ВЕСТИ Музея


  

Съёмка   короткометражного  фильма    с  участием   Гродненского танцевального  коллектива  artprojectafireShow «Flash»  собрало  немало  любопытных прохожих.  События  развернулись в  парке  им. Жилебера.  А на   днях Гродненский танцевальный    коллектив  Dance Crew «Try Z», под  руководством  Андрея  Соболевского дал  жару!    Ребята тоже   снялись в  короткометражном   фильме     минской  студентки.

XIII Республиканская научно-практическая  конференция «Семья и  социализация подрастающего  поколения»   прошла    в СШ№ 38 (ул. Вишневецкая,14).  

Конференция действует в  рамках  проекта  «Сотрудничество: ГрГУ им.  Янки Купалы – СШ № 38  г. Гродно – журнал «Планета-семья» — Минск» и  посвящена 70-летию  освобождения Беларуси  от немецко-фашистских  захватчиков.

На основании анализа научных работ и определения вклада в науку звание действительного члена Петровской академии наук и искусств г. Санкт-Петербурга было присуждено доктору философских наук, заведующему кафедрой философии ГрГУ имени Янки Купалы, профессору Чеславу Станиславовичу Кирвелю.

Ч.С. Кирвель окончил Ленинградский государственный университет, где позднее защитил докторскую диссертацию на тему «Утопия как форма освоения социальной реальности». До настоящего момента он поддерживает тесные научные связи с Российскими учреждениями образования, является постоянным автором авторитетных белорусских и зарубежных научных и учебно-методических изданий. Все это послужило для российских коллег основанием рекомендовать его в качестве кандидата на присуждение звания действительного члена академии.

Прафесар І.П.Крэнь як чалавек вызначауся далікатнасцю ў адносінах да калег па працы і студэнтаў. Грунтуецца гэтая рыса характару на глыбокім і канкрэтным уяўленні, дазваляючым яму ясна адчуваць чужыя пакуты і жаданні  і праяўляцца не толькі ў штодзённых зносінах, але і ў педагагічнай і навуковай дзейнасці.

Нарадзіўся 30 лістапада 1936 года ў вёсцы Кузявічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі Івана Платонавіча былі адукаванымі людзьмі. Платон Андрэевіч скончыў Клецкую настаўніцкую семінарыю, Пелагея Пятроўна – Слонімскую жаночую гімназію.

Сярэднюю адукацыю набываў у Кузявіцкай, Маўчадскай, Ялуцавіцкай і Гарадзішчынскай школах Баранавіцкага раёна. З 1954 года студэнт гістарычнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1959 годзе закончыў гісторыка-педагагічны факультэт па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура». Працаваў (1959-1967) дырэктарам Праважскай сямігадовай, Палякішскай сярэдняй і Воранаўскай школы-інтэрната.

Закончыў аспірантуру кафедры гісторыі СССР Беларускага універсітэта. Кандыдацкую дысертацыю «Барацьба прафсаюзаў Беларусі за развіццё хімічнай прамысловасці ў рэспубліцы ў 1959-1965 гадах» абараніў у 1981 годзе.

З 1967 года працуе ва універсітэце: старшы выкладчык кафедры гісторыі СССР і БССР (1967-1972), сакратар партыйнага камітэта (1972-1976), старшы выкладчык, дацэнт (1976-1988).

У 1988-1990 гадах – намеснік загадчыка Дома палітычнай асветы, рэктар універсітэта марксізму-ленінізму Гродзенскага абкама КПБ. З 1990 па 2008 год загадчык кафедры гісторыі Беларусі, дэкан факультэта гісторыі і культуры (1995-2001), са снежня 2008 года – прафесар кафедры гісторыі Беларусі. Вучонае званне прафесара па кафедры гісторыі СССР і БССР прысвоена ў          1991 годзе.

Навуковы светапогляд прафесара І.П.Крэня сфармаваўся пад уплывам ягоных універсітэцкіх настаўнікаў: дацэнта В.А.Ваяхіна, прафесараў Б.М.Фіха і Я.Н.Мараша, акадэміка НАН РБ І.М.Ігнаценкі. Калі ў гісторыі ёсць хаць якая-небудзь відавочнасць, здольная дыктаваць народам спосаб дзеяння, то гэта датычыць найперш гісторыі краіны і рэгіёну.

Менавіта гэты прынцып вызначыў навуковыя інтарэсы прафесара І.П.Крэня: гісторыя эканомікі і культуры Беларусі, гісторыя палітычных партый і грамадскіх арганізацый, гісторыя гарадоў і вёсак. Ён аўтар шэрагу грунтоўных даследаванняў: «Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўт.), «Гродна. Энцыклапедычны даведнік» (у суаўт.), «Шчучын. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўт.), «Іўе. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўт.), «Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай араганізацыі» (у суаўт.), «Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1945» (у суаўт.), «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Гістарычны нарыс» (у суаўт.) і іншых.

Прафесар І.П.Крэнь прызнаны эксперт у галіне педагогікі вышэйшай і сярэдняй школы. Ён аўтар пяці падручнікаў для студэнтаў па гісторыі Беларусі і Расіі, навучальных і метадычных дапаможнікаў па выкананню студэнтамі дыпломных і пісьмовых прац, двух навучальных дапаможнікаў для вучняў сярэдніх школ.

Педагагічны талент, уважлівасць і дабрыня ў адносінах са студэнтамі і аспірантамі, глыбокая веданне прадмета навукі спрыялі прафесару І.П.Крэню ў падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў. Пад ягоным кіраўніцтвам абаронена 12 кандыдацкіх дысертацый.

Навукова-педагагічная і грамадская дзейнасць прафесара І.П.Крэня адзначана прысваеннем (2000) звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». З 2004 года ён «Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы».

 

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы