Главная » Ими гордится университет, Новости » Профессору Лиопа Валерию Александровичу вручили знак » Отличник образования РБ» в канун Нового года.

Профессору Лиопа Валерию Александровичу вручили знак » Отличник образования РБ» в канун Нового года.

1 января 2015

В уходящем году Валерию Александровичу вручен Знак » Отличник образования «.

Мы поздравляем его с этой наградой и наступающим Новым 2015 годом!

Желаем творческих успехов и крепкого здоровья, оптимизма.

Мне удалось сделать это фото сразу после вручения  награды на Совете университета.

 

Прафесар В.А.Ліопа выяўляе рэдкі ў наш час тып вучонага-фізіка, у якога цікавасць і настойлівасць да пазнання заканамернасцей прыроды арганічна спалучаецца з не меншай цікавасцю і настойлівасцю ў асэнсаванні сучасных гуманітарных і філасофскіх праблем. Універсітэцкая супольнасць шануе яго не толькі як прызнанага эксперта ў галіне структурнай фізікі цвёрдага цела, але і ў пытаннях метадалогіі універсітэцкай адукацыі, сучаснага грамадазнаўства і чалавеказнаўства.

Нарадзіўся В.А.Ліопа 7 жніўня 1939 года ў сяле Сухаўское (сёння ў межах Іркуцка) Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці (Расія).

У 1956 годзе з адзнакай скончыў сярэднюю школу, сістэматычную фізічную адукацыю атрымаў на фізічным факультэце Іркуцкага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта працуе ў Праблемнай лабараторыі кафедры абагачэння карысных выкапняў Іркуцкага палітэхнічнага інстытута (зараз Іркуцкі палітэхнічны універсітэт). Завочна навучаецца ў аспірантуры, якую заканчвае ў 1965 годзе, і абараняе кандыдацкую дысертацыю «Анализ базальных рентгеновских рефлексов флогопитов с различной степенью гидратации».

14 гадоў прафесар В.А.Ліопа працуе на кафедры агульнай фізікі Іркуцкага універсітэта, дзе праходзіць ступені універсітэцкай службовай лесвіцы ад асістэнта (1964) да загадчыка (1974).

На станаўленне прафесара В.А.Ліопы як вучонага, універсітэцкага выкладчыка і асобы істотна паўплывалі ў гэтыя гады два фактары. З сярэдзіны мінулага стагоддзя ў гарадах Сібіры інтэнсіўна развіваюцца навуковыя даследаванні. Ствараецца Сібірскае аддзяленне АН СССР з цэнтрам у Навасібірску і Усходнесібірскі філіял з цэнтрам у Іркуцку. Тут працуе 7 акадэмічных інстытутаў, у якіх вядуцца фізічныя эксперыменты. Дынамічна развіваецца фізічны факультэт Іркуцкага універсітэта, адкрываюцца лабараторыі і кафедры, дзе цікаўнаму і працаздольнаму студэнту, а затым аспіранту В.А.Ліопу было да чаго прыкласці свае сілы.

Са сваім навуковым кіраўніком, загадчыкам кафедры фізікі цвёрдага цела прафесарам Міхаілам Сцяпанавічам Мецыкам, В.А.Ліопа пачаў працаваць, будучы яшчэ студэнтам трэцяга курса. Больш чым дваццацігадовае непасрэднае супрацоўніцтва з гэтым таленавітым фізікам і прыгожым чалавекам істотна паўплывала на прафесійныя і чалавечыя каштоўнасці В.А.Ліопы.

У 1978 годзе В.А.Ліопа абіраецца на пасаду дацэнта кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Брэсцкага педагагічнага інстытута і пераязджае ў Беларусь. З 1979 па 1983 гады – прарэктар па навучальнай рабоце інстытута.

Са студзеня 1985 года В.А.Ліопа – дацэнт кафедры квантавай электронікі Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы. Менавіта ва універсітэце ён здолеў рэалізаваць свой патэнцыял навукоўца і выкладчыка. У 1999 годзе абараняе доктарскую дысертацыю «Физические механизмы структурных изменений слюд в зависимости от внешних воздействий». Праз год атрымоўвае вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Фізіка». З 1999 па 2009 года загадвае кафедрай тэарэтычнай фізікі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у ліку якіх 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў. Толькі за апошнія 15 гадоў прафесарам В.А.Ліопам сумесна з прафесарам В.А.Струком атрыманы значныя вынікі па стварэнні новых высокатэхнічных матэрыялаў, якія абаронены патэнтамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У галіне структурнай фізікі прафесарам В.А.Ліопам:

–   даследаваны структурныя змяненні ў тонкіх плёнках рэчываў, якія знаходзяцца на ювенільных паверхнях крышталяў, у параўнанні з іх аб’ёмнымі аналагамі;

–   распрацавана тэорыя ўзнікнення электрастатычнай мазаікі на паверхнях дыэлектрыкаў, паўправаднікоў і металаў;

–   дадзена тэарэтычнае тлумачэнне ўплыву памерных фактараў на якасці нанаматэрыялаў;

–   даследаваны структурныя змяненні ў прыродных трохслойных сілікатах пры тэрмічнай апрацоўцы і механічных дэфармацыях у залежнасці ад складу і дэфектнасці крышталяў.

Арыгінальнасць, тэарэтычная і практычная каштоўнасць навуковых дасягненняў прафесара В.А.Ліопы адзначалі акадэмік Н.В.Бялоў і іншыя эксперты. Ён з’яўляецца сябрам Бюро Камісіі па рэнтгенаграфіі і крышталяхіміі Расійскага мінералагічнага Таварыства.

Прафесар В.А.Ліопа валодае развітым пачуццём асабістай годнасці, аднак ніколі не дэманструе сваёй перавагі над іншымі. Ягоны жыццёвы дэвіз «Шануй тых, хто па сваіх чалавечых якасцях пераўзыходзіць цябе і паважай тых, у каго гэтых якасцей пакуль што не заўважыў».

Гармонія чалавечых і прафесійных якасцей В.А.Ліопы – падмурак таго адзінадушша, з якім калектыў паставіўся да прысваення яму ў 2006 годзе звання «Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы».

Ими гордится университет, Новости

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы