Ясница

4 сентября 2014

Інфармацыя

аб творчай дзейнасці ансамбля песні “Ясніца” УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы”

Ансамбль песні “Ясніца” заснавана ў 2003 годзе. На працягу дзесяццігоддзя, мастацкімі кіраўнікамі калектыву з’яўляліся: таленавіты самадзейны кампазітар, хармайстар — Кручкоў Валерый Міхайлавіч і, добра вядомы ў рэспубліцы, аранжыроўшчык, харавы дзеяч — Беражноў Сяргей Міхайлавіч. Сёння, мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляецца Лойка Аляксандр Часлававіч, кіраўніком вакальнай групы – Стрыжычэнка Юлія Аляксандраўна, балетмайстрам – Янкунас Юлія Аляксандраўна.

Асноўнай мэтай дзейнасці ансамбля з’яўляецца выяўленне таленавітых студэнтаў, стварэнне ўмоў для развіцця іх здольнасцей, выхаванне любові да народнай песні, фальклору і вакальна-харавога мастацтва. “Ясніца” – гэта спроба маладымі, гучнымі галасамі па сучаснаму спяваць песні бабауль і дзядуль, сімбіёз песні, музыкі і танца.  У цесным супрацоўніцте кіраўнікоў і удзельнікаў калектыву, ствараюцца вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі “Туман, туман пры даліне”, “Ой, дзеж ты была?”, “Ехалі казачэнькі”, “І туды гара”. Вялікая ўвага надаецца раскрыццю ўнутранага свету моладзі, развіццю яго творчага патэнцыялу. Удзельнікі ансамбля займаюцца сольнымі спевамі, спяваюць у вакальным ансамблі, наведваюць клас харэаграфіі. Кіраўнікі ствараюць усе ўмовы, каб студэнты маглі імправізаваць, тварыць і заўсёды быць ў пошуку новага, цікавага і незвычайнага.

Адным з важкіх момантаў у рабоце з’яўляецца падбор рэпертуару, які у асноўным грунтуецца на творах Гродзенскага рэгіёна. “Да мы Юрай пачынаем” (у апрацоўцы А.Лойкі), “Падай Юр’ю” (у апрацоўцы Ю.Стрыжычэнкі) максімальна набліжаны да аўтэнтычнага узору, запісанага Т.Б.Варфаламеевай у зборніку “Песні беларускага Панямоння”. Выконваюцца калектывам і ўзоры песнятворчасці студэнтаў – “Божа мой, святое Юр’я” (у апрацоўцы студэнткі Т.Краснік). Шмат твораў прысвечаны патрыятычнай тэматыке — “Малітва” (муз.У.Кур’яна, сл.Я.Купалы), “Ой, ты поле мае” (апр.С.Бугасава), “Не будзіце, жураўлі” (муз.Г.Панамарэнкі, сл.Т.Голуб). Асноўную ўвагу кіраўнікі надаюць выканнанню калектывам спеваў a’cappella. Сярод значных — “Па садочку хаджу” (апрацоўка В.Шыкаўца), “Ах, та зорка мая” (апр. В.Кручкова), “Не для мяне” (апр.С.Беражнога). Вельмі цікава і даволі незвычайна, ў народнай манеры выканання, гучаць творы духоўнага характару.

Ансамбль народнай песні “Ясніца” з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам і прызёрам гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных аглядаў-конкурсаў, фестываляў:

— II,III,IV абласны конкурс народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, 2006,2009,2012гг., Лаўрэат;

-Рэспубліканскі конкурс мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, прысвечаны 65-годдзю Вялікай Перамогі, 2010 год, Дыплом I;

-Абласны фестываль патрыятычнай песні “Мелодыі нашых сэрдцаў”, 2007г., Дыплом II;

— Рэспубліканскі конкурс мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “АРТ-вакацыі”,2008,2008,2012гг., Лаўрэат, Дыплом, Дыплом II;

-XII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, 2013г., Лаўрэат.

На працягу апошніх трох гадоў студэнты ўдзельнічалі ў традыцыйных універсітэтскіх, гарадскіх, раённых, абласных канцэртах, з’яўляюцца жаданымі гасцямі ў  падшэфнай СШ №18 г.Гродна, дзіцячых Дамах, інтарнатах сталых людзей, Дамах інвалідаў.

Пасля заканчэння універсітэту, удзельнікі ансамбля не развітваюцца з народнымі спевамі – надалей працуюць у прафесійных і самадзейных калектывах, арганізуюць вакальна-харавыя калектывы у школах, садках, на прадпрыемствах, ў арганізацыях вобласці і рэспублікі.

 

 

 

 

 

 

Без рубрики

Copyright © 2012-2020 by ГрГУ им. Я.Купалы