Главная » "Янка Купала"-создаём виртуальный музей, Новости » 7 ліпеня 2018 года – 136 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Янкі Купалы

7 ліпеня 2018 года – 136 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Янкі Купалы

7 июля 2018

 

 

 

ПАДРАБЯЗНЕЙ: grsu.by

Упершыню на Гродзеншчыне Янка Купала пабываў, калі накіраваўся з Вільні праз Ліду ў кастрычніку 1909 года ў маёнтак Бянін (цяпер гэта вёска Навагрудскага раёна). 

Гродна Янка Купала наведаў у 1913 г., што было звязана з культурна-асветнай дзейнасцю Гродзенскага гуртка беларускай моладзі (1910—1913), які актыўна прапагандаваў беларускую культуру, прапануючы шырокай грамадзе гродзенцаў яго творы. На вечарынах чыталіся вершы Янкі Купалы, выконваліся песні на яго словы. 

Чарговы раз Янка Купала пабываў у Гродне ў кастрычніку 1940 г. разам з акадэмікам, доктарам медыцынскіх навук Андрэем Пракапчуком і Марыяй Хайноўскай (супрацоўнiцай Дома пiсьменнiкаў).

Дата апошняга прыезду Янкі Купалы ў Гродна  – 27–28 сакавіка 1941 г. , калі народны паэт БССР наведаў горад па запрашэнні тагачаснага сакратара аддзялення Саюза пісьменнікаў у Беластоку Васіля Віткі.

У гонар 136-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы правялі акцыю «Чытаем Купалу разам».

"Янка Купала"-создаём виртуальный музей, Новости

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы