Главная » Новости » Салон у Элизы Ожешко

Салон у Элизы Ожешко

15 июня 2016

9 чэрвеня 2016 года адбыліся Міжнародныя  Ажэшкаўскія  чытанні. Традыцыйнае ўжо мерапрыемства было тым разам прысвечана  175-годдзю з дня нараджэння Э. Ажэшкі. Праводзілася яно пад эгідай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта. Арганізатарамі чытанняў былі дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” і навуковая бібліятэка ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт iмя Я.Купалы”.

Пачаліся светкаванні з экскурсіі па мемарыяльным пакоі, прысвечаным жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, а потым была сур’езная праца — даклады ўдзельнікаў Міжнародных Ажэшкаўскіх чытанняў. Не толькі гродзенскія навукоўцы (Святлана Піліпаўна Мусіенка, Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч і інш.), але і госці з розных бібліятэк Беларусі, з Беластока (Республіка Польшча) не першы раз з задавальненнем прынялі удзел ў гэтай канферэнцыі.

Пасля навуковай часткі госці далучыліся да дабрачыннага свята для дзяцей-сірот з конкурсамі, праходжаннем станцый і атрыманнем падарункаў, якія ўручала «пані Эліза» — гаспадыні салону ў Элізы Ажэшка.

Сапраўдным  святам стала урачыстае гашэнне маркіраванага канверта, прысвечанага юбілею Э.Ажэшкі.

 

Акцыя “Чытаем разам” творы Э.Ажэшкі выклікала сапраўдную цікавасць сярод чытачоў і гледачоў. Усіх удзельнікаў сустракалі шчырыя апладысменты і чакала падзяка пані Элізы. Сярод удзельнікаў — школьнікі, студэнты, выкладоўцы, прадстаўнікі СМІ, гродзенцы, якія з’яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэк.

Сапраўднай асалодай для ўдзельнікаў мерапрыемстваў былі выступленні шчучынскага хора «Promień».

Больш фатаздымкаў — у Музеі гісторыі ГрГУ, 2 паверх, ауд.214.


Новости

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы