Ануфрык Славамір Сцяпанавіч

 

Нарадзіўся 26 сакавіка 1946 года ў горадзе Гродна ў сям’і рабочага. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе № 6 г.Гродна. Вышэйшую на фізіка-матэматычным факультэце Гродзенскага педагагічнага інстытута, які закончыў у 1968 годзе па спецыяльнасці «Фізіка».

Служыў у шэрагах Савецкай Арміі (1968-1969). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР (1969-1972). Пасля заканчэння аспірантуры тры гады працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі.

З верасня 1975 года – старшы выкладчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Чытаў курсы «Квантавая механіка» і «Квантавая электроніка». У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Разработка и исследование эффективных лазеров на красителях с ламповым возбуждением и плановой перестройкой частоты в видимом диапазоне спектра». Вучонае званне дацэнта атрымаў у 1979 годзе.

У сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя С.С.Ануфрык быў самым падрыхтаваным і перспектыўным фізікам  інстытута. За гады вучобы ў аспірантуры Інстытуа фізікі АН БССР і працы ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка ён правёў грунтоўны цыкл даследаванняў, накіраваных на павышэнне генерацыйнай эфектыўнасці лазерных асяроддзяў. Атраманыя вынікі прадставіў у 32 публікацыях і шэрагу навуковых справаздач. Зусім натуральна, што ўжо ў 1975 годзе ён быў прызначаны на пасаду дэкана фізічнага факультэта.

Читать далее…

АМЯЛЬЯНЧЫК

МІХАІЛ СЦЯПАНАВІЧ

 

Нарадзіўся 10 лютага 1940 года ў вёсцы Заточча Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Хомскай школе, сярэднюю прафесійную – у Брэсцкім медыцынскім вучылішчы. Працаваў загадчыкам Жамайдзякоўскага фельчарска-акушэрскага пункта (1960-1963). У 1969 годзе з адзнакай закончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут, а ў 1972 – аспірантуру кафедры гігіены. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам (1972-1974), асістэнтам кафедры агульнай гігіены Гродзенскага медыцынскага інстытута (1974-1977).

Кандыдацкую дысертацыю «Обеспеченность витамином В12 и потребность в нем организма рабочих азотно-тукового производства» абараніў у 1973 годзе. У 1977-1980 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР. З 1980 года дацэнт, прафесар, загадчык кафедры агульнай гігіены Гродзенскага медыцынскага інстытута. Вучонае званне дацэнта па кафедры агульнай гігіены прысвоена ў 1981 годзе. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Экспериментальное обоснование прогрнозирования отдаленных последствий воздействия на репродуктивную функцию и потомство этанола при его производстве». Вучонае званне прафесара па кафедры агульнай гігіены і экалогіі прысвоена ў 1995 годзе.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаваў з 2004 года на пасадзе прафесара кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізічнай культуры.

Читать далее…

Аўтуховіч Таццяна Яўгеньеўна

Шлях прафесара Т.Я.Аўтуховіч у навуку, яе самаадданае служэнне справе можа быць узорам для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Нарадзілася 19 студзеня 1951 года ў Гродне. У 1968 годзе з залатым медалём счкончыла сярэднюю школу. Два гады працавала падчытчыцай у рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда». Закончыла з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага універсітэта. Падчас навучання ва універсітэце выявіла сябе зацікаўленым і таленавітым даследчыкам. Была кіраўніком студэнцкага навуковага таварыства філалагічнага факультэта, удзельнічала ў навуковых канферэнцыях у Маскоўскім, Калінінградскім, Беларускім універсітэтах. Пасля заканчэння універсітэта год працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Скірмантаўскай СШ Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Адначасова была спашукальнікам кафедры рускай і класічнай літаратуры Беларускага універсітэта. Паспяхова закончыла аспірантуру ў 1979 годзе. З гэтага часу працуе ў Гродзенскім універсітэце на пасадах лабаранта кафедры рускай мовы (1979-1982), асістэнта кафедры рускай і замежнай літаратуры (1982-1986).

Читать далее…

Бадакоў

Аляксандр Васільевіч

 

Людзі, якія працуюць у розных сферах дзейнасці, яскрава падзяляюцца на тры катэгорыі: на тых, хто вужэй за сваю прафесію, тых, хто запаўняе яе межы, і, нарэшце, на тых, хто значна шырэй за сваю прафесію. Апошнія звычайна бываюць людзьмі неспакойнымі, кіпучымі. Яны – сапраўдныя стваральнікі. Прафесар А.В.Бадакоў значна шырэй за сваю прафесію выкладчыка філасофіі. Філасофія (пры ўсёй любові да яе) – гэта толькі рыса яго шматграннага характару.

Нарадзіўся 23 лютага 1926 года ў вёсцы Бахараўка Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці. Першапачатковую адукацыю (8 класаў) атрымаў у Асцерскай сярэдняй школе. У 1943-1948 гадах – студэнт Рослаўльскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Пасля заканчэння тэхнікума накіроўваецца на працу ў горад Мінск. Брыгадзір па рамонту абсталявання завода імя Мяснікова (1948), брыгадзір механічнага цэха дэпо станцыі «Мінск-таварная” (1949), сакратар вузлавога камітэта камсамола станцыі Мінск (1950), загадчык аддзела рабочай моладзі Мінскага абкама камсамола (1951-1954), першы сакратар Заводскага райкама камсамола (1954), другі сакратар Мінскага гаркама камсамола (1954-1955), інструктар Мінскага абкама партыі (1955). Завочна скончыў (1950) філалагічны факультэт Беларускага універсітэта па спецыяльнасці «Руская і беларуская мовы і літаратуры». У 1955-1958 гг. навучаўся у аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР. Датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1958 года – малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, старшы выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага палітэхнічнага інстытута, інспектар Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1960-1962). У 1962 годзе А.В.Бадакоў абіраецца загадчыкам кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута.

Прыродная здольнасць да глыбокай філасофскай рэфлексіі, грунтоўная падрыхтоўка ў галіне сусветнай філасофіі і культуры ўвогуле, унікальная працаздольнасць і дастаткова шырокія межы навуковай і арганізатарскай дзейнасці, якія давала кіраўніцтва кафедрай, паспрыялі таму, што ў канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя А.В.Бадакоў успрымаецца навуковай грамадскасцю як адзін з таленавітых і перспектыўных беларускіх філосафаў. Ён сааўтар і навуковы рэдактар падручніка для вышэйшых навучальных установаў «Дыялектычны матэрыялізм» (1969), аўтар падручніка «Дыялектычны матэрыялізм» (1972). Дзякуючы гэтым падручнікам Беларусь упершыню перастае быць філасофскай правінцыяй, а студэнты ВНУ атрымоўваюць магчымасць вывучаць філасофскія заканамернасці ў нацыянальнай інтэрпрэтацыі, з беларускага пункту гледжання.

У 1973 годзе А.В.Бадакоў прызначаецца рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.

Читать далее…

Баркоў УЛАДЗІСЛАЎ АЛЯКСЕЕВІЧ

Нарадзіўся 28 ліпеня 1947 года ў горадзе Харкаве ў сям’і ваеннага. У 1966 годзе скончыў сярэднюю школу. Працаваў у горадзе Бабруйску электраманцёрам на дыхтавым камбінаце (1966-1967), лабарантам ляснога тэхнікума (1967-1968), трэнерам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (1968-1969). Вучыўся ў Калінінградскім тэхнічным інстытуце рыбнай прамысловасці і гаспадаркі. У 1973 годзе закончыў фізкультурны факультэт Гомельскага універсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў выкладчыкам універсітэта. У 1974-1977 гадах навучаўся ў аспірантуры. З 1978 года – выкладчык (1978-1981), дацэнт (1981-1983), загадчык кафедры тэарэтычных асноваў фізічнага выхавання (1983-1990) Гомельскага універсітэта імя Францыска Скарыны. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Вучонае званне дацэнта па кафедры тэарэтычных асноў фізічнага выхавання прысвоена ў 1985 годзе. З 1990 года – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: дацэнт, загадчык кафедры (1991-1999), рэктар УО «Гродненский государственный областной институт повышения квалификации» (1999-2008). Читать далее…

Copyright © 2012-2018 by ГрГУ им. Я.Купалы