Главная » Выставка в музее, Новости » Выстава “Беларуская лялька” адкрылася ў Музеі гісторыі развіцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Выстава “Беларуская лялька” адкрылася ў Музеі гісторыі развіцця Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

21 февраля 2018

Удзел у адкрыцці экспазіцыі рамесных вырабаў прынялі прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Васіль Сянько, кіраўнік Упраўлення выхаваўчай работы с моладзю Аксана Котава, загадчык Музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Макарэеў, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.

Адкрыў выставу уступнай прамовай загадчык Музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Макарэеў. Загадчык адзначыў яркую сэнсавую насычанасць святкавання тыдня 78 годдзя са дня ўтварэння ўніверсітэта і падкрэсліў, што прадстаўленая выстава рамесных вырабаў носіць ўнікальны характар і з’яўляецца адным с падмуркаў гісторыка-этнаграфічнага развіцця Беларусі.

Аўтарамі ідэі, а таксама непасрэднымі стваральнікамі экспанатаў з’яўляюцца студэнты спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва” і выкладчыкі Ваўкавыскага каледжа ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.  Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ваўкавыскага каледжа УА ГрДУ ім. Я. Купалы Галіна Зялік. Пра тэхналогію вырабу рамесных экспанатаў, сэнс рамесных кампазіцый коратка і інфармацыйна паведаміла выкладчык Ваўкавыскага каледжа Наталя Аляксандраўна.

Такім чынам часовая экспазіцыя Музея папоўнілася дэкаратыўнымі лялечнымі вырабамі з бярозы, саломы, льну, паперы. Экспазіцыя ўяўляе сабой «Дам пушкінскай эпохі» з бяросты, ляльку «Васіліса», фігуркі з бумагопластыкі «Цыганскі танец», лялькі «беларусачка», «сяброўкі», «поры года» і «Купалле».

Завяршылася цырымонія адкрыцця уручэннем прадстаўнікам Ваўкавыскага каледжа падзячнага ліста рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і агульным фатаграфаваннем.

Музей гісторы запрашае усіх цікаўных наведаць выставу лялек і сваімі вачыма ўбачыць спадчыну этналогіі беларускай зямлі. Выстава працуе напрацягу 21 лютага – 10 сакавіка 2018 года  з панядзелака па пятніцу з 09:00 да 17:00 ў аудыторыі 214 галоўнага вучэбнага корпуса ГрДУ ім. Я. Купалы па вуліцы Ажэшкі, 22.

Аб візітах групамі паведамляйце, калі ласка, загадзя пры дапамозе кантактнай інфармацыі Музея гісторыі.

  • Фігуркі з бумагопластыкі "Цыганскі танец"

Выставка в музее, Новости

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы