Падвядзенне вынікаў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай!”
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,
Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам,
РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”,
ВРУП “Мастацкая літаратура”,
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Шчучынскі раённы Дом культуры
(вул. Савецкая, 4)
12.00-19.00
Выстаўкі:
Спатканне з горадам, які люблю…
З любоўю за роднай зямлі
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Шчучынскі раённы Дом культуры
(вул. Савецкая, 4)
19.00-22.00
“Тэатральны ўік-энд”. Спектакль Дз.Багаслаўскага “Ціхі шэпат сыходзячых крокаў”.
Арганізатары – Міністэрства культуры,
дзяржаўная установа “Заслужаны калектыў
Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр
беларускай драматургіі”
6 верасня
Храм Богаяўлення
(г. Шчучын, вул. Пушкіна)
08.00-11.00
Пасадка Сада Малітвы.
Хрэсны ход да храма Богаяўлення.
Божая літургія ў храме Богаяўлення.
Палац Друцкіх-Любецкіх
(вул. Астроўскага, 1А)
11.00-11.20
Адкрыццё адноўленага Палаца князёў Друцкіх-Любецкіх
11.20-11.45
Агляд экспазіцый палаца
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Галоўная сцэнічная пляцоўка
(набярэжная каля раённага Дома культуры)
12.00-14.00
14.00-17-00
УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.
УРАЧЫСТАЕ ШЭСЦЕ.
АФІЦЫЙНАЯ ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ СВЯТА.
МАСТАЦКА-ТЭАТРАЛІЗАВАНАЯ ДЗЕЯ
УРУЧЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЛІТАРАТУРНЫХ ПРЭМІЙ
ВЫСТУПЛЕННІ РЭСПУБЛІКАНСКІХ І АБЛАСНЫХ МАСТАЦКІХ КАЛЕКТЫВАЎ
Арганізатар – Міністэрства інфармацыі,
Гродзенскі аблвыканкам
Фестываль кнігі і прэсы
(г. Шчучын, плошча Свабоды)
11.00-18.00
Павільён “Кнігі і прэса Беларусі”.
Праекты:
“70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца…” – экспазіцыя плакатаў – пераможцаў Міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД “Нам дорог мир” і плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны;
“Слова клікала да Перамогі” – падпольныя і партызанскія газеты ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
“Фота Беларусі” – выніковая выстава рэспубліканскага конкурсу.
Сучасная беларуская кніга.
Экспазіцыя кніг – пераможцаў Нацыянальнага і Міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”,лепшых кніг беларускіх выдавецтваў.
Экспазіцыя перыядычных выданняў установы “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Выстава “СМІ Гродзеншчыны”.
Творчыя сустрэчы, аўтограф-сесіі з беларускімі пісьменнікамі, выдаўцамі, журналістамі.
Святочны гандаль друкаванай прадукцыяй.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,
Гродзенскі аблвыканкам
Сцэнічная пляцоўка
(г. Шчучын, плошча Свабоды)
10.00-18.00
Сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі кнігі і прэсы.
Прэзентацыі лепшых выдавецкіх праектаў, рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
Прэзентацыя кніг – пераможцаў абласнога конкурсу імя Цёткі.
Выстаўка самаробнай кнігі. Падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшую кнігу, зробленую сваімі рукамі.
Культурная праграма: канцэрты з удзелам аматарскіх і тэатральных калектываў.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,
Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Галоўная сцэнічная пляцоўка
(г.Шчучын, вул. Савецкая, 4)
10.00-18.00
Горад майстроў “Народная творчасць – крыніца натхнення”:
– выстаўка-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці;
– дэманстрацыя тэхналагічных працэсаў вырабаў традыцыйных рамёстваў: народнае ткацтва, салома- і лозапляценне;
– майстар-класы па ганчарству, кавальству;
– свята-конкурс “Папяровы вернісаж” (выстаўка “Папяровыя фантазіі”;
– майстар-класы па традыцыйнай выцінанцы і сучасных тэхніках мастацкай работы з паперай;
– дэманстрацыя друкарскага станка і станка для сушкі газет.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Тэатральная пляцоўка “Чароўнае слова тэатра”
(Шчучынскі РДК, вул. Савецкая,4 )
10.00-21.00
Выступленні прафесійных і аматарскіх калектываў Гродзенскай вобласці:
– “Камедыя пра няшчаснага селяніна…” У. Рудава (ДУК “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”);
– “Калядны вечар” Н.Рыбік (Народны тэатр ДУ “Астравецкі цэнтр культуры і народнай творчасці”);
– “Вось табе і го-ца-ца” (ДУК “Слонімскі беларускі драматычны тэатр”).
Файе першага паверха
Фотавыстаўка «Спатканне з горадам, які люблю…»
Файе другога паверха
Мастацкая выстаўка твораў мастакоў Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»
Выстаўка выданняў часоў Вялікай айчыннай вайны «Памяць аб вайне нам кніга пакідае» (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Дзіцячая пляцоўка “Вясёлка дзяцінства”
(парк па вул. Савецкай)
10.00-18.00
Свята “Чароўны свет дзяцінства”:
– конкурс малюнка на асфальце “Малюем мір”;
– прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці;
– выступленні юных чытальнікаў;
– выстаўка малюнка па матывах беларускіх народных казак;
– сюжэтна-забаўляльныя праграмы “Гарадзенскія пагулянкі”;
– канцэрт лепшых дзіцячых калектываў Гродзенскай вобласці.
Сустрэчы з дзіцячай кнігай і прэсай, аўтарамі дзіцячых кніг, прэзентацыі.
Святочны гандаль кнігай.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Міністэрства адукацыі,
Міністэрства інфармацыі,
Шчучынскі райвыканкам
Памяшканне ЗАГСа
10.00-18.00
Літаратурны салон «У Элізы Ажэшка»
Выстаўка рэдкіх выданняў і фотаздымкаў з фондаў ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя. Я.Карскага» і прыватных калекцый
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
“Гартаючы гісторыі старонкі…”
(пляцоўка каля Палаца Друцкіх-Любецкіх)
10.00-18.00
– Выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі Гродзенскай вобласці;
– тэатралізаваныя прадстаўленні рыцарскіх клубаў Гродзеншчыны;
– канцэртная праграма з удзелам ансамбляў сярэдневяковай музыкі і танцаў Гродзеншчыны і г.Мінска;
– майстар-класы па сярэдневяковых танцах, конкурсна-гульнёвыя праграмы “Рыцарскія забавы”.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Пляцоўка “Фестывальная”
(Цэнтральны парк г.Шчучына)
10.00-18:00
– Падарожжа па старонках фестываляў Гродзеншчыны;
– канцэрт-прэзентацыя “Жыве ў святах душа народа”.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Палац Друцкіх-Любецкіх
(вул. Астроўскага, 1А)
10.00-18.00
Музейная экспазіцыя УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Палац Друцкіх-Любецкіх
(вул. Астроўскага, 1А)
10.00-18.00
Фотавыстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне”
Арганізатары – Міністэрства культуры,
установа “Нацыянальны гістарычны
музей Рэспублікі Беларусь”
Шчучынская цэнтральная
раённая бібліятэка імя Цёткі
(вул. Леніна, 50)
10.00-18.00
Выстава “Якуб Колас. Дарогамі вайны”, прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатары – Міністэрства культуры,
установа “Дзяржаўны літаратурна-
мемарыяльны музей Якуба Коласа”
Пляцоўка «Маладзёжная»
(вул Леніна, каля кінатэатра «Беларусь»)
10.00-18.00
Прэзентацыя праекта «Жывая гісторыя».
Прэзентацыя філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы
Маладзёжнае паэтычнае спаборніцтва «Літаратурнае скрыжаванне»
Патрыятычная акцыя «Памяць» (Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы)
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Шчучынская цэнтральная
раённая бібліятэка імя Цёткі
(вул. Леніна, 50)
11.00-19.00
Выставачны праект “Клічу вас я на пабеду”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады.
Арганізатары – Міністэрства культуры,
установа “Дзяржаўны літаратурны
музей Янкі Купалы”
Шчучынскі раённы Дом культуры
(вул. Савецкая, 4)
11.00-19.00
“Памяць аб вайне нам кніга пакідае” – кніжная выстава да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатары – Міністэрства культуры,
дзяржаўная установа “Нацыянальная
бібліятэка Беларусі”
Пляцоўка “Стадыён “Алімп”
(вул. Савецкая, 6)
10.00-20.00
“Спартыўнае свята”.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
Вуліца Савецкая
11.00-19-00
Прэзентацыя турыстычнага патэнцыяла Гродзенскага рэгіёна «Гродзеншчына запрашае».
Выстаўка турыстычных прапаноў раёнаў Гродзенскай вобласці і турыстычных кампаній.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам,
Шчучынскі райвыканкам
11.00-23.00
Праца аб’ектаў гандлю.
Арганізатары – Гродзенскі аблвыканкам
Шчучынскі райвыканкам
Галоўная сцэнічная пляцоўка
(набярэжная каля Дома культуры)
20.00-22.00 УРАЧЫСТАЕ ЗАКРЫЦЦЁ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА.
Цырымонія перадачы эстафеты свята.
Канцэрт майстроў мастацтваў.
Фейерверк.
Арганізатары – Міністэрства інфармацыі,
Гродзенскі аблвыканкам